Палепшым дзецям наваколле
Палепшым дзецям наваколле
На пытаннi чытачоў адказала дацэнт кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Лiдзiя МАТУШ. (Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 3,4 снежня.) На пытаннi чытачоў адказала дацэнт кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Лiдзiя МАТУШ.( <І>— З Хоцiмска звонiць Святлана Iгнацьеўна. Сыну 8 гадоў. У яго алергiя на холад. У халодны час цела пакрываецца пухiрамi, нос дрэнна дыхае на вулiцы. Як ратавацца? — Ёсць халадовая алергiя, калi ў халодны час узнiкаюць тыя цi iншыя алергiчныя праявы. Вам трэба звяртацца да алерголага, якi, калi спатрэбiцца, прызначыць медыкаментознае лячэнне. А ўвогуле трэба iмкнуцца загартоўваць дзiця. Добра рабiць кантрасныя аблiваннi. Калi алергiя занадта выражана, то трэба шукаць хранiчныя ачагi iнфекцыi, якiя могуць правакаваць гэтыя сiмптомы. Пры халадовай алергii ў халодны час года перад выхадам на вулiцу можна выкарыстоўваць супрацьалергiчны прэпарат. ( — З Магiлёва званю, Ларыса. У нашу ўстанову пастаянна прыходзяць распаўсюджвальнiкi БАДаў. Угаворваюць купiць. Кажуць, калi дзiця будзе прымаць гэтыя дабаўкi, то рэдка будзе хварэць. Цi так гэта? — Распаўсюджвальнiкi БАДаў, як правiла, не ўрачы. Да таго ж не даказана эфектыўнасць БАДаў, не зарэгiстраваных на тэрыторыi нашай рэспублiкi. Таму я не рэкамендую выкарыстоўваць гэтыя прэпараты. ( — Жыткавiчы, Галiна Iванаўна. Унуку 5 гадоў. Яго бацькi хочуць узяць сына з сабой на навагоднiя святы ў Егiпет. Цi не адаб’ецца на здароўi малога пералёт з халоднага Мiнска ў цёплы Егiпет? — Я ўвогуле супраць таго, каб такiх малых дзяцей бралi ў далёкiя паездкi. Гэта ж робiцца не ў якасцi аздараўлення. Так, у Егiпце ён атрымае станоўчыя эмоцыi. Але ж ёсць рызыка, што ў яго будзе вельмi хваравiта праходзiць адаптацыйны перыяд. Да 5-гадовага ўзросту мы нават на блiжэйшы поўдзень не рэкамендуем ехаць. Ёсць сэнс паехаць толькi на працяглы перыяд. ( — З Барысава звонiць Надзея. Вясной i летам у майго 10-гадовага сына пастаянны насмарк. Урачы ставяць дыягназ палiноз. Цi можна прыняць нейкiя прафiлактычныя меры, каб пазбегнуць гэтых непрыемнасцяў? — Калi гэта палiноз, i ўжо выяўлены фактар, якi выклiкае гэтыя праявы, — на пылок раслiн, то выкарыстоўваецца спецыфiчная гiпасэнсэбелiзацыя — супрацьалергiчнае лячэнне. Яго праводзяць у асенне-зiмовы перыяд. Дзiцяцi ўводзяць пад скуру цi пад язык сумесь пылку раслiн, пачынаючы з малых канцэнтрацый i пастаянна iх павялiчваючы. Калi iдзе пыленне раслiн, дзiцяцi не варта гуляць у полi цi лесе. У кватэры на фортку трэба павесiць марлевую сурвэтку, якую неабходна перыядычна ўвiльгатняць. Пасля таго, як дзiця прыйшло з вулiцы, трэба абавязкова абмыць адкрытыя ўчасткi цела, зняць верхнюю вопратку, у якой яно гуляла. ( — Iна Андрэеўна. Званю з Салiгорска. Дзiцяцi 9 гадоў. Рэкамендуюць зрабiць прышчэпку ад грыпу. А я не рашаюся. Скажыце, цi могуць быць пабочныя з’явы ад такой прышчэпкi? — Гэтыя з’явы вельмi мiнiмальныя. А прышчэпка ад грыпу прадухiляе цi змяншае развiццё цяжкiх праяў грыпу. ( — Наваполацк, Георгiй Пятровiч. Летам ва ўнука 2—3 разы бывае ангiна, а вось восенню i зiмой ён не хварэе. З чым гэта можа быць звязана? — Я думаю, гэта можа быць звязана з незахаваннем пэўных санiтарна-гiгiенiчных правiлаў. Напрыклад, дзiця есць нямытую садавiну i гароднiну, у яго брудныя рукi. ( — З Гомеля звонiць Лiдзiя Андрэеўна. Якiя сiмптомы дапамогуць распазнаць пачатак запалення лёгкiх? — Гэты дыягназ устанаўлiвае толькi ўрач. Але тым не менш бацькi таксама могуць дапамагчы яму ў пастаноўцы дыягназу. Напрыклад, расказаць пра такiя сiмптомы, як iнтаксiкацыя, высокая лiхаманка, кашаль, што дзiця адмаўляецца ад ежы, яно вялае, санлiвае, бледнае. ( — Антанiна, Лепель. Сыну 4 гады. У дзiцячым садку ён пастаянна кашляе i чхае. А вось дома адчувае сябе нармальна. Але мы з мужам працуем i не можам пастаянна сядзець з малым. Цi можна неяк прадухiлiць прычыну гэтых садаўскiх немачаў? — Я думаю, наўрад цi прычына ў дзiцячым садку. Тут ён толькi можа дадаткова iнфекцыявацца. А асноўную прычыну трэба шукаць у блiжэйшым асяроддзi, дома. "Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказала дацэнт кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук |
|