21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вось гэта быў выбух!

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось гэта быў выбух!

Як вядома, Жлобiнскi раён у час Вялiкай Айчыннай вайны, як i наогул уся Гомельшчына, быў арэнай вялiкiх ваенных дзеянняў. Нават да сённяшняга дня тутэйшая зямля захоўвае нямала ўзбраення, якое не-не ды i выяўляецца. Месца гэтым небяспечным рэчам — адно: вывезцi ў поле i знiшчыць.

Так было i на гэты раз, калi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i вайсковай часцi 5525 удалечынi ад населеных пунктаў Жлобiнскага раёна ўзарвалi 45 мiнамётных мiн, 8 гранат Ф-1 i 3 процiтанкавыя гранаты РПГ-40, 10 нямецкiх гранат GG-Р-40, 2 артылерыйскiя снарады калiбру 75 мм, 15 артылерыйскiх узрывальнiкаў, адну процiтанкавую чатырохсотграмовую шашку i 12 ручных гранат РГВ. Вось гэта быў выбух!

Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.

  Адзiн i без зброi...

У паляўнiчых угоддзях паблiзу вёскi Мiхалiна Верхнядзвiнскага раёна быў знойдзены легкавы аўтамабiль "Нiва", у багажнiку якога знаходзiўся чахол ад паляўнiчага ружжа.

Дзяржiнспектары пайшлi па слядах двух чалавек i знайшлi тушу дзiка. Каля яе была арганiзавана засада. Калi да тушы падышоў чалавек i пачаў яе разбiраць, грамадзянiна, як высветлiлася, непрацуючага, затрымалi. Зброi ў яго не было. Цяпер устанаўлiваецца асоба другога паляўнiчага, якому належаў аўтамабiль, i якi, як мяркуецца, здабыў дзiка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

  Вярбоўшчык пад следствам

У дачыненнi да 34-гадовага жыхара Слуцка папярэднiм расследаваннем мясцовага РАУС узбуджана крымiнальная справа: гэты непрацуючы мужчына падазраецца ў гандлi жывым таварам.

У прыватнасцi, як мяркуецца, ён мае дачыненне да вярбоўкi i вывазу ў Польшчу для сэксуальнай эксплуатацыi дзвюх сваiх зямлячак. У чэрвенi 2003 года падазронаму ўдалося схiлiць дзвюх 19-гадовых беларусак, якiя нiдзе не працавалi, да замежнага ваяжу.

Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

  Ехалi з пахавання i трапiлi на пахаванне

У СМI паведамлялася пра здарэнне ў Светлагорскiм раёне, калi шасцёра вяскоўцаў з Майсееўкi i Вярхлесся ехалi на падводзе i трапiлi ў ДТЗ. Варта адзначыць, што вярталiся з пахавання свайго родзiча, якi жыў у Казлоўцы. Ехалi яны па асфальтаванай дарозе Акцябрскi — Рэчыца, якая была мокрая ад дажджу. На гужавой павозцы адсутнiчалi лiхтары, але было яшчэ не цёмна.

У падводу ўрэзалася iншамарка "Фольксваген-Гольф", за рулём якой знаходзiўся 44-гадовы жыхар Данiлаўкi. Легкавушка — у мэтлахi, i павозка, якую развярнула, — таксама. А тут — другi ўдар у яе. На гэты раз — "Форд-Арыёнам", якiм кiраваў 52-гадовы вадзiцель з Коўчыц-2.

Вынiк — даволi сумны. 60-гадовая пенсiянерка з Майсееўкi загiнула на месцы, другая жанчына з Вярхлесся памерла па дарозе ў бальнiцу. Яшчэ дзве жанчыны моцна пацярпелi ад ран: у адной — пералом дзвюх рук, у другой — чэрапна-мазгавая траўма. А мужчыны, што ехалi ў павозцы, як кажуць, абышлiся перапалохам. Тое ж самае i з вадзiцелямi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, Жлобiнскi раён у час Вялiкай Айчыннай вайны, як i наогул уся Гомельшчына, быў арэнай вялiкiх ваенных дзеянняў. Нават да сённяшняга дня тутэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика