21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Невыпадковыя мiсiянеры

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Невыпадковыя мiсiянеры

Прыток iншаземных святароў у Беларусь пiльна кантралюецца

Рэлiгiя можа служыць збавенню i супакаенню, а можа стаць небяспечнай зброяй. Канфесiйную сiтуацыю ў Беларусi абмяркоўвалi ўчора на пасяджэннi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI. Недахоп каталiцкiх святароў-беларусаў — сёння адна з найбольш актуальных праблем у рэлiгiйнай сферы краiны. Навучанне ў адпаведных духоўных семiнарыях (такiх у краiне дзве) доўжыцца шэсць гадоў, i працэс папаўнення кадраў рымска-каталiцкага клiру iдзе даволi марудна. "Даводзiцца запрашаць замежных грамадзян, на сённяшнi дзень гэта пераважна палякi", — паведамiла падчас пасяджэння Марына Цвiлiк, начальнiк аддзела па справах рэлiгiй апарата Паўнамоцнага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў. Сярод запрошаных святароў ёсць такiя, што "ў недастатковай ступенi валодаюць дзяржаўнымi мовамi, з’яўляюцца носьбiтамi трохi iншай ментальнасцi i — мы гаворым не пра ўсiх — не заўсёды праяўляюць разуменне да тых працэсаў, якiя адбываюцца ў краiне". "епархii ў многiм iдуць нам (апарату Паўнамоцнага — Аўт.) насустрач i ўсё ж такi актывiзуюць дзейнасць па падрыхтоўцы кадраў унутры краiны". Сёлета для працы ў прыходах запрошана на 14 святароў менш, чым летась.

Увогуле прыток замежных святароў у Беларусь кантралюецца дзяржавай. Прыезд iншаземных багасловаў узгадняецца з апаратам Паўнамоцнага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў. Таму сёння няма таго "бескантрольнага валу мiсiянераў, якi быў у 1990-х гадах". Тыя патрабаваннi, што прад’яўляе беларускае заканадаўства ў гэтай сферы, на думку Марыны Цвiлiк, сябе апраўдалi. "У нас працуюць квалiфiкаваныя спецыялiсты, а не выпадковыя гiпнатызёры, якiя здольныя зал павалiць", — адзначыла спецыялiст.

Паводле слоў Марыны Цвiлiк, сучасная рэлiгiйная сiтуацыя ў Беларусi застаецца кiруемай, устойлiвай i прагназуемай. У краiне не фiксуецца выражаных канфесiйных супярэчнасцяў. Вядучае месца ў рэлiгiйным жыццi дзяржавы займае Беларуская праваслаўная царква. Другая па велiчынi ў грамадстве — Рымска-каталiцкая царква. Як адзначыла спадарыня Цвiлiк, у адпаведнасцi з вынiкамi апошняга сацыялагiчнага апытання праваслаўнымi лiчаць сябе больш як 80 працэнтаў вернiкаў, каталiкамi — амаль 12 працэнтаў. Пазiтыўна развiваюцца працэсы ў iудзейскiх i мусульманскiх аб’яднаннях. Мусульмане ў Беларусi нерадыкальныя, пры гэтым статус жанчыны ў iх дастаткова высокi. Яны блiжэй да еўрапейскага тыпу i без праблем упiсваюцца ў беларускае грамадства — канстатуе Марына Цвiлiк.

Даволi распаўсюджаныя ў Беларусi пратэстанцкiя плынi. У асобных раёнах краiны яны iснуюць з пачатку мiнулага стагоддзя. А вось крышнаiты, паводле iнфармацыi спадарынi Цвiлiк, у нашай краiне не прыжылiся. Iнтарэс да гэтай плынi ўзнiкаў у асобных грамадзян у пару сацыяльнай нестабiльнасцi i быў прадыктаваны выключна цягай да "экзотыкi". Пры захаваннi iнтарэсу да ўсходняй культуры ўвогуле, iстотнай падтрымкi ў iх няма. У iмкненнi падтрымаць мiжканфесiйную згоду адказныя структуры, паводле слоў спадарынi Цвiлiк, не перашкаджаюць наяўным i новым працэсам, а ўкладваюць iх у прававыя рамкi. I функцыянаванне заканадаўства аб свабодзе веравызнання i рэлiгiйных арганiзацыях дэманструе паспяховасць абранага кiрунку.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыток iншаземных святароў у Беларусь пiльна кантралюецца. Рэлiгiя можа служыць збавенню i супакаенню, а можа стаць небяспечнай зброяй. Канфесiйную с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика