Шукаем таленты!
Шукаем таленты!
Хiрамантыя — слова грэчаскае (сhеir — рука + mаntеiа — прароцтва). Па руцэ часта
варожаць цыганкi, але цыганскае прароцтва — гэта найперш спосаб выцягнуць у даверлiвага
чалавека грошы. Разам з тым iснуе цэлая навука, якая расказвае пра лiнii на руках
чалавека. Справа кожнага — верыць у хiрамантыю цi не, але тое, што дзецi нараджаюцца
ўжо з такiмi лiнiямi, пра нешта сведчыць. І пры гэтым у кожнага чалавека на далонi
свае лiнii — ва ўсякiм разе, яны нечым адрознiваюцца ад лiнiй iншага чалавека.
Кажуць, што па руцэ можна вызначыць не толькi лёс, але i характар чалавека. Напрыклад, у скупога — свая далонь, а ў марнатраўцы — iншая. Кожная лiнiя расказвае нешта пра чалавека. Аднойчы мне на вочы трапiлася схема далоняў з рознымi лiнiямi. Прыцягнула ўвагу далонь праз якую пралягае суцэльная лiнiя. Па французскай версii — гэтая рука чалавека з "абсалютным талентам". Цяжка сказаць, што значыць у такiм выпадку "абсалютны", але я зацiкавiўся i пачаў звяртаць увагу на далонi людзей — шукаць таленты. Такая лiнiя — з’ява даволi рэдкая. Мне сустрэўся толькi адзiн чалавек з такiмi далонямi, але ён быў звычайным фармацэўтам. Расчараванне? Не. Калi ў чалавеку закладзены талент, то гэта яшчэ не значыць, што ён раскрыецца. Напрыклад, у нейкай глухой вёсцы нарадзiўся хлопчык з такой лiнiяй i ён мог "на языку" найграць любую мелодыю, але не закончыў нават сярэднюю школу i стаў мясцовым музыкам. А на хлеб зарабляў трактарыстам у калгасе. А калi б дзiця нарадзiлася ў горадзе, дзе ёсць розныя студыi i музычныя школы, ды яшчэ трапiла з малых год у рукi добрага педагога, а затым малады чалавек закончыў бы кансерваторыю, то, магчыма, свет i ўбачыў бы генiяльнага музыканта. А чаму i не? Што да фармацэўта, то з размовы з iм высветлiлася, што маленства ён правёў на хутары, а затым пачалася вайна... Але кiнулася ў вочы, што ў чалавека вельмi жывое мысленне i выключная памяць. Хто ведае, што з яго было б, каб ён вырас у спрыяльных умовах. Хацелася б ведаць, а хто з чытачоў "Звязды" мае такiя лiнii на далонях? Паглядзiце на рукi сваiх дзяцей i ўнукаў — раптам побач з вамi растуць таленты. Ды i заадно праверым "французскую версiю". Пазванiце па тэл. 8-0163 47-26-02 мнецi iншым карэспандэнтам "Звязды". Пра таленты напiшам — некага чакаюць падарункi. Сымон Свiстуновiч. Каментарый ад астролага Кацярыны Флiкоп: Ёсць некалькi варыянтаў iнтэрпрэтацыi гэтай лiнii: 1) калi гэта проста доўгая Лiнiя Розуму, яна можа азначаць наступнае: 1. даўжыня лiнii: глыбокi розум, добрае абстрактнае мысленне, уменне бачыць усё ў цэлым, уменне абагульняць, бачыць сiтуацыю з мноства бакоў. Часта фiласофскае мысленне. 2. накiраванасць лiнii: калi гэта лiнiя не адхiляецца нi ўнiз, нi ўверх — паказвае добрае спалучэнне практычнасцi i творчага ўяўлення. 3. калi лiнiя настолькi доўгая, што выходзiць на рабро далонi: паказвае вельмi моцныя вярбальныя здольнасцi, якiя праяўляюцца часцей за ўсё ў людзей, якiм шмат даводзiцца кантактаваць непасрэдна, пастаянна атрымлiваць новую iнфармацыю, прапрацоўваць яе — i адразу пускаць у справу. На маiм вопыце гэта лiнiя была ў аднаго тэлеаператара нашага тэлебачання. 2) калi гэта Лiнiя Розуму i сэрца адначасова. (У сувязi з тым, што невядома, цi з’яўляецца на гэтым малюнку размешчаная пад пальцамi лiнiя лiнiяй Сэрца цi поясам Венеры). Бывае, што на руцэ замест дзвюх вялiкiх лiнiй — лiнiя Сэрца i лiнiя Розуму — iдзе адна Лiнiя. Гэту лiнiю часта называюць "малпiнай", у сувязi з тым, што адна падоўжаная лiнiя заўсёды ёсць у малпаў. Яна таксама з’яўляецца адной з прымет пры сiндроме Даўна. Iнтэрпрэтацыя лiнii, калi яна iдзе так, як паказана на малюнку i не мае разгалiнаванняў: Гэта лiнiя азначае вельмi моцную канцэнтрацыю волi, калi чалавек гатовы што б там нi было iсцi сваёй дарогай, дабiвацца таго, што ён задумаў. Часта гэтыя людзi не лiчацца з iншымi, iм не хапае гiбкасцi ў стасунках, а таксама ўмення ўзгадняць свае дзеяннi з iншымi людзьмi. Гэтыя людзi часта вельмi моцна сканцэнтраваныя на сваiх уласных мэтах, жаданнях i iмкненнях, таму збоку iх дзеяннi часта выглядаюць эгаiстычнымi. Гэта iнтэрпрэтацыя асаблiва адпавядае тым, у каго гэта лiнiя размешчана на абедзвюх руках. Калi ж яна ёсць толькi на левай — гэта ўказвае, хутчэй, на схiльнасць i ўнутраную сканцэнтраванасць на сабе, хоць знешне чалавек можа быць больш мяккiм i гiбкiм. Увогуле лiнii на левай руцэ ўказваюць тое, што чалавеку дадзена, яго ўнутраныя псiхалагiчныя асаблiвасцi, якiя ён у працэсе свайго жыцця можа або выкарыстаць i развiваць, або проста не прымяняць, што i знаходзiць сваё адлюстраванне ўжо на правай руцэ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хiрамантыя — слова грэчаскае (сhеir — рука + mаntеiа — прароцтва). Па руцэ часта варожаць цыганкi, але цыганскае прароцтва — гэта найперш спосаб выцяг |
|