І торт, і шампанскае — на кожны святочны стол!
І торт, і шампанскае — на кожны святочны стол!
Нiводная група тавараў не трапiць пад Новы год у разрад дэфiцытных. Для гэтага ў аптовых i рознiчных гандлёвых арганiзацыях быў створаны запас харчовых i нехарчовых тавараў, якi гарантуе, што ў перадсвяточныя i навагоднiя днi попыт насельнiцтва ва ўсiх групах тавараў будзе забяспечаны ў поўным аб’ёме. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiлi журналiстам прадстаўнiкi Мiнiстэрства гандлю i Галоўнага ўпраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама . Напрыклад, Мiнiстэрствам гандлю дасягнута дамоўленасць з прадпрыемствамi краiны аб максiмальным выкананнi заявак гандлёвых арганiзацый на пастаўку алкагольных напояў у самым шырокiм асартыменце. Быў зацверджаны графiк пастаўкi iгрыстых вiнаў i шампанскага ААТ" Мiнскi завод iгрыстых вiнаў" на кастрычнiк- снежань па абласцях i па Мiнску ў колькасцi 3 млн 893 тысячы бутэлек. Рознiчныя цэны на iгрыстыя вiны i шампанскае айчыннай вытворчасцi складаюць ад 9 да 16 тысяч рулёў, а на аналагiчны тавар замежнай вытворчасцi вагаюцца ад 17 да 70 тысяч рублёў. Актыўна рыхтуюцца да навагоднiх святаў зараз i кандытарскiя прадпрыемствы. Фабрыкi "Камунарка" i "Спартак" плануюць паставiць у гандаль 1 млн 700 тысяч салодкiх падарункаў. Усяго ў гэтым годзе распрацавана больш як 40 вiдаў навагоднiх набораў у выглядзе баулаў i мяккiх цацак вагой ад 300 грамаў да 2,5 кiлаграма i коштам ад 6 да 100 тысяч рублёў. Так бы мовiць, на любы густ i фiнансавыя магчымасцi. Да таго ж у аддзелах, што рэалiзуюць кандытарскiя вырабы, ёсць святочныя баулы рознай формы для самастойнага фармiравання пакупнiком падарункаў. У перадсвяточныя днi па традыцыi павялiчваецца зменнасць работы кулiнарных i булачна-кандытарскiх цахоў, якiх налiчваецца па краiне больш за чатыры сотнi. Яны плануюць выпусцiць i рэалiзаваць каля 3 тысяч тон кандытарскiх вырабаў i кулiнарнай прадукцыi. У сталiцы ў днi Калядаў i навагоднiх святаў у крамы кожны дзень будуць пастаўляць па 18-20 тон тартоў. У аб’ектах грамадскага гандлю распачаўся прыём папярэднiх замоў на кулiнарныя вырабы, паўфабрыкаты i кандытарскiя вырабы (пiрагi, тарты, у тым лiку i з навагоднiм афармленнем). З 20 снежня будзе праведзена больш за 3 тысячы выстаў-продажаў прадукцыi грамадскага харчавання, у тым лiку пройдуць аўтарскiя выставы майстроў-павароў i майстроў-кандытараў. Усяго ў перадсвяточныя i святочныя днi ў аб’ектах грамадскага харчавання плануецца абслужыць каля паўмiльёна чалавек, а непасрэдна навагоднюю ноч там правядуць 110 тысяч гасцей, тым лiку 25 тысяч чалавек — у сталiчных кавярнях i рэстаранах. Кошт заказа складае ў рэгiёнах ад 50 да 150 тысяч рублёў, а ў сталiцы — "стартуе" са 100 тысяч... Як заўважыў у сваiм выступленнi намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi гандлю i паслуг Мiнiстэрства гандлю Андрэй Новiкаў, у апошнiя гады святкаванне Новага года распачынаецца намнога раней за афiцыйную дату i не завяршаецца 1 студзеня. У сталiчных крамах будзе арганiзавана звыш 100 распродажаў тавараў са знiжэннем рознiчных цэн за кошт змяншэння адпускной цаны вытворцамi i знiжэння гандлёвых надбавак. Акрамя таго, у рамках перадсвяточнага гандлю ва ўнiвермагах сталiцы i iншых буйных гандлёвых арганiзацыях, уключана ў фiрменай гандлёвай сетцы, адбудзецца больш за 80 рэкламных акцый з уручэннем пакупнiкам сувенiрнай прадукцыi, прызоў i падарункаў пры ажыццяўленнi пакупак. Мiнчанам нават абяцаюць арганiзацыю тэатралiзаваных прадстаўленняў, накшталт тых, што ладзяцца ў буйных замежных гандлёвых цэнтрах з удзелам Дзеда Мароза i казачных персанажаў. А ўсяго па краiне пройдзе 770 рэкламных мерапрыемстваў i акцый. Зараз у гандлёвых арганiзацыях прадстаўлена каля 1,5 тысячы вiдаў ёлачных упрыгажэнняў, больш за сто вiдаў карнавальных касцюмаў i масак, больш за чатыры сотнi найменняў сувенiрнай прадукцыi з керамiкi, фарфору, шкла, пластмасы, саломкi, iльновалакна з каляднай i навагодняй тэматыкай: абрусы, рушнiкi, падсвечнiкi, дэкаратыўныя свечы. Асартымент штучных ёлак налiчвае больш за 50 вiдаў. Iх кошт вагаецца ад ад 10 да 300 тысяч рублёў. 23-24 снежня пачнуць працаваць ёлачныя кiрмашы, якiх па краiне будзе арганiзавана больш за 660. У Мiнску арганiзуюцца 10 ёлачных кiрмашоў: лясныя гаспадаркi Мiншчыны плануюць прывезцi ў сталiцу больш за 40 тысяч лясных прыгажунь. Да таго ж, эксперыментальная фермерская гаспадарка "Калядны лес" збiраецца прапанаваць пакупнiкам два вiды натуральных ёлак уласнай вытворчасцi у кадушках: блакiтныя ёлкi i гатунак "Энгельман", вышынёй ад 50 сантыметраў да 3 метраў i коштам ад 50 да 200 тысяч рублёў. А 25 снежня побач з Палацам спорту ў Мiнску пройдзе агульнагарадскi калядны кiрмаш, дзе таксама можна будзе набыць лясную прыгажуню. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiводная група тавараў не трапiць пад Новы год у разрад дэфiцытных. Для гэтага ў аптовых i рознiчных гандлёвых арганiзацыях быў створаны запас харчовы |
|