Квота на вытворчасць у 2009 годзе гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў павялiчана на 7,3 працэнта
Квота на вытворчасць у 2009 годзе гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў павялiчана на 7,3 працэнта
У адпаведнасцi з пастановай урада № 1842 ад 2 снежня квота на вытворчасць гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў у наступным годзе складзе 16,269 млн дал i павялiчыцца на 7,3 працэнта ў параўнаннi з 2008 годам. На 5,4 працэнта ў параўнаннi з 2008 годам павялiчыцца квота на выпуск каньяку — да 270 тыс. дал, вiн пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасцi i спецыяльнай тэхналогii — на 82,6 працэнта да 3,931 млн дал. Вытворчасць савецкага шампанскага i iншых пенiстых вiнаў узрасце на 12,4 працэнта да 1,4 млн дал. У 2009 годзе прадугледжана знiжэнне на 1,1 працэнта да 11,349 млн дал выпуску спiрту этылавага з харчовай сыравiны, вiнаў пладовых мацаваных ардынарных на 21,1 працэнта да 19,030 млн дал. Квота на выпуск вiнаградных вiнаў зменшылася на 6,4 працэнта да 4,010 млн дал. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з пастановай урада № 1842 ад 2 снежня квота на вытворчасць гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў у наступным годзе складзе 16,269 млн дал |
|