Фотафакт. Беларусы на свяце Валэнсы
8 декабря 2008 ОтКлик
Юлія Дарашкевіч, Наша Ніва У Гданьску працягваюцца ўрачыстасці з нагоды 25-й гадавіны атрымання Лехам Валэнсам Нобелеўскай прэміі міру. Ад Беларусі ў канферэнцыі "Салідарнасць для будучыні", што прайшла ў межах урачыстасцяў, узялі ўдзел лаўрэат прэміі А.Сахарава Аляксандр Мілінкевіч, першы кіраўнік беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч і група моладзі. Фота Юліі Дарашкевіч.
Польскі Прэм'ер Дональд Туск (у цэнтры). Далай-ламу віталі стоячы. У перапынках Валэнсу атачалі натоўпы прыхільнікаў - бралі аўтографы, фатаграфаваліся на памяць. Беларускія актывісты распавялі Валэнсу пра заўтрашні суд над палітвязнем Баразенкам. А Аляксандр Мілінкевіч паспеў паразмаўляць з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Нобелеўскія лаўрэаты. Але найбольшы фурор зрабіў прыезд французскага прэзыдэнта Нікаля Сарказі. Журналісты не давалі яму спакою.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 декабря 2008 ОтКлик Юлія Дарашкевіч, Наша Ніва У Гданьску працягваюцца ўрачыстасці з нагоды 25-й гадавіны атрымання Лехам Валэнсам Нобелеўскай прэміі міру.На запрашэнне лідэра "Салідарнасці" на свята прыехалі прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жозэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, духоўны лідэр тыбецкага...
|
|