21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як прабіцца на расiйскi рынак?

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як прабіцца на расiйскi рынак?

У Маскве адбылася сустрэча кiраўнiка Федэральнай службы па ветэрынарным i фiтасанiтарным наглядзе Сяргея Данкверта i намеснiка мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi Мiхаiла Савельева. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Мiнсельгасхарчы, бакi разгледзелi надзвычай актуальныя зараз пытаннi — стан i перспектывы супрацоўнiцтва па ветэрынарным наглядзе, павышэнне эфектыўнасцi памежнага веткантролю пры аглядзе i афармленнi грузаў.

Падведзены вынiкi праверкi беларускiх перапрацоўшчыкаў, якая праводзiлася ў жнiўнi спецыялiстамi Рассельгаснагляду. Падчас гэтай даволi маштабнай акцыi былi праiнспектаваны 35 прадпрыемстваў, якiя зацiкаўлены ў пастаўках прадукцыi жывёльнага паходжання ў Расiю. Дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў спiсе аб’ектаў гаспадарання, якiя маюць права на экспарт, могуць быць захаваны Талачынскi фiлiял "ААТ Лепельскi малочна-кансервавы завод" i Гомельская фабрыка марожанага. На шэрагу прадпрыемстваў выпраўлены выяўленыя падчас праверкi недахопы, iм прадастаўлена права на пастаўкi з 1 студзеня 2009 года. Гэта Ляхавiцкi малочны завод, Верхнядзвiнскi масласырзавод, Слаўгарадскi масларобна-сыраробны завод, Асiповiцкi малочны камбiнат, фiлiял "Сервалюкс-агра" СЗАТ "Сервалюкс", а таксама прадпрыемства "Старфуд".

Яшчэ 14 беларускiх прадпрыемстваў недахопаў пакуль не лiквiдавалi, таму з пачатку наступнага года яны спыняюць пастаўкi прадукцыi на расiйскi рынак. Аднак пры ўмове выпраўлення "хiбаў" i выканання ветэрынарна-санiтарных патрабаванняў Рассельгаснагляд абавязаўся разгледзець магчымасць аб уключэннi гэтых перапрацоўшчыкаў у спiсы экспарцёраў. Дарэчы, паводле iнфармацыi, якая змешчана на афiцыйным сайце Мiнсельгасхарча, для экспарту ў Расiйскую Федэрацыю акрэдытавана 48 малакаперапрацоўчых i 26 мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Трэба мець на ўвазе, што ў блiжэйшы час патрабаваннi да экспарцёраў змяняюцца. З 21 снежня ў Расii пачынае дзейнiчаць тэхнiчны рэгламент на малако i малочную прадукцыю, а з 28 снежня — на маслатлушчавую прадукцыю. Таму айчынным вытворцам неабходна ў сцiслыя тэрмiны правесцi пацверджанне патрабаванням адпаведных нарматываў. Як паведамiлi ў Дзяржаўным камiтэце па стандартызацыi, прадугледжаны дзве формы: у выглядзе прыняцця дэкларацыi аб адпаведнасцi юрыдычнымi асобамi альбо iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi цi ў выглядзе сертыфiкацыi прадукцыi ў адпаведнай установе. Устаноўлена, што правам пацвярджэння валодае Дзяржстандарт. З 1 снежня прадпрыемствы харчовай прамысловасцi могуць звяртацца ў аддзел па сертыфiкацыi прадукцыi Беларускага дзяржаўнага iнстытута метралогii.

Мiкалай ЛІТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве адбылася сустрэча кiраўнiка Федэральнай службы па ветэрынарным i фiтасанiтарным наглядзе Сяргея Данкверта i намеснiка мiнiстра сельскай гаспа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика