21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У аварыi загiнулi няпоўнагадовыя

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аварыi загiнулi няпоўнагадовыя

За мiнулыя выхадныя на дарогах краiны ў дарожна-транспартных здарэннях загiнулi сямёра, а яшчэ 37 чалавек атрымалi траўмы, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС. У адным са здарэнняў загiнулi i пацярпелi непоўнагадовыя.

На жаль, канстатуюць у ДАІ, сталi нярэдкiмi выпадкi, калi за руль аўтамабiля садзiцца моладзь, якая не мае вадзiцельскага пасведчання. На мiнулыя выхадныя паблiзу вёскi Храпкава Хойнiцкага раёна зафiксаваны менавiта такi выпадак. Тут каля а паловы дванаццатай ночы 15-гадовы хлопец, кiруючы аўтамабiлем "Рэно", з’ехаў у кювет, дзе машына перакулiлася. У вынiку вадзiцель i яго аднагодка загiнулi, а яшчэ два пасажыры — 15-гадовы i 16-гадовы — былi змешчаны ў бальнiцу.

Як падкрэслiваюць у дзяржаўтаiнспекцыi, практыка паказвае, што няпоўнагадовыя вадзiцелi неапраўдана рызыкуюць на дарозе. Таму бацькам, якiя часам маўклiва аддаюць ключы ад аўто сваiм дзецям, лепш устрымацца ад падобнага неабачлiвага кроку. Да таго ж, трэба заўважыць, што кiраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кiравання iм, а таксама перадача кiравання асобе, якая не мае вадзiцельскага пасведчання, цягне за сабой адмiнiстрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 175 тысяч да 700 тысяч рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

Разлiчылася

За праведзены рамонт жыхарка Баранавiчаў разлiчылася доларамi. Жанчына, якая атрымала iх, пайшла абмяняць на рублi. Тут i высветлiлася, што долары фальшывыя.

Мiлiцыя выйшла на жанчыну, якая аплацiла рамонт, i знайшла ў яе яшчэ 21 фальшывую купюру па 100 долараў.

Сымон Свiстуновiч.

Аўтамабiль — "усмятку", людзi — на бальнiчным ложку

Такiя вынiкi амаль што лабавога сутыкнення двух аўтамабiляў на дарозе "Магiлёў —Шклоў", якое адбылося ў суботу 6 снежня, каля 17 гадзiн.

Паблiзу вёскi Купёлы 26-гадовы вадзiцель аўтамабiля ВАЗ не справiўся з кiраваннем, выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з "Аўдзi". Удар быў не вельмi моцны: 23-гадовы жыхар Бабруйска, якi кiраваў "Аўдзi", i пасажыры не пацярпелi. Затое "Жыгулi" шостай мадэлi практычна не падлягаюць аднаўленню, а вадзiцель i 29-гадовы пасажыр шпiталiзаваны з цялеснымi пашкоджаннямi ў цяжкiм стане.

Алена Казлова.

Дзве жыхаркi Бабруйска загiнулi ў аўтааварыi ў Смаленскай вобласцi

8 снежня каля 15 гадзiн на аўтадарозе "Мiнск—Масква" ў ДТЗ трапiў аўтобус "Sеtrа", зарэгiстраваны ў Бабруйску. Ва ўмовах снегападу 30-гадовы вадзiцель пайшоў на абгон, але не справiўся з кiраваннем. Аўтобус з’ехаў у кювет i перакулiўся.

У салоне знаходзiлiся другi вадзiцель i 16 пасажыраў. У вынiку аварыi дзве жанчыны, 40 i 44 гадоў, ад атрыманых траўмаў загiнулi на месцы. А вадзiцель i 8 пасажыраў (усе яны жыхары Магiлёва i Бабруйска) з цялеснымi пашкоджаннямi рознай ступенi цяжкасцi шпiталiзаваныя ў бальнiцу горада Гагарын Смаленскай вобласцi.

Алена Казлова.

Стукнуўся аб падлогу

У гардэробе аднаго баранавiцкага прадпрыемства знайшлi труп мужчыны, у якога была разбiтая галава.

Было ўстаноўлена, што нябожчыка па твары ўдарыў п’яны. Мужчына ўпаў i стукнуўся патылiцай аб падлогу. Пракуратура праводзiць праверку.

Сымон Свiстуновiч.

Без тэрмiну даўнасцi

Супрацоўнiкi спецыяльнага практычнага падраздзялення крымiнальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама не дазволiлi пазбегнуць пакарання чалавеку, якi ў 1994 годзе здзейснiў цяжкае злачынства ў абласным цэнтры, а ў апошнi час пражываў у Мiнску.

14 гадоў таму ён, самавольна пакiнуўшы размяшчэнне вайсковай часцi, у гродзенскiм лясным масiве Пышкi згвалцiў няпоўнагадовую дзяўчыну i забраў ў яе залатыя завушнiцы. Аднак па "гарачых слядах" гвалтаўнiка не выявiлi, ён быў асуджаны толькi за дэзерцiрства, захоўванне зброi i крадзеж. Але, як кажуць, колькi вяровачцы нi вiцца... Прыгавор суда Ленiнскага раёна г. Гродна — 13 гадоў пазбаўлення волi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Рыбнае месца

На складзе па вул. Лермантава, што ў Баранавiчах, аператыўнiкi знайшлi 1700 кiлаграмаў рыбы. Дакументы на прадукцыю ў iндывiдуальнай прадпрымальнiцы адсутнiчалi.

Сымон Свiстуновiч.

Вось гэта быў выбух!

Як вядома, Жлобiнскi раён у час Вялiкай Айчыннай вайны, як i наогул уся Гомельшчына, быў арэнай вялiкiх ваенных дзеянняў. Нават да сённяшняга дня тутэйшая зямля захоўвае нямала ўзбраення, якое не-не ды i выяўляецца. Месца гэтым небяспечным рэчам — адно: вывезцi ў поле i знiшчыць.

Так было i на гэты раз, калi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i вайсковай часцi 5525 удалечынi ад населеных пунктаў Жлобiнскага раёна ўзарвалi 45 мiнамётных мiн, 8 гранат Ф-1 i 3 процiтанкавыя гранаты РПГ-40, 10 нямецкiх гранат GG-Р-40, 2 артылерыйскiя снарады калiбру 75 мм, 15 артылерыйскiх узрывальнiкаў, адну процiтанкавую чатырохсотграмовую шашку i 12 ручных гранат РГВ. Вось гэта быў выбух!

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Выкраў ...аўтобус

Супрацоўнiкi ДАI затрымалi выкрадальнiка на тэрыторыi Гродзенскага аўтобуснага парка № 1. Iм аказаўся 28-гадовы жыхар абласнога цэнтра, якi раней працаваў на гэтым прадпрыемстве зваршчыкам.

У суботу вечарам малады чалавек прыйшоў у аўтапарк да сваiх знаёмых i затрымаўся там да паловы другой ночы. А на развiтанне, будучы нападпiтку, захацеў пакатацца на маршрутным аўтобусе МАЗ, якi знаходзiўся на стаянцы з адчыненымi дзвярыма i ключом у замку запальвання. У вынiку былi пашкоджаны не толькi гэты транспартны сродак, але i прыпаркаваны аўтобус "Радзiмiч", а таксама смеццевыя бакi. Ахоўнiкi аўтапарка выклiкалi мiлiцыю. Узбуджана крымiнальная справа.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Знайшлi ў лесе

Супрацоўнiкi Драгiчынскага РАУС сумесна з памежнiкамi ў лесе каля в. Сварынь знайшлi 39 мяхоў з трыкатажнымi вырабамi.

Цяпер высвятляюць, хто прыхаваў тавар на 90 мiльёнаў рублёў.

Сымон Свiстуновiч.

Адзiн i без зброi...

У паляўнiчых угоддзях паблiзу вёскi Мiхалiна Верхнядзвiнскага раёна быў знойдзены легкавы аўтамабiль "Нiва", у багажнiку якога знаходзiўся чахол ад паляўнiчага ружжа.

Дзяржiнспектары пайшлi па слядах двух чалавек i знайшлi тушу дзiка. Каля яе была арганiзавана засада. Калi да тушы падышоў чалавек i пачаў яе разбiраць, грамадзянiна, як высветлiлася, непрацуючага, затрымалi. Зброi ў яго не было. Цяпер устанаўлiваецца асоба другога паляўнiчага, якому належаў аўтамабiль, i якi, як мяркуецца, здабыў дзiка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Смертаносная галiна

Каля в. Бабровiчы Iвацэвiцкага раёна валiлi лес. У час работы на 73-гадовага пенсiянера з в. Выганiшчы звалiлася галiна i цяжка траўмавала чалавека. Ён памёр па дарозе ў бальнiцу.

Сымон Свiстуновiч.

Да зiмы рыхтавалiся?

З дома па вул. Мелiярацыйнай у Драгiчыне нехта праз акно выкраў 3 коўдры, пакрывала, куртку....

Падчас разбору аператыўнiкi выйшлi на лiцэiста з в. Нагор’е i беспрацоўнага з в. Перкавiчы, якiх i затрымалi.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулыя выхадныя на дарогах краiны ў дарожна-транспартных здарэннях загiнулi сямёра, а яшчэ 37 чалавек атрымалi траўмы, паведамiлi карэспандэнту &q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика