21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб сусветны крызіс зачапiў па мiнiмуму...

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб сусветны крызіс зачапiў па мiнiмуму...

Не толькi пытаннi, якiя ў найбольшай ступенi вызначаць эканамiчную сiтуацыю ў нашай краiне ў перыяд глабальнага фiнансавага крызiсу, але i комплекс захадаў па мiнiмiзацыя ўплыву знешнiх пагроз на айчынную эканомiку абмяркоўвалiся на ўчарашнiм пасяджэннi Савета Мiнiстраў Беларусi, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага.

Як зазначыў кiраўнiк Урада, крызiс ахоплiвае ўсё больш дзяржаў, i яго ўплыў на эканомiку Беларусi ўзмацняецца, улiчваючы яе экспартную арыентаванасць. Тым не менш, нягледзячы на ўсе складанасцi, год краiна завяршае з годнасцю. За выключэннем знешнегандлёвага балансу, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi, будуць выкананы ўсе асноўныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Што ж датычыцца першачарговых антыкрызiсных захадаў, то сярод iншых прэм’ер-мiнiстр вылучыў неабходнасць скарачэння расходаў у рэальным сектары эканомiкi шляхам жорсткай эканомii. Паводле яго слоў, рэкорднае падзенне цэн на нафту i на матэрыялы дасць магчымасць прадпрыемствам знiзiць выдаткi на вытворчасць прадукцыi, што, у сваю чаргу, дазволiць выйсцi на канкурэнтаздольныя цэны на знешнiх рынках. Нагадаў прэм’ер i пра тое, што ўжо ў гэтым годзе павiнна быць завершана лiбералiзацыi i мадэрнiзацыя эканомiкi. "Такую задачу паставiў Прэзiдэнт, — сказаў Сяргей Сiдорскi. — І да яе рашэння засталося 20 дзён". Звяртаючыся да прысутных кiраўнiкоў, ён зазначыў, што прыйшоў час хуткiх рашэнняў на ўзроўнi ўсiх звенняў кiравання. I акрэслiў пытаннi, якiм яны павiнны надаваць асаблiвую ўвагу, — зямля, уласнасць, лiбералiзацыя афармлення дакументаў, праца з замежнымi iнвестарамi. Спынiўшыся на апошнiм прыярытэце, Сяргей Сiдорскi паведамiў, што на працягу 2-3 гадоў краiна можа прыцягнуць мiльярды долараў iнвестыцый. I гэта не проста прапановы, а канкрэтныя праекты. Аднак, каб ажыццявiць iх, патрэбна аператыўна вырашаць пытаннi лiбералiзацыi i дэбюракратызацыi i па рабоце з замежнымi iнвестарамi. Ён заўважыў, што часам пытаннi, якiя можна вырашыць на працягу аднаго дня, у мiнiстэрствах ляжаць месяцамi.

Мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка, ацэньваючы сiтуацыю, заўважыў, што з нарастаннем уплыву сусветнага фiнансавага крызiсу агульнай тэндэнцыяй, якая праявiлася ў чацвёртым квартале, стала замаруджванне эканамiчнага росту, знiжэнне тэмпаў вытворчасцi прамысловай прадукцыi, спажывецкiх тавараў, экспарту. Па большасцi арганiзацый, праiнфармаваў ён, фiксуецца падзенне попыту i пакупнiцкай здольнасцi гандлёвых партнёраў. Найбольш заўважна гэта праяўляецца ў чорнай металургii, машынабудаваннi, хiмiчнай i нафтахiмiчнай галiнах, лёгкай прамысловасцi. Замаруджванне дзелавой актыўнасцi выклiкала рост запасаў гатовай прадукцыi на складах прамысловых прадпрыемстваў: на 1 снежня яны склалi па кошце больш за 5,2 трыльёна рублёў i выраслi толькi за месяц на 700 мiльярдаў рублёў. Суадносiны аб’ёмаў запасаў да сярэднемесячнай вытворчасцi прадукцыi ў прамысловасцi склалi 63,5 працэнта.

Мiнiстр нагадаў, што Прэзiдэнтам i прэм’ерам пастаўлена задача iстотнага скарачэння гэтых запасаў. Выконваючы яе, напрыклад, скарацiўшы запасы на 50-70 працэнтаў, рэальны сектар эканомiкi можа пазбавiцца ад фiнансавых цяжкасцяў i атрымаць 2,6-3,6 трыльёна рублёў абаротных сродкаў. Мiкалай Зайчанка, гаворачы пра неабходнасць рэзкай актывiзацыi работы па рэалiзацыi прадукцыi, зазначыў, што рабiць гэта трэба не спыняючы прадпрыемстваў i не дапускаючы скарачэння персаналу.

"Неабходна павялiчыць пастаўкi айчыннай прадукцыi i на ўнутраны рынак", — падкрэслiў мiнiстр. — Мiнiстэрству гандлю, аблвыканкамам , Мiнгарвыканкаму, Белкаапсаюзу пастаўлена задача жорстка забяспечыць прыярытэтнасць разлiкаў гандлёвых арганiзацый за прадукцыю айчынных прадпрыемстваў, распрацаваць сiстэму стымулявання гандлёвых работнiкаў за продаж менавiта беларускiх тавараў." Скарачэнне запасаў будзе спрыяць i паляпшэнню вынiкаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Паводле папярэднiх ацэнак, сальда знешняга гандлю па вынiках года складзе мiнус 3,6 мiльярда долараў ЗША.

Мiкалай Зайчанка паведамiў, што Ўрадам для падтрымкi рэальнага сектару i захавання макраэканамiчнай стабiльнасцi прыняты шэраг апераджальных захадаў па мiнiмiзацыi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу. Гэтыя захады ахоплiваюць пытаннi захавання лiквiднасцi банкаў, стабiльнасцi на валютным рынку, скарачэння дзяржаўных расходаў i падтрымкi рэальнага сектару. Перш за ўсё, пачалася дэталёвая iнвентарызацыя ўсiх дзяржаўных праграм з аналiзам выканання мерапрыемстваў iнвестыцыйных праектаў i атрыманых вынiкаў па iх на прадмет аптымiзацыi iх фiнансавання. Усё, падкрэслiў мiнiстр, што датычыцца рэальнай вытворчасцi, iнвестыцый, развiцця, захоўваецца. Другасныя ж праекты, без якiх можна абысцiся, адкладваюцца да лепшых часоў.

Узгадваючы пра мерапрыемствы, накiраваныя на падтрымку малога i сярэдняга бiзнэсу, разнявольванне прадпрымальнiцкай iнiцыятывы, мiнiстр расказаў аб зацверджаным плане па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi. Найбольш важныя захады мяркуецца рэалiзаваць ужо да 1 студзеня 2009 года. За непрацяглы час неабходна падрыхтаваць рашэннi, якiя закранаюць пераўтварэннi ў сферах распараджэння дзяржмаёмасцю, рэгулявання зямельных i арэндных адносiнаў, спрашчэння сiстэмы падаткаабкладання, удасканалення кантрольнай дзейнасцi, лiцэнзавання, цэнаўтварэння, спрашчэння адмiнiстратыўных працэдур, стымулявання iнавацыйнай дзейнасцi i iнш. Iх рэалiзацыя будзе стымуляваць развiццё бiзнэсу i дасць iстотныя iмпульсы пашырэнню сферы паслуг. Дзеля развiцця апошняй распрацаваны комплекс дадатковых захадаў па пашырэннi платных паслуг: прадугледжваецца павелiчэнне сеткi арганiзацый бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання недзяржаўнай формы ўласнасцi, пашырэнне сеткi станцый дыягностыкi, рамонту i тэхабслугоўвання аўтамабiляў, спектра платных медыцынскiх паслуг, паслуг сувязi.

Акрамя таго, з улiкам прапаноў мiнiстэрстваў, дырэктарскага корпуса сфармiраваны праект комплексу дадатковых захадаў па мiнiмiзацыi негатыўнага ўплыву сусветнага фiнансавага крызiсу на функцыянаванне рэальнага сектару эканомiкi. Гэты план будзе ў блiжэйшы час прадстаўлены для зацвярджэння. Частка яго, паводле слоў мiнiстра, ужо рэалiзаваная, у прыватнасцi, прадпрыемствам даецца магчымасць ажыццяўляць экспарт, у тым лiку па нiжэйшай за сабекошт цане. Сярод iншых Мiкалай Зайчанка вылучыў таксама мерапрыемствы па прадстаўленнi беспрацэнтнага падатковага крэдыту для арганiзацый экспарцёраў, кампенсацыю за кошт бюджэтных сродкаў часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiмi крэдытамi, устанаўленне льготных тарыфаў па энергетыцы для асобных прадпрыемстваў. Для вырашэння гэтых задач i забеспячэння фiнансавання рэальнага сектару эканомiкi прадугледжваецца павелiчэнне статутных фондаў чатырох сiстэмаўтваральных банкаў.

Разам з тым, мiнiстр упэўнены, што для пераадолення наступстваў сусветнага крызiсу неабходна актывiзаваць i каардынаваць дзеяннi па стратэгiчных напрамках супрацоўнiцтва з дзяржавамi — членамi ЕўрАзЭС, у першую чаргу з Расiяй. Для гэтага трэба распрацаваць i прыняць план сумесных дзеянняў у рамках ЕўрАзЭС, ключавым напрамкам якога павiнна стаць стварэнне сiстэмы даверу плацяжоў па ўзаемных пастаўках, з мэтай лiквiдаваць праблему несвоечасовых разлiкаў за пастаўленую прадукцыю i падтрымаць экспарт кожнай краiны.

Пра перспектывы на наступны год Мiкалай Зайчанка распавядаў без ружовых акуляраў. Сiтуацыю ў эканомiцы ён назваў цяжкапрадказальнай. "Аб’ектыўна ацэньваючы перспектывы завяршэння гэтага i сiтуацыю пачатку наступнага года, вiдавочна, што праблем у 2009 годзе менш не стане", — лiчыць ён. У першым i другiм квартале 2009 года прагназуюцца нiжэйшыя тэмпы эканамiчнага росту з яго кампенсацыяй у другой палове года пры наяўнасцi больш спрыяльных знешнiх умоў. У прыватнасцi, паводле прагнозу, рост ВУП у першым квартале складзе каля 105 працэнтаў, у першым паўгоддзi — 107.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькi пытаннi, якiя ў найбольшай ступенi вызначаць эканамiчную сiтуацыю ў нашай краiне ў перыяд глабальнага фiнансавага крызiсу, але i комплекс за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика