21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прафесар каліграфii

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафесар каліграфii

 

Яшчэ на маёй памяцi той час, калi ў пачатковай школе быў такi патрэбны i такi нелюбiмы многiмi школьнiкамi прадмет, як чыстапiсанне. Ён даваў не адно культуру самога пiсьма, але i вучыў паважаць, я сказаў бы любiць не толькi сам працэс пiсання, але i лiтару, слова, сказ — як своеасаблiвы калiграфiчны твор. На жаль, прадмет знiк, а разам з гэтым не павысiлася калiграфiчная культура, не пабольшала цiкавасцi да лiтаранапiсання як нацыянальнага працэсу, бо, на мой погляд, справа стварэння нацыянальнага шрыфту (у тым лiку для палiграфiстаў, для камп’ютара) у нас неапраўдана зацягнулася.

Гэткi зачын спатрэбiўся мне, каб сказаць словы ўражання ад выставы "Мелодыяграфiя" мастака-калiграфiста Паўла Апанасавiча Семчанкi, якая вельмi натуральна знайшла прыстанiшча ў галерэi "Панарама" Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. Прысвечанае кнiзе i павiнна быць поруч з кнiгай. Але маё ўражанне не толькi ад выставы, але i ад усёй падзвiжнiцкай дзейнасцi мастака на гэтым мала араным полi, дзе ён — настойлiвы i ўмелы аратай-адзiночка.

Мне здаецца, што варта назваць прозвiшча Семчанкi, i кожны, хто мае дачыненне да мастацтва, да кнiгi, да пiсьма, здагадаецца пра каго i пра што пойдзе гаворка. Бо Павел Апанасавiч даўно i вельмi трывала, я сказаў бы — заслужана трывала заняў сваё належнае месца ў такiм нялёгкiм напрамку творчай дзейнасцi, якiм з’яўляецца мастакоўская праца з лiнiяй, з лiтарай. Гэта як у сапраўднага кампазiтара — патрэба з сямi простых нот стварыць шматгранны полiфанiчны твор для ўсiх магчымых музычных iнструментаў. Мо таму i выставу сваю аўтар таксама назваў з музычным падтэкстам — "Мелодыяграфiя"? Сапраўды, i выстава, i альбом-каталог да яе з такой жа назвай — гэта мелодыя лiнii i лiтары, нашай беларускай лiтары. Мелодыя, якая складае сапраўдную сiмфонiю адчуванняў, пачуццяў, настрояў, эмоцый. Адно што — гэтую мелодыю можна не толькi чуць, але i бачыць, чытаць, слухаць кожны сваiм эмацыйным слыхам.

У гэткай сваёй абранасцi аднаасобнiк Паўла Семчанка i творца, i нявольнiк адначасова. Творца высокага сэнсу, якi знайшоў сябе i сваё адметнае месца ў мастацтве, якi бачыць сапраўдную паэзiю, чуе сапраўдную мелодыю ў лiнiях, лiтарах, словах, i гэта цешыць i натхняе яго. Нявольнiк iм жа самiм выбранай вышынi творчай планкi, мастакоўскай патрабавальнасцi. Тое, што робiць Павел Апанасавiч, нiбыта знешне проста, аднак так эстэтычна прыгожа, што, убачыўшы аднойчы, захочаш сустракацца зноў i зноў з загадкавымi ўзорамi, што сатканы рукой майстра, будзеш намагацца дарэшты разгадаць сэнс i змест укладзенага ў працу паслання да нас, гледачоў. Аўтар прызнаецца, што "мне Бог не даў нi голасу, нi слыху, але падараваў здольнасць тварыць лiнiю".

Удала тварыць, дадам я. У ягоныя хiтраспляценнi лiнiй i лiтар вельмi часта натуральна ўпiсаны самi лiтаратурныя творы. Чужыя — "Зорка Венера", "Перапiсчык" i "Слуцкiя ткачыхi" Максiма Багдановiча, "Явар ды калiна" Янкi Купалы, iншыя паэтычныя i празаiчныя радкi. А часам i створаныя iм самiм. Як, напрыклад, змешчанае ў альбоме-каталогу прысвячэнне (з гумарком) i сабе, юбiляру, i свайму жыццю:

<І>

Зашчэмiць iншы раз сэрца, што не трыццаць,

Але цешыць душу, што толькi сем дзясяткаў маю.

Я яшчэ ў снах лятаю, у туманах гукаю,

Кагосьцi ў жыта нясу, а потым сцяжынку шукаю.

А ранiцай на каленях цiха ў Нябёснага пытаю:

"Навошта пакуты? Я кропку кахаю!"

А альбом-каталог дапоўнены цiкавымi афарыстычнымi выказваннямi мастака "Маё сэрца падказвае мне...", дзе шчырасць слоў i прызнанняў напоўнена жыццёвай мудрасцю (як-нiяк Паўлу Апанасавiчу семдзесят i сам ён нагадвае сiвабародага мудраца са старажытных выяў, якога заўсёды слухалi i слухалiся). Зрэшты, ён умее нават назвы твораў рабiць такiмi, што нагадваюць невялiчкiя афарызмы, фiласафiчныя выказваннi. Ды i ў сваiх герояў, каму прысвячае мастацкiя творы, ён удала, па-свойму заўважае самае характэрнае i адметнае, што найбольш выразна i адэкватна сведчыць пра гэтыя выбiтныя асобы айчыннай i замежнай культуры, а нас змушае зiрнуць на iх з iншага, невядомага нам боку. I яшчэ адна адметнасць сэнсу ягоных лiтаратурных словатварэнняў: яны амаль заўсёды павучальна-выхаваўчыя, але, бадай, нiколi не дыдактычна-маралiзатарскiя.

Павел Семчанка — сапраўдны маэстра мелодыяграфii, апантаны творца калiграфiчнага мастацтва, майстар-чараўнiк стыхii лiнiй i лiтар. Яна, гэтая стыхiя, не бязмежна анархiчная, а арганiзаваная творчай воляй аўтара, ягоным непаўторным талентам, i жыве яна (стыхiя) у iм, а сам ён жыве ў ёй, пачуваецца свабодна i нязмушана, творча разняволена. Аднак разняволенасць не пераходзiць межы мастацкай эстэтыкi, не ператвараецца ў нейкае нечытэльнае (нi з мастацкага, нi з лiтаратурнага боку) практыкаванне. Сам аўтар так вызначыў ролю лiнii ў ягоным творчым жыццi: "Только ёй, Величеству Линии, дано соединить внешнее и внутреннее, конечное и бесконечное, изобразительное и вырази- тельное".

У творчасцi Паўла Семчанкi свае — высокiя i знiтаваныя ўнутранай логiкай i патрабавальнасцю крытэрыi i прынцыпы мастацкасцi, густоўнасцi. Я сказаў бы, што Павел Апанасавiч — мастак унутранай сканцэнтраванасцi, нацыянальнай скiраванасцi i пазнавальнай творчай адметнасцi. Па ягоных працах замежнiкi могуць спазнаваць нацыянальны характар беларуса, актыўна далучацца да беларускага прыгожага пiсьменства. Але ж у ягонай творчасцi вельмi шмат зваротаў да высокага мастацтва розных народаў, розных краiн. I ў гэтым не паказная павага да чужога, а натуральны зварот да блiзкага, дарагога, зразумелага, гэта тое, што лягло на душу, што спрыяе i нам станавiцца актыўнымi грамадзянамi сваёй краiны.

Пушкiн, Шаўчэнка, Мiцкевiч, Гогаль, Бах, Моцарт, Бетховен... Хiба не з гэтага раду iмёны? Дарэчы, у мастацкiх музычных цыклах "Моцарт", "Бах", "Бетховен", створаных у апошнiя гады, мастак пашырыў дыяпазон сваiх здольнасцяў за кошт выкарыстання металу i змешанай тэхнiкi, што запатрабавала яшчэ большага напружання i выключнай дасканаласцi. Мастак вытрымаў гэтыя патрабаваннi з гонарам. Павел Семчанка прыхiльнiк класiчнага не толькi ў чужой творчасцi, але i ў сваёй уласнай, ён удала звяртаецца, напрыклад, да шрыфту Статута Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Як на маё меркаванне, то ўмельства прафесара Паўла Семчанкi (ён дваццаць два гады выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў) валодаць лiнiяй, чуць яе мелодыю не мае роўных у нашым беларускiм мастацтве. Яго, былога токара Мiнскага радыёзавода, i сапраўды можна назваць прафесарам калiграфii. З проста лiнii ён здольны, умее i робiць цуды, вытварае (у добрым сэнсе гэтага слова) усё, што хоча, на што падштурхне няўрымслiвая душа. Пад ягонай рукой звыклыя лiнii здольны ператварацца ў сiмфонiю сэнсу, зместу, дакладнай мастацкай формы. Гэтая чароўнасць ператварэння — найпершая адметнасць творчай манеры Паўла Семчанкi. Да таго ж у гэтым калiграфапiсаннi прысутнiчае высокая i сапраўдная шляхетнасць, выкшталцонасць, культура, дасканаласць. Думаю, што для Паўла Апанасавiча творчае жыццё — гэта магчымасць ва ўсёй паўнаце выявiць бязмежныя магчымасцi проста лiнiй i лiтар. А колькi гэта каштуе, ведае толькi ён сам. Нездарма Павел Семчанка — Асоба ў нашым мастацтве.

Дык мо нам варта зноў вярнуцца да чыстапiсання? Вядома ж, такое не адбудзецца. Таму давайце будзем напоўнiцу чэрпаць эмоцыi i ўражаннi са шчодрага на сапраўдныя падарункi мастацкага куфэрка маэстра калiграфiчнай мелодыяграфii Паўла Апанасавiча Семчанкi.

Анатоль БУТЭВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ на маёй памяцi той час, калi ў пачатковай школе быў такi патрэбны i такi нелюбiмы многiмi школьнiкамi прадмет, як чыстапiсанне. Ён даваў не адно
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика