Калi спяваць — дык тое, што трэба!
Калi спяваць — дык тое, што трэба!
Добра, калi чалавек беспамылкова знаходзiць тое, што яму трэба ў жыццi. Музыкант i спявак Змiцер Вайцюшкевiч мала таго, што знайшоў, дык яшчэ i ўсiм пра гэта расказаў. Прынамсi, раскажа на канцэрце 6 снежня ў Малой зале канцэртнага зала "Мiнск", дзе адбудзецца шырокая прэзентацыя для публiкi яго новага альбома "Тое што трэба (сабранае i адабранае)". Але гэта не значыць, што ўсё, што было створана i праспявала раней, не адпавядала патрэбам самога Змiцера i яго прыхiльнiкаў. Усе яго сольныя альбомы мелi вялiкi поспех i маюць да цяперашняга часу. Бо так шчыра спяваць па-беларуску можа толькi той, хто сапраўды адчувае пявучасць беларускага слова i лiрызм нашай мовы. Шмат якiя песнi ўвогуле па-за модай i ўзростам, таму што iх можна слухаць, калi ёсць для гэтага настрой. Вось што i вылучае гэтага спевака — уменне ствараць настрой. Безумоўна, гэта тое, што ўсiм заўсёды трэба. Дарэчы, назву падказаў народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн, з якiм у сааўтарстве Змiцер стварыў альбом "Паравоз кахання". Але i да стварэння песень з новага альбома ён прычынiўся таксама, разам з iншымi беларускiмi паэтамi, аўтарамi, бардамi i проста сябрамi Змiцера. Тут можна будзе пачуць нават песню "Нейра Дзюбеля" ў абсалютна новым гучаннi. Выкiнуў жа Змiцер i зусiм неверагодны кульбiт: пераспяваў прыгажуню i супер-спявачку Лiку Ялiнскую. Пагадзiцеся, чаго жанчыне i шматдзетнай мацi ўжо спяваць "Чок-чок", калi гэта абсалютна не жаночая песня, якая калiсьцi пiсалася для Уладзiмiра Мулявiна. Атрымалася месцамi сур’ёзна (жыццёвыя варункi натхняюць на творчасць), акрамя таго i лiрычна. Проста добрыя песнi. А спяваць Вайцюшкевiч умее, i ў чым абсалютна не варта сумнявацца: ён робiць гэта сваiм голасам. — Калi я думаў пра тое, якiм павiнен быць канцэрт, то вырашыў, што гэтыя песнi павiнен спяваць марачок , якi шмат дзе плаваў, шмат чаго бачыў. Бо розныя тэмы, розныя жанры, — гаворыць Змiцер. — Хацеў быць марачком на сцэне. Але не змог знайсцi ў Беларусi формы марачка. Няма ў нашых тэатрах! Вось што значыць сухапутная краiна. Але нiчога, прарвёмся. Разам са мной будзе на сцэне вядомы ўсiм WZ-аркестр. Хацеў дадаць яшчэ духавую сесiю, але не атрымалася. Затое ў нашай скрыпачкi Ксенii Мiнчанкi ў гэты дзень будзе дзень народзiнаў... — Напэўна, будзе весела... І нейкiя асаблiвыя песнi павiнны прагучаць падчас канцэрта. — Асабiста для мяне з новага альбому асаблiва песняй стала "Не губляй мяне". Гэта пераклад з французскай мовы вядомай песнi Жака Брэля. Я лiчу, што будзе вельмi салiдна. Песня мае вялiкае значэнне для мяне як чалавека якi страчваў каханне. А гэта таксама тое, што трэба кожнаму чалавеку. I тут магу супакоiць тых, каго апошнiм часам хвалявала няпэўнасць у асабiстым жыццi караля беларускага шансона i проста добрага спевака Змiцера Вайцюшкевiча. У новы год ён рыхтуецца рушыць не толькi з новымi песнямi. У наступным годзе ён чакае нараджэння дзiцяцi. З якiм настроем пройдзе канцэрт, як вы думаеце? Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добра, калi чалавек беспамылкова знаходзiць тое, што яму трэба ў жыццi. Музыкант i спявак Змiцер Вайцюшкевiч мала таго, што знайшоў, дык яшчэ i ўсiм п |
|