Кола

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кола

Зколам звязаны ўспамiн маленства. Да ровараў мы яшчэ не дараслi, але ж хочацца на нечым ездзiць. Вось i прыдумваецца. Адшукваецца нейкае кола — найчасцей непатрэбная ўжо дэталь ад сельгастэхнiкi — роўнае звонку, зубчастае ўнутры. З дроту выгiнаецца своеасаблiвая чапяла, якой рухаецца гэта кола. І вось па местачковай дарозе бегаем мы навыперадкi за такiмi коламi з крыкам i жартамi. Балазе, дарогi практычна пустыя, рэдка па iх праязджаюць машыны з сапраўднымi коламi, дзе i абады, i напампаваныя кiшкi, i гума...

I яшчэ ўспамiн са школьнiцтва. Кандрат Крапiва. Яго байка "Жаба ў каляiне". Гэта палiтычная байка, накiраваная супраць тых, хто хоча звярнуць з дарогi савецкi воз. Жаба думае:

Ты пажывi яшчэ хвiлiну, —

Вось толькi сяду ў каляiну,

Плячом пад кола таркану

I к чорту воз перавярну.

Тады — капут, i ты мяне не зловiш,

Бо галаву, напэўна, зломiш."

I — скок Жабоцька смела

Ды ў каляiну села.

Тут колам — хрась!..

I кроў i гразь...

..................................

Пад кола, жаба, не падлазь.

Сёння гэтыя радкi могуць падацца нават некалькi крыклiвымi. Але гэта быў свой час — дваццатыя гады, час вялiкiх спадзяванняў на найлепшую будучыню i ў правадыроў, i ў народа. Дарэчы, вялiкi рускi пiсьменнiк Аляксандр Салжанiцын сваю галоўную працу пра тыя часы, пра стасункi ў тагачасным грамадстве назваў таксама "Чырвонае кола". Як яно пракацiлася па краiне, якая была некалi Расiйскай iмперыяй, а потым Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк, вядома кожнаму.

А, мiж iншым, кола разам з вiнтом i рычагом — адна з найвялiкшых вынаходак чалавецтва. Для транспартных мэтаў кола ўжываецца з 4-га тысячагоддзя да нашай эры. Папярэднiкам кола быў каток, якi падкладваўся пад груз пры яго перамяшчэннi. Каб палепшыць качэнне, сярэднюю частку катка рабiлi больш тонкаю, чым крайнiя часткi. Шмат было гiпотэз аб тым, напрыклад, як узнiклi егiпецкiя пiрамiды. Як перамяшчалiся шматтонныя глыбы для iх узвядзення. Цяпер, здаецца, вучоныя згадзiлiся з тым, што адным з механiзмаў, якiя прымянялiся тады, i быў каток. Вось такi каток розумам чалавека i быў заменены воссю з насаджанамi на яе коламi.

Каб аблегчыць кола, яго пачалi рабiць састаўным — з калодкi, што насаджваецца на вал, вобада i злучальных спiцаў. Павелiчэнне трываласцi вобада дасягалася металiчнаю шынаю. Яна ўжо пазней будзе заменена гумавай i больш дасканалай пнеўматычнаю.

Хто з нас у дзяцiнстве цi юнацтве не захапляўся аповесцямi рускага гiстарычнага пiсьменнiка Яна (сапраўднае прозвiшча Янчавецкi ён проста скарацiў для псеўданiма так, каб яно ўказвала на заходнеславянскае паходжанне)? А ў яго трылогii пра нашэсце манголаў, якiя iмкнулi да "апошняга мора", якраз вельмi часта прысутнiчае рып колаў тых сродкаў перамяшчэння, якiя вязлi за мангольскiмi коннiкамi i iх сатэлiтамi ўсё неабходнае.

Вялiкую ролю кола адыгрывала i адыгрывае як вадзяны, паветраны рухавiк.

Пра вадзяны. У нашай не толькi азёрнай, але i рачной старане вельмi шмат было млыноў, у аснове дзейнасцi якiх было менавiта вадзяное кола. Рака штучна ўцiсквалася ў вузкае ложа, набiрала моцы — i на гэтым месцы ставiлi вадзяное кола, якое малола збожжа, а з цягам часу нават электраэнергiю вырабляла. У Паставах, на перападзе двух азёраў, якiя i называюцца Пастаўскiмi, а ўтвараюцца ракой Мядзелкай, сёння адчынены дом рамёстваў пад назваю "Стары млын". А ў недалёкiх ад Пастаў Манькавiчах, некалi багатым мястэчку, а сёння проста невялiкай вёсачцы, ёсць таксама парэшткi старажытнага млына, дзе асноваю было вадзяное кола. Менавiта ад вобаду з лапаткамi атрымлiвалася электраэнергiя на некалi славутай мясцовай электрастанцыi "Дружба народаў", што месцiлася ў Браслаўскiм раёне на мяжы Беларусi, Лiтвы i Латвii. Ды што там — вадзяное кола ўжывалася ў сiстэмах арашэння старажытнага Егiпта, Асiрыi, Iндыi

Здаецца, менавiта без колаў не абышоўся i "месяцаход", што асвойваў прасторы суседняга нам Месяца.

Але ж у кола шмат i iншых значэнняў.

Ёсць кола каўбасы, што даспадобы аматарам кулiнарыi. А аматары танцаў вельмi часта сыходзяцца ў кола. Раней гэта былi свае вiды танцу, сёння iншыя, якiя даспадобы моладзi, але ўсё роўна — кола. Можа быць кола святла, якое вырывае з цемры пэўную частку зямлi. Колам акружаюць цiкавага апавядальнiка людзi. А ёсць жа i кола пытанняў, праблем, нават iнтарэсаў. А ў мiлiцэйскiм пратаколе пры допыце падазраваемага ўзнiкае пытанне пра кола яго сяброў i знаёмых. Напрыклад, я адношу сябе да журналiсцкiх колаў з iх спецыфiчнымi праблемамi i зацiкаўленасцямi. У народнай мове кола таксама знайшло сваё месца.

Крывое кола — пра ўпартага капрызлiвага чалавека.

— пра ўпартага капрызлiвага чалавека.

Нi ў кола, нi ў мяла — пра чалавека няўмелага, няздатнага да чаго-небудзь.

— пра чалавека няўмелага, няздатнага да чаго-небудзь.

Павярнуць кола гiсторыi назад — гэта спрабавалi ў нашай рэчаiснасцi вельмi многiя, але нiкому не ўдавалася.

— гэта спрабавалi ў нашай рэчаiснасцi вельмi многiя, але нiкому не ўдавалася.

Пятае кола ў возе — аказваецца, яно нiколi не было патрэбным.

— аказваецца, яно нiколi не было патрэбным.

Зусiм блiзка да кола стаiць круг, нешта, абмежаванае акружнасцю альбо шлях руху каля чаго-небудзь. I бусел робiць кругi над балотам. I ў танцы таксама можна выйсцi на круг, але гэта ў нечым ужо танец на расiйскi манер. Ёсць i ганчарны круг. Марк Смагаровiч пiсаў:

Садзяцца хлопцы ў цесны круг

Каля рыбацкага кастра.

А Уладзiмiр Дубоўка так выказаўся:

Кiнеш камень, знiкне ў вадзе,

а кругi iдуць i замiраюць...

Матэматыкi гавораць пра квадратуру круга, географы — пра Палярны круг. У свой час мяне вельмi цiкавiла такая з’ява, як кругазварот вады ў прыродзе. I сапраўды: адкуль яна бярэцца i куды знiкае, вада — тое, без чаго не можа iснаваць нiшто жывое? Гэта бесперапынны замкнёны працэс цыркуляцыi вады пад уплывам сонечнай радыяцыi i дзеяння сiлы цяжару. Вада выпараецца, пераносiцца паветранымi плынямi, кандэнсуецца, выпадае i снегам, i дажджом, зноў выпараецца...

А ў народзе ёсць устойлiвыя выразы:

Даць круг — прайсцi зашмат, не так, як можна было б.

— прайсцi зашмат, не так, як можна было б.

Кругi пад вачамi — сiнякi на вачах цi то ад хваробы, бяссонiцы, а то i ад нечага iншага.

— сiнякi на вачах цi то ад хваробы, бяссонiцы, а то i ад нечага iншага.

На круг — у сярэднiм. Па прыблiзных падлiках. У самым пачатку калгаснага iснавання вёскi, ды i ў пазнейшыя часы так любiлi падлiчваць ураджайнасць палетка, менавiта ў сярэднiм. А колькi там сапраўды...

— у сярэднiм. Па прыблiзных падлiках. У самым пачатку калгаснага iснавання вёскi, ды i ў пазнейшыя часы так любiлi падлiчваць ураджайнасць палетка, менавiта ў сярэднiм. А колькi там сапраўды...

А ёсць жа яшчэ i кругавая абарона — гэта калi непрыяцель наступае i войскi вымушаныя абараняцца з усiх бакоў, па ўсяму кругу. Альбо кругавая парука. Спачатку сэнс гэтага спалучэння слоў вызначаўся агульнай адказнасцю калектыву, найчасцей вёскi, за выплату, напрыклад, подацi, цяпер гэты сэнс перайшоў на калектыўнае ўкрывальнiцтва чаго-небудзь, узаемную выручку.

Яшчэ ўспомнiлася, што на пачатку нашага беларускага нацыянальнага адраджэння ў Пецярбургу ў 1902 годзе студэнтамi-беларусамi быў арганiзаваны "Круг беларускi", дакладней "Круг беларускай народнай прасветы i культуры". Сябры арганiзацыi выдалi друкарскiм спосабам у 1903 годзе "Вязынку" Янкi Лучыны, потым некалькi iншых кнiг. Гэта быў у Расiйскай iмперыi прарыў пасля забароны друкавання выданняў на беларускай мове.

Ад кола — i коцiцца. I тут не магу не ўспомнiць раннiя вершы Янкi Купалы. Магчыма, у iх ёсць недасканаласцi, але затое праглядвае душа нашага Песняра, якi быў нераўнадушны да простых радасцяў жыцця, да дзявочай прыгажосцi, напрыклад:

Коцiцца, ўецца

далiнкай крынiца,

Б’ецца, плюскоча

ў каменнях вадзiца,

Далей плыве i пляскоча.

Белымi грудкамi лёгшы

на траўцы,

Хоча дзяўчынка

к вадзiцы дастацца,

Губкамi чэрпнуць хоча.

Вельмi прыгожа,

i не абразлiва — цнатлiва.

Ды што казаць i меркаваць: калi што раней узнiкла — круг, вакол якога збiралiся ля вогнiшча абагрэцца i абаранiцца людзi, кола, якое спатрэбiлася для аблягчэння працы, кольца, або пярсцёнак, якi надзявалi на руку ў знак прызнання нейкiх заслуг i нейкага ўзвышэння над iншымi, а потым i ў знак шлюбнага пабрання. Завушнiцы — таксама кольцы, што ўпрыгожвалi i мужчын i жанчын аднолькава. Даследаваннi старажытных пахаванняў людзей пра многае гавораць, але пра многае i недагаворваюць.

А сённяшнi свет зусiм iншы. Нехта слова кола атаясамлiвае толькi з коламi ваза, на якiм ён выязджае па будзённых сялянскiх патрэбах. Нехта мае на ўвазе аўтамабiль, нехта проста той напой, якi навязалi нам з захаду. А мне дазвольце завяршыць свой аповед лiрычна, успамiнам пра тыя кольцы, якiя для многiх дзяўчат — простыя завушнiцы. У немаладога ўжо Максiма Танка выкрэслiлася некалi:

Прасiў я шчыра майстра

Зрабiць ёй завушнiцы.

На гэтых завушнiцах

Я напiсаў закляцце —

Усё, што не сказаў ёй,

А ў чым хацеў прызнацца.

Сягоння не ўцячэ ўжо

Ад слоў маiх гарачых

Нi ў час, калi смяецца,

Спявае або плача.

Алесь Касцень.

г.Паставы.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зколам звязаны ўспамiн маленства. Да ровараў мы яшчэ не дараслi, але ж хочацца на нечым ездзiць. Вось i прыдумваецца. Адшукваецца нейкае кола — найчас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика