Адметнае выданнеЦiкава назiраць, як з цягам часу мяняецца воблiк «Рэспублiкi». За апошнiя гады яна з чорна-белай «папялушкi» ператварылася ў сапраўдную прыгажуню. Рознакаляровыя фотаздымкi, яркiя застаўкi, заўсёды «не ў брыво, а ў вока» – малюнкi Мiкалая Гiргеля. Асаблiва падабаецца знешнi выгляд выпуску «Эканамiчная серада». Ды i ўнутранае напаўненне таксама. Даступнай любому, нават не вельмi свядомаму ў эканамiчнай тэматыцы i тэрмiнах, мовай тут пiшуць пра вельмi сур’ёзныя рэчы. Я, дарэчы, з цiкавасцю праглядаю ўсю iнфармацыю, каб заўсёды трымаць, як кажуць, руку на пульсе, бо гэтая тэматыка дапамагае мне ў рабоце. Аляксей, iндывiдуальны прадпрымальнiк, г. Мiнск Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкава назiраць, як з цягам часу мяняецца воблiк «Рэспублiкi»...
|
|