200 новых аўтобусаў і 300 тралейбусаў на мiнскiх вулiцах
200 новых аўтобусаў і 300 тралейбусаў на мiнскiх вулiцах
Працэс iнтэнсiўнага абнаўлення пасажырскага камунальнага транспарту ў сталiцы завяршаецца. З наступнага года будзе адбывацца толькi планавае абнаўленне рухомага саставу. За апошнiя два гады парк гарадскiх аўтобусаў, тралейбусаў i трамваяў абнавiўся ў сярэднiм на чвэрць. Як паведамiў карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" дырэктар ДУ "Сталiчны транспарт i сувязь" Валерый Шкуратаў, толькi сёлета набытыя 200 новых аўтобусаў, 35 трамвайных вагонаў, а колькасць новых тралейбусаў да канца снежня прыблiзiцца да 300. 2009 год упершыню за шмат гадоў сталiчныя транспартнiкi сустрэнуць без старых рыжскiх трамваяў i, верагодна, без тралейбусаў ЗІУ. Не ўдалося сёлета закупiць толькi 29 вагонаў для метрапалiтэна. Паводле слоў Валерыя Шкуратава, новыя вагоны набудуць у I квартале наступнага года. Ужо з красавiка, як мяркуецца, на другой лiнii падземкi будуць хадзiць пяцiвагонныя саставы. Магда КРЭПАК, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс iнтэнсiўнага абнаўлення пасажырскага камунальнага транспарту ў сталiцы завяршаецца. З наступнага года будзе адбывацца толькi планавае абнаўленн
|
|