Навагодняя свечка
Навагодняя свечка
Навагодняя ноч — сямейнае свята, свята сяброў, свята закаханых. У той момант, калi пачынаецца новы адлiк часу, адчуваеш духоўна ўтульней, калi побач блiзкiя людзi. З iмi тут, на застоллi, падсумоўваецца пройдзенае, дасягнутае. Яны шчыра выкажуцца наконт перспектыўнай супольнасцi. Выказванне "З кiм сустрэнеш новы год, з тым i правядзеш яго" зместам дапаўняе ўсталяванае меркаванне "Як сустрэнеш новы год, так яго i правядзеш". Сустрэча новага года — духоўная таемнасць. У гэты час нашы справы яднаюцца з марамi, а мы самi з грамадою, прыродай, вечнасцю. Менавiта ў такiя хвiлiны ўдакладняецца агульнасць поглядаў, канкрэтызуецца сумесная дзейнасць. Надзённае, што хвалюе ўсiх прысутных, не засланяецца навагоднiмi жартамi, гульнямi, не хаваецца за святочным настроем, за перажываннямi ў чаканнi загадкавай будучынi. Праблемы, учарашнiя i сённяшнiя, кладуцца ў аснову гутаркi. Аднак яе змест не разгортваецца адцягнута (не iлюструе дасведчанасць прамоўцы), а закранае аспекты ўдзелу таго цi iншага з бяседнiкаў у развiццi агульных спраў. Заўсёды ў новым годзе мы чакаем абнаўлення, жаданых зменаў. І адначасова не хочам страцiць ужо набытага, што вабiць нас. Якраз за навагоднiм сталом у абмеркаваннi духоўна спалучаецца традыцыйнае з навiзной. Адчуванне стабiльнасцi i адчуванне абнаўлення мусяць суладна сумясцiцца ў гаспадароў i ў гасцей. На навагодняй бяседзе пастаянна прапануюцца тосты-пажаданнi, тосты-праекты. У гэтую ноч, якая з’яўляецца стартавай пляцоўкай для новых творчых i вытворчых узлётаў, варта ўзняць i тост-прабачэнне. Гэтага вымагае воля духу. Бо на жыццёвым шляху сустракалiся з рознымi нечаканасцямi. I не заўсёды трымалiся годна. Таму ў навагоднюю ноч мусiм прасiць прабачэння. Дзеля будучынi. Дзеля яе чысцiнi... Навагодняя бяседа, на якой валадараць любоў, павага, шчырасць, загартоўваецца песняй. I не адной. Усё выказанае, загаданае, пажаданае на ёй збудзецца, абавязкова збудзецца, калi асвецiцца песняй. Сумеснай. Роднай... Ансамбль "Сябры" i яго салiст народны артыст Беларусi Анатоль Ярмоленка дапамогуць далучыцца да мiлагучнага вакальнага твора "Навагодняя свечка". Паэт Леанiд Дранько-Майсюк i кампазiтар Мiкалай Сацура данеслi нам рамантычную чароўнасць навагодняй дзеi, асветленай прыцягальнай пачуццёвасцю. Верш Леанiда Дранько-Майсюка Музыка Мiкалая Сацуры Дамы стомлены, спяць кавалеры, Высыхаюць азёры вiна, А на нашым стале два фужэры, Два фужэры i свечка адна. Прыпеў: Запалi навагоднюю свечку I шампанскiм крышталь абудзi, I нiбы, на маленькую вечнасць, На блакiтную свечку глядзi. Што нам дамы i што кавалеры! Залатая прайшла даўнiна... Ёсць у нашай маленькай кватэры, Ёсць усё — ад агню да вiна. Прыпеў. Ай вы, дамы, i вы, кавалеры! Ах, паэзii вашай струна — Засталiся ад вас два фужэры, Два фужэры i свечка адна. Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагодняя ноч — сямейнае свята, свята сяброў, свята закаханых. У той момант, калi пачынаецца новы адлiк часу, адчуваеш духоўна ўтульней, калi побач б |
|