За допiнг — да крымiнальнай адказнасцi
За допiнг — да крымiнальнай адказнасцi
У Мiнску прайшла Мiжнародная канферэнцыя "Навукова-практычныя праблемы спорту вышэйшых дасягненняў" з удзелам вядучых вучоных з Кiтая, Ізраiля, Лiтвы, Расii i Украiны. Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў зазначыў, што спартыўная галiна аднесена да прыярытэтных напрамкаў у сацыяльнай палiтыцы дзяржавы. На ХХIХ Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне ва ўмовах неверагоднай канкурэнцыi 28 беларускiх спартсменаў у сямi вiдах спорту заваявалi 4 залатыя, 5 сярэбраных i 10 бронзавых медалёў. Акрамя таго, 40 беларускiх спартсменаў па 15 вiдах спорту занялi месцы з 4-га па 8-е. У неафiцыйным камандным залiку Беларусь заняла 13-е месца, 7-е — сярод краiн Еўропы, i 3-е — сярод краiн СНД. Аднак у далейшым дасягненне вынiкаў павiнна быць пастаўлена на фундаментальную навуковую аснову, падкрэслiў Аляксандр Грыгараў. Аналiз падрыхтоўкi да Алiмпiяды ў Пекiне выявiў шэраг недахопаў. У прыватнасцi, Мiнiстэрства спорту i турызму фiксавала толькi вынiкi спартсменаў, у той час, як кантроль за ходам падрыхтоўкi атлетаў i яе якасцю адсутнiчаў. Зараз у мiнiстэрстве створаны савет, якi каардынуе паказчыкi ў ходзе спартыўнай падрыхтоўкi. Уплываюць на падрыхтоўку спартсменаў тэндэнцыi да камерцыялiзацыi спорту. Мiжнародныя федэрацыi ў мэтах папулярызацыi сваiх вiдаў спорту за вялiкiя ганарары прыцягваюць да ўдзелу ў камерцыйных стартах вядомых атлетаў, што адцягвае iх ад падрыхтоўкi да Алiмпiйскiх гульняў. Прымяненне забароненых сродкаў i метадаў мяркуецца вынiшчыць з дапамогай заканадаўчых актаў. У Беларусi мяркуецца распрацаваць законапраект аб крымiнальнай адказнасцi за прымяненне допiнгу. У прыватнасцi, ён павiнен тычыцца тых спецыялiстаў, якiя шкодзяць здароўю дзяцей, прымушаючы iх прымаць забароненыя прэпараты. Антыдопiнгавыя камiсii iснуюць ва ўсiх федэрацыях, з 2006 года ўведзены кантроль па-за спаборнiцтвамi. Каля 700 допiнг-пробаў бярэцца ў атлетаў на працягу года (400 з iх — кантроль па-за спаборнiцтвамi). Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску прайшла Мiжнародная канферэнцыя "Навукова-практычныя праблемы спорту вышэйшых дасягненняў" з удзелам вядучых вучоных з Кiтая, Ізраi |
|