Твары гiсторыi
Твары гiсторыi
Што за чалавек быў гэты князь Януш Радзiвiл? Гэта ж па яго волi з’явiўся такi неверагодны для XVІI стагоддзя партрэт, якi дзiвiць нават сучасных мастацтвазнаўцаў. Не толькi тым, што гэта двайны партрэт, дзе намаляваны дзве жанчыны — Катажына i Марыя Радзiвiл. Здаецца, нiчога дзiўнага, для нас, калi на фотаздымку можна бачыць колькi хочаш чалавек. I нiчога дзiўнага для нас, што абедзве жанчыны на партрэце — жонкi князя. Не, ён не быў дваяжонцам. Мала таго, жанчына ў чорным на момант стварэння партрэту ўжо памерла. Але князь так кахаў сваю першую жонку Кацярыну Патоцкую, якая ў свой час лiчылася прыгажуняй, што хацеў бачыць яе выяву побач з другой... не менш каханай жонкай. Малдаванка Марыя Лупу так уразiла князя, што ён пайшоў на ўсё, каб узяць з ёй шлюб, хоць гэта было не проста. Дазволу на шлюб дачкi малдаўскага князя трэба было прасiць у турэцкага султана, былi перамовы, напэўна, вялiкiя i багатыя паднашэннi... А потым пышнае вяселле ў Варшаве. Марыя перажыла князя, была шчырай праваслаўнай вернiцай i ўласнiцай Слуцку. Пасля сваёй смерцi ўсю маёмасць яна хацела аддаць манастырам, школам. Канешне, жанчына вартая не аднаго партрэта. Незвычайная жанчына, бо пагадзiлася на партрэце стаяць побач з нябожчыцай. "Мадэрнiсцкi партрэт", жартам называюць яго мастацтвазнаўцы. Зрэшты, такi незвычайны твор у калекцыях беларускiх магнатаў напэўна быў не адзiн. А цяпер 47 партрэтаў, якiя захоўваюцца ў калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея выстаўлены ў новай экспазiцыi. 23 з iх дэманструюцца ўпершыню. Аснова ўсяго збору гiстарычнага партрэтнага жывапiсу музея фармiравалася ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя, калi паступалi творы з калекцыi палацаў i манастыроў. Такiм чынам у музеi апынулася знакамiтая калекцыя Радзiвiлаў. Пасля вайны частка твораў гэтай калекцыi, якiя былi вывезены, усё-такi вярнулiся на Радзiму. Але ў 1950-м годзе 87 партрэтаў нясвiжскага i гродзенскага збораў былi перададзены ў Польшчу. Таму тое, што засталося, мае асаблiвую каштоўнасць. Вядома, да ўсiх гэтых твораў i стаўленне асаблiвае — рэжым захоўвання, рэстаўрацыя, калi гэта патрэбна. За кожным партрэтам не толькi асоба, але час i адносiны людзей да яго iмклiвасцi. Пра гэта сведчыць яшчэ адзiн твор, якi быццам бы не зусiм партрэтны, таму што ён ствараўся як алтарны абраз. Выява Святой Канстанцыi. Яна павiнна была вiсець у Нясвiжскiм касцёле. Яе замовiў бацька князёўны Канстанцыi, якая памерла маладой. Ён паставiў ёй надмагiлле. Уладзiслаў Сыракомля пiша, што нiхто не ведаў, як выглядала святая Канстанцыя, таму абраз атрымаўся свецкi. З-за гэтага яго не захацелi павесiць у касцёле. Вiсiць на гэтым месцы цяпер святы Антонiй Падуанскi. Але сярод твораў з калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея ёсць партрэты сапраўдных каралеўскiх асобаў. Напрыклад, партрэт Марыi Казiмiры Сабескай, жонкi караля Рэчы Паспалiтай Яна III Сабескага. Цi яшчэ твор Маркуса Герартса 1618 года, на якiм выява Елiзаветы Сцюарт. На выставе насупраць яе вiсiць яшчэ адзiн партрэт "Цвярскi князь Мiхаiл Барысавiч"? Менавiта з пытальнiкам. Але навукоўцы кажуць, што сёння можна сцвярджаць, што гэта дакладна не цвярскi князь. Хто — яшчэ адна таямнiца. Таямнiцы партрэтаў разгадвалi i разгадваюць супрацоўнiкi музея. А разгадаўшы — ведаюць сапраўдны кошт гэтым творам. Усе яны патрабуюць пэўнага рэжыму захоўвання, час ад часу — рукi рэстаўратара i, вiдаць, толькi ў музеi могуць адчуваць сябе абароненымi. Ёсць i пацвярджэнне гэтай думкi: шэсць партрэтаў з музею пераехалi ў Нясвiж. Два з iх прыйшлося тэрмiнова вяртаць: яны не вытрымалi мясцовых умоў i вярнулiся, патрабуючы рэстаўрацыi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што за чалавек быў гэты князь Януш Радзiвiл? Гэта ж па яго волi з’явiўся такi неверагодны для XVІI стагоддзя партрэт, якi дзiвiць нават сучасных маста |
|