Бясплоднасць
Бясплоднасць
Бясплоднасць — стан жанчыны цi мужчыны, пры якiм яны не могуць мець дзяцей. У народнай культуры да бясплоднасцi ставiлiся як да пакарання за нерэгламентаваныя паводзiны, парушэнне забаронаў (напрыклад, iнтымныя зносiны ў пост i г.д.), а таксама як да вынiку "наведзенай псоты", бацькоўскага праклёну цi як знак лёсу. У народзе да бясплоднасцi ставiлiся як да чагосьцi саромнага, грэшнага. Лiчылася, што бясплодныя людзi, якiмi б добрымi яны нi былi, пасля смерцi не змогуць трапiць у рай. l У старадаўнiя часы бясплоднасць практычна паўсюдна адносiлi толькi да жанчыны. "За вочы" яе называлi "пустой" цi "ялавай". l Каб "выправiць" такое становiшча, жанчыны выконвалi шэраг самых разнастайных рытуальных дзеянняў, звярталiся па дапамогу да народнай медыцыны, белай i чорнай магii. Перш за ўсё, гэта быў прамы кантакт з цяжарнай жанчынай цi той, якая толькi што нарадзiла, i яе дзiцем. Але парадзiха павiнна была ведаць усю ступень адказнасцi за "кантакт" з бясплоднай жанчынай: яна сама магла надалей не нарадзiць, цi бясплоднасць магла перайсцi на яе дзiця. l Бясплодная жанчына прасiла дазволу пасядзець цi паляжаць на тым месцы, дзе толькi што прайшлi роды, першай узяць на рукi нованароджанага, апрануць i панасiць нiжнюю спаднiцу цi пояс парадзiхi. l Пры бясплоднасцi знахары раiлi пiць напой з лекавых раслiн, у якi абавязкова дадавалi кроў парадзiхi. l Калi ў новую хату сялiлася сям’я, якая не мела дзяцей, то першай пасля "рытуальных" жывёл прасiлi ўвайсцi цяжарную жанчыну, каб у новай хаце нараджалiся дзецi. l Калi ў доме была бяздзетная жанчына, то "першую" калодзежную ваду, г.зн. ваду, якую ўзялi з толькi што выкапанага калодзежа, перш за ўсё давалi пакаштаваць ёй. l Часцей за ўсё рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на пазбаўленне ад бясплоднасцi, выконвалi ў дзень Добравешчання i на Юр’я. Напрыклад, на свiтаннi 6 мая трэба было ручнiком "сабраць" юраўскую расу i працерцi ёй мужа i жонку. l Зайцы з-за сваёй незвычайнай здольнасцi да ўзнаўлення заўсёды былi сiмвалам пладаноснасцi. З гэтай нагоды бясплодным жанчынам раiлi есцi як мага больш заечыны, асаблiва мяса самцоў. l Каб паспрыяць нараджэнню дзяцей, у час вяселля нявесце на каленi саджалi маленькую дзяўчынку, а жанiху — хлопчыка. l Каб "не перахапiлi" нараджэнне першага дзiцяцi, на вяселлi асаблiвую ўвагу надавалi вясельнаму караваю, хавалi яго далей ад чужых вачэй i "нядобрых" рук. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бясплоднасць — стан жанчыны цi мужчыны, пры якiм яны не могуць мець дзяцей. У народнай культуры да бясплоднасцi ставiлiся як да пакарання за нерэгламе
|
|