Жанет на Новы год каштуе 6 мільёнаў рублёў, а “Топлес” — 5 тысяч долараў
9 декабря 2008 Новый год
Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі Еўрарадыё спакусіла беларускіх зорак Новым годам. Мы прапанавалі ім паспяваць у ноч на 31 снежня на карпаратыве невядомай фірмы з Баранавічаў. Не адмовіўся ніхто, бо свята з зоркай каштуе ад 2 да 5 тысяч долараў. Гурт “Тяни-Толкай” адразу падкрэслівае свой зорны статус і папярэджвае мяне, што не ўсім “па кішэні”. Тяни-Толкай: “Я баюся, вы нас па цэнніку проста не “пацягнеце”. У навагоднюю ноч мы зараджаем “чацвёрку” за 30-40 хвілін”. Ад прадзюсера спявачкі Ані Шаркуновай я даведалася, што запрашэнне зоркі ў Баранавічы будзе каштаваць амаль удвая даражэй за сталіцу. Бо, паводле слоў Уладзіміра Кубышкіна, у Мінску за навагоднюю ноч спявачка можа зарабіць на некалькіх карпаратывах. Уладзімір Кубышкін: “Аня ў навагоднюю ноч па Мінску каштуе дзве з паловай тысячы долараў. Але з улікам таго, што мы адназначна больш нідзе не паспеем, мы б з задавальненнем да вас прыехалі за чатыры тысячы. Разумееце, калі мы ўжо прыедзем, то зможам адыграць без праблемаў два аддзяленні. Прыедзем з дзяўчатамі з балета. Будзе свята, гэта я вам абсалютна дакладна абяцаю”. Толькі дзякуючы сусветнаму крызісу, я атрымала зніжку на навагоднюю ноч з вядомым вядучым Яўгенам Булкам. Усяго за 3 тысячы долараў Яўген пагадзіўся забаўляць нас з 9-ай вечара да 4-ай раніцы. Пры гэтым ён не пагрэбуе касцюмам Дзеда Мароза і нават згодны праспяваць у караоке аўтарскія песні майго шэфа. Яўген Булка: “Увогуле гэта я для Мінска такую цану назваў. Але ўлічваючы фінансавыя пературбацыі (задумваецца) можна і паменшыць кошт. Але ж вы самі зразумейце - за тысячу я таксама не паеду”. Вось і дырэктар гурта J:Mors нечакана для мяне загаварыў пра навагодні сацыяльны пакет! J:Mors: “Выступ у навагоднюю ноч магчымы, але гэта будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч долараў за гадзіну, плюс наш сацпакет. Мы павінны ехаць з жонкамі, самі адзначыць свята. Нам патрэбны гатэль, у якім павінен быць нумар з вялікім холам, дзе мы зможам самастойна адзначыць Новы год. Адпаведна, ежа таксама за ваш кошт”. Дырэктарка Ірыны Дарафеевай з самага пачатку цікавіцца магчымымі варыянтамі разліку: “Мінімальна ў такі час гэта каштуе 2000 долараў. У прынцыпе, гэта ўжо наш выхадны дзень і, канешне ж, разлічыцца лепш было б на месцы”. Калі мы дамовіліся, яна прапанавала некалькі варыянтаў выступу Ірыны - ў залежнасці ад памераў памяшкання і нашых пажаданняў. Можна замовіць сольны выступ спявачкі ці выступ з бэк-вакалам. Але мы вырашылі: гуляць так гуляць, і спыніліся на шоў з балетам! “Калі ў вас ёсць фае, гэта будзе выступ Ірыны разам з балетам. На гадзінку-паўтары”. Толькі гурт Atlantica прыехаць з канцэртам у Баранавічы пагадзіўся пры ўмове: да 24-ай музыканты павінны вярнуцца ў сталіцу! Музыкі збіраюцца сустракаць свята з роднымі. Але Еўрарадыё западозрыла, што насамрэч на гэты час гурт ужо кімсьці замоўлены. Андрэй Куляшоў, менеджэр гурта Atlantica: “Абавязкова, каб выступ быў да Новага года. З нашым транспартам, улічваючы, што да Баранавічаў ехаць паўтары гадзіны, мы павінны будзем вызваліцца а палове на 11-ую, нават раней. І ўсё гэта будзе каштаваць вам каля дзвюх тысяч”. Прадзюсер гурта “Топлес” Максім Алейнікаў катэгарычна кажа, што гандаль не да месца. Максім Алейнікаў: “Сітуацыя якая - мабыць, танней чым тысяч за пяць я не паеду. Гэта будзе выступ на 40-45 хвілін”. У музыкантаў з “Bezbileta” дзейнічае свой навагодні тарыф. Яны нават падлічылі, што білет да Баранавічаў будзе каштаваць 300 долараў: Bezbileta: “Усё магчыма, але ж у нас максімальныя кошты на 31 снежня - 3000. Плюс апарат — 600, і выезд яшчэ 300. Усё па павышаным навагоднім тарыфе”. Прадзюсер спявачкі Жанет, Генадзь Мельнікаў, адзіны, хто назваў мне навагоднія кошты ў беларускіх рублях. Вось ён - сапраўдны патрыятызм! Які, дарэчы, каштуе 6 мільёнаў за гадзіну. Генадзь Мельнікаў: “У нас ужо запланаваныя мерапрыемствы, але і да вас мы б таксама заехалі. У нас ёсць варыянты па выступленні: ад гадзіны і болей з шоў-балетам і без яго. Адпаведна, адсюль і кошты. Але ж паколькі гэта на выездзе, тут ужо паўгадзіны ці гадзіна - не будзе вялікай ролі. Калі ўжо прыедзем - будзем працаваць. Пры раскладзе Жанет і чатыры дзяўчыны з шоў-балету разлічвайце прыкладна на 6 мільёнаў”. Еўрарадыё зычыць музыкам зарабіць 31 снежня гэтыя грошы і адпачыць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 декабря 2008 Новый год Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі Еўрарадыё спакусіла беларускіх зорак Новым годам.
|
|