Бананы ёсць за што любiць
Бананы ёсць за што любiць
Бананы маюць збалансаваны вiтамiнны склад. У iх утрымлiваецца вялiкая колькасць вiтамiнаў Е i С, а колькасць вiтамiну В6 складае не менш за чвэрць рэкамендаванай штодзённай дозы. У бананах, як i ў бульбе, шмат крухмалу, але ўтрыманне гэтага рэчыва ўсё ж такi меншае дзесьцi ў 7,5 раза. Абодва прадукты добрыя крынiцы калiю, але бананы крыху саступаюць па яго ўтрыманнi. На жаль, хворым на цукровы дыябет ужываць бананы нельга — надта многа ў iх цукрозы, надта мала фруктозы i глюкозы. Затое ў рацыёне ўсiх iншых людзей бананы вельмi пажаданыя. У чым шкода газiроўкi?Газаваныя напоi — гэта тое, ад чаго дзецi не хочуць адмаўляцца не толькi летам. Аднак дарослым лепей ведаць усю праўду пра гэту "ваду" i iмкнуцца рэгламентаваць ужыванне апошняй. Большасць салодкiх газаваных напояў не спаталяюць, а выклiкаюць смагу. Усе яны ўтрымлiваюць або вельмi вялiкую колькасць цукру, або яго заменнiкi — аспартам, цыкламат, сахарын. Акрамя салодкiх дабавак, у многiя напоi ўваходзiць кафеiн i хiнiн, лiмонная кiслата (Е 330) i артафосфарная кiслата (Е 338) для падкiслення. Лiшак соляў фосфару, якi ўтрымлiваецца ў газаваных напоях, аказвае адмоўны ўплыў на засваенне кальцыю. Ва ўсiх гэтых напоях абавязкова прысутнiчаюць кансерванты: бензанат натрыю (Е 211), або сарбiт калiю (Е 202), фарбавальнiкi, араматызатары. Усе пералiчаныя рэчывы, а таксама самi газы, аказваюць неспрыяльнае ўздзеянне на слiзiстую абалонку страўнiка. БАДы з чарнiцамi замяняюць ягадыНа жаль, у нас не заўсёды ёсць магчымасць ужываць чарнiцы адразу пасля iх збору, а ў працэсе захоўвання большая частка вiтамiнаў губляецца. Таму ў прафiлактычных мэтах можна ўжываць БАДы з экстрактам чарнiц, паколькi гэта дабаўка ўключае ў сябе комплекс вiтамiнаў, мiнеральных i iншых рэчываў, якiя паляпшаюць кровазварот у сятчатцы вока. Дарэчы, чарнiцы рэкамендуюцца не толькi для паляпшэння зроку, але i пры страўнiкава-кiшачных i сардэчна-сасудзiстых захворваннях, цукровым дыябеце. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бананы маюць збалансаваны вiтамiнны склад. У iх утрымлiваецца вялiкая колькасць вiтамiнаў Е i С, а колькасць вiтамiну В6 складае не менш за чвэрць рэк |
|