21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццё ў рытме румбы

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццё ў рытме румбы Сярод усiх танцаў Аня аддае перавагу румбе. Пад чароўную музыку, у якой чуецца i шум прыбою, i трэск начных цыкад, i хруст каралавага пяску пад нагамi дваiх закаханых, рукi i плечы незаўважна для яе самой пачынаюць рухацца ў такт вытанчанаму рытму. Толькi ногi застаюцца нерухомымi. Сярод усiх танцаў Аня аддае перавагу румбе. Пад чароўную музыку, у якой чуецца i шум прыбою, i трэск начных цыкад, i хруст каралавага пяску пад нагамi дваiх закаханых, рукi i плечы незаўважна для яе самой пачынаюць рухацца ў такт вытанчанаму рытму. Толькi ногi застаюцца нерухомымi. Сярод усiх танцаў Аня аддае перавагу румбе. Пад чароўную музыку, у якой чуецца i шум прыбою, i трэск начных цыкад, i хруст каралавага пяску пад нагамi дваiх закаханых, рукi i плечы незаўважна для яе самой пачынаюць рухацца ў такт вытанчанаму рытму. Толькi ногi застаюцца нерухомымi. Сярод усiх танцаў Аня аддае перавагу румбе. Пад чароўную музыку, у якой чуецца i шум прыбою, i трэск начных цыкад, i хруст каралавага пяску пад нагамi дваiх закаханых, рукi i плечы незаўважна для яе самой пачынаюць рухацца ў такт вытанчанаму рытму. Толькi ногi застаюцца нерухомымi.   Ганна Гарчакова — чэмпiён свету па спартыўных танцах на калясках.   Фiгура першая: рэверанс сябрам дзяцiнства   "Як было б добра нiколi не вырастаць", — марыла маленькая Аня. На яе наводзiла жах адна толькi думка, што калiсьцi давядзецца ўвесь час знаходзiцца сярод дарослых, якiя так надакучылi ёй сваiмi шкадаваннямi.

З дзецьмi было куды прасцей: нягледзячы на цяжкi дыягназ дзяўчынкi — пашкоджанне спiннога мозгу ў паяснiчным аддзеле — не па гадах кемлiвую Аню любiў увесь iх барысаўскi двор. А калi надвор’е было такiм, што носу з дому не высунеш, гэтая вясёлая i гаманлiвая кампанiя збiралася ў кватэры яе бацькоў. Праводзячы дачку ў iнтэрнат, тата нават крыху парадаваўся, што нарэшце зможа адпачыць ад гасцей.

— Якiмi б жорсткiмi нi былi дзецi, у iх ёсць адна бясспрэчная вартасць — яны ўспрымаюць усё як ёсць, — разважае Аня. — Не можаш ты ўдзельнiчаць у рухомых гульнях — не трэба, галоўнае — каб з табой было цiкава.

У адрозненне ад дзяцей, дарослыя мысляць стэрэатыпна: калi ў чалавека нелады са здароўем, ён абавязкова павiнен быць нешчаслiвым i нi на што не вартым, адпаведна i патрабаваннi да яго куды меншыя.

— Я заўсёды абуралася, калi ў мяне пыталiся: "А што ты ўмееш рабiць? Сама посуд мыеш? Якая малайчына!" У такiя хвiлiны, навесiўшы на твар прыветлiвую ўсмешку, думала: "Я вам яшчэ пакажу, хто будзе ўсё жыццё посуд мыць, а хто — працаваць".

Фiгура другая: 120 крокаў да самастойнасцi

Першы крок да будучай прафесii Аня зрабiла яшчэ ў падлеткавым узросце, калi аб’явiла аб сваiм жаданнi працягнуць вучобу ў школе-iнтэрнаце ў Iвянцы: на дом выкладчыкi прыходзiлi без ахвоты, а без хiмii i замежнай мовы ва ўнiверсiтэт не патрапiш.

Але нават лепей, чым нямецкую мову, яна засвоiла ўрокi самастойнасцi.

— Адзiнае, што я не адолею без дапамогi, — прыступкi. А так i падлогу мыю, i вокны, i абед гатую, i машыну з ручным кiраваннем ваджу...

На сваю самастойнасць Аня i напiрала, калi ўгаворвала матулю адпусцiць яе вучыцца ў Мiнск. Дарэмна тая пераконвала яе, што з першай групай iнвалiднасцi лепш займацца завочна. Аня была непахiснай, i ў хуткiм часе яна ўжо трымала ў руках запаветны студэнцкi бiлет з надпiсам "Дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка, факультэт псiхалогii, дзённае навучанне".

— Я абрала псiхалогiю, бо гэтая навука адносна маладая i не вельмi добра распрацаваная. I ў мяне яшчэ ёсць шанц зрабiць сваё адкрыццё.

Праграмныя дысцыплiны давалiся студэнтцы куды лягчэй, чым дарога да ўнiверсiтэта, хоць трэба аддаць належнае дэканату факультэта, якi дапамог дзяўчыне атрымаць месца ў самым блiжэйшым да вучэбнага корпуса iнтэрнаце. Але зiмой нават гэтая невялiкая дыстанцыя здавалася марафонам. Выручаў грамадскi транспарт, у якi Аня навучылася залазiць разам з мылiцамi.

— Я думаю аб тым, каб зноў перайсцi на мылiцы, — гаворыць мая суразмоўца, якая ўжо не першы год аддае перавагу калясцы. — Але гэта вельмi пакутная фiзiчная праца. Вось колькi прыступак вядзе на чацвёрты паверх? Сто дваццаць. Гэта значыць, што мне, каб трапiць у сваю кватэру, трэба зрабiць сто двадцаць "адцiсканняў". Ва ўнiверсiтэцкiя гады я мела такiя мускулы, што мог пазайдзросцiць любы мужчына. Але як толькi перасела ў каляску — мышцы сышлi.

I сапраўды, на здымках з выпускнога Аню, апранутую ў блузу 48-га памеру супраць цяперашняга 44-га, не пазнаць.

Яна вучылася выдатна, але ад чырвонага дыплома яе аддзялiў толькi адзiн экзамен.

Аднак гэта не вельмi засмуцiла дзяўчыну: на той момант яна ўжо была з галавой у танцах.

Фiгура трэцяя: паварот, узмах рукой — усё, як у звычайным танцы

Беларускi танцавальна-аздараўленчы цэнтр — адзiная ў Еўропе ўстанова такога тыпу. У iншых краiнах танцы на калясках развiваюцца пры школах, спортклубах, а ў адным нямецкiм унiверсiтэце гэта справа цэлай кафедры.

Зрэшты, гэта цяпер у беларускай нацыянальнай зборнай 14 чалавек, а ў далёкiм 1997 годзе, ад якога Аня вядзе свой творчы адлiк, тут была толькi адна пара. Справа ў тым, што рух "дуо" (калi абодва партнёры — з абмежаванымi магчымасцямi) толькi пачаў развiвацца, а здаровыя танцоры (у танцах такiя змешаныя дуэты называюць "комбi") не спяшалiся станавiцца ў пару да калясачнiкаў. Гэтую прадузятасць Аня ў значнай ступенi адчула на сабе: кiраўнiк цэнтра Валерый Каламеец шукаў ёй першага напарнiка дзевяць месяцаў!

— За гэты час можна было дзiця вынасiць! — смяецца Аня.

Яе цяперашнi партнёр Iгар Кiсялёў — выпускнiк iнстытута культуры, прафесiйны харэограф — ужо трэцi па лiку. Кожны з трох гадоў сумеснай работы дадаваў дуэту па гучнаму тытулу. Летась яны перамаглi на чэмпiянаце Еўропы, а сёлета сталi першымi ў еўрапейскай праграме на чэмпiянаце свету па спартыўных танцах на калясках, якi прайшоў у Мiнску. I хоць на спаборнiцтва з’ехалiся лепшыя пары з розных куткоў планеты, Аня не глядзела нiводнага выступлення:

— Я бяру прыклад толькi са здаровых танцораў, — напэўна, гэта i ёсць галоўны прафесiйны сакрэт Ганны Гарчаковай.

Такiя танцы сапраўды мала чым адрознiваюцца ад звычайных: адзiнае, што не дазваляе рабiць каляска, гэта рухацца бокам. Аня вельмi рада, што навучылася кiраваць сваiм "транспартам" адной рукой — гэта дало магчымасць вызвалiць другую, цяпер яна таксама ўдзельнiчае ў танцы. А паварот вакол сваёй восi чэмпiёнка i ўвогуле робiць адным тулавам: добра, што сучасныя каляскi, прызначаныя для выступленняў, дазваляюць круцiцца на месцы.

Дарэчы, такая "тэхнiка" — не з танных, за яе трэба аддаць каля 3000 еўра. Пасля апошняга чэмпiянату сусветная федэрацыя танцаў на калясках вырашыла крыху "падрэзаць крылы" славянскiм дуэтам, якiя заўсёды ў лiдарах: яны змянiлi патрабаваннi да "транспарту". Новаўвядзеннi, здаецца, нязначныя: яны датычацца маленькiх калёсiкаў, што дапамагаюць танцорам утрымлiваць раўнавагу пры прагiнаннi назад, але каляскi давядзецца набываць новыя. Многiм парам зрабiць гэта не пад сiлу.

— Нават не ведаю, як мы выкруцiмся, — прызнаецца Аня. — Я буду вельмi ўдзячная, калi знойдзецца добры чалавек, якi падорыць мне магчымасць працягнуць творчую кар’еру.

У мiнулы раз спонсара знайшоў яе партнёр Iгар. Ён нiколi не шкадуе свайго часу i сiлаў на Ганну, якая за тры з паловай гады стала для яго амаль што сястрой.

— У мяне з Iгарам нават болей фотаздымкаў, чым з мужам, — усмiхаецца мая суразмоўца.

Фiгура чацвёртая: насустрач шчасцю i каханню

Аня выйшла замуж шэсць гадоў таму. У адрозненне ад яе, Аляксей не быў хворым з дзяцiнства: 17-гадовым юнаком ён разбiўся на матацыкле.

— Я думаю, што тым, хто перасеў у каляску ў больш познiм узросце, лягчэй уладкавацца ў жыццi. Людзi, якiя маюць прыроджанае захворванне, з дзяцiнства прывыклi шкадаваць сябе, лiчыць, што яны нi на што не здатныя. А чалавек, якi атрымаў траўму ў 20 гадоў, ужо сфармiраваны як асоба. Праўда, некаторыя так i не могуць зжыцца з думкай, што хадзiць яны ўжо не будуць, i становяцца абыякавымi да жыцця i да сябе, пачынаюць пiць.

Аня ўпершыню ўбачыла Аляксея ў танцавальна-аздараўленчым цэнтры, калi пасля аварыi прайшло толькi два гады i малады чалавек яшчэ не паспеў страцiць надзею i апусцiць рукi. Ён таксама танцаваў, адзiн час нават разам з Аняй, i па запрашэннi маскоўскай кiнастудыi iх дуэт зняўся ў серыяле "Маладыя i шчаслiвыя". На чэмпiянатах Лёша традыцыйна займаў высокiя месцы, але не прызавыя, i вырашыўшы, што на танцы ён трацiць грошай болей, чым атрымлiвае, стаў шукаць iншую работу. Аднак доўгi час ён яшчэ заставаўся пры цэнтры: кiраўнiцтва не хацела губляць такога "рукастага" работнiка, якi ўсё адрамантуе, усюды даедзе.

Машыну на ручным кiраваннi Лёша водзiць выдатна. Таму ў сваёй барысаўскай цешчы ён бывае куды часцей, чым яна ў iх. А цесць любiць пахвалiцца суседзям: "Да мяне сёння зяць прыедзе, дроў наколе!" — Лёшу сапраўды пад сiлу любая фiзiчная работа.

У iх двухпакаёвай кватэры (маладая сям’я жыве ў "сацыяльным" доме, пабудаваным спецыяльна для людзей з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi) гаспадарыць таксама ён: Аляксей вядзе ўсю хатнюю бухгалтэрыю, часта стаiць ля плiты. А рабiць галубцы ўвогуле нiкога не падпускае — яны ў яго атрымлiваюцца не горш, чым у рэстаране.

— Бяда нашых жанчын у тым, што яны адразу вельмi многа на сябе бяруць, — дае псiхалагiчную кансультацыю мая гераiня, якая, дарэчы, скончыла не толькi ўнiверсiтэт, але i магiстратуру. — А потым дзiвяцца, чаму муж не праяўляе iнтарэсу да хатняй гаспадаркi.

Але на яе натрэнiраваных плячах таксама ляжыць немалы груз: акрамя рэпетыцый Ганна працуе ў танцавальна-аздараўленчым цэнтры псiхолагам i рыхтуе да спаборнiцтваў iншыя пары. Iх дуэт трэнера не мае, i, каб паглядзець на сябе збоку, яны з Iгарам запiсваюць трэнiроўкi на касету.

Нягледзячы на вялiкi танцавальны вопыт, за адну рэпетыцыю Аня, як правiла, 4-5 разоў аказваецца на падлозе. На адным чэмпiянаце яна ўпала якраз на фiнальным акордзе, а партнёр не разгубiўся i кiнуўся на паркет ля яе — i журы, не разабраўшыся, у чым справа, доўга апладзiравала такой эфектнай канцоўцы.

Зрэшты, са сваёй праграмай дуэт Гарчакова-Кiсялёў аб’ехаў паў-Еўропы: танцоры кожны год бываюць у Галандыi на чэмпiянаце свету, часта гасцююць у Германii. Там яны пасябравалi з Гертрудай Кромпхольтс — жанчынай, якая доўгiя гады ўзначальвала федэрацыю танцаў на калясках, бо гэты вiд мастацтва — яе прыдумка. 75-гадовая немка прызнаецца, што Ганна i Iгар — яе любiмая пара, i запрашае iх не толькi на фестывалi, але i на свае сямейныя святы.

Што датычыцца iншых падзей у сям’i — думаю, што час абавязкова падкажа правiльнае рашэнне, а пакуль Аня працягвае жыць у рытме румбы — танца, дзе так многа кахання i шчасця.

Вiкторыя Крупянькова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод усiх танцаў Аня аддае перавагу румбе. Пад чароўную музыку, у якой чуецца i шум прыбою, i трэск начных цыкад, i хруст каралавага пяску пад нагамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика