Кафмп’ютарнай мышы споўнiлася 45 гадоў
Кафмп’ютарнай мышы споўнiлася 45 гадоў
Усе мы, карыстальнiкi ПК, не можам абысцiся без камп’ютарнай мышы. І калi яна функцыянуе нармальна, нават не заўважаем яе прысутнасцi. Затое, калi яна не працуе, адчуваем сябе, як без рук (дакладней, без мышы!). Мыш трывала ўвайшла ў камп’ютарны фальклор. Напрыклад, калi хочуць падкрэслiць лёгкасць выкананай (або той, якую даручаюць) працы, кажуць: "З гэтым справiцца нават камп’ютарная мыш!" або "Гэта робiцца за два клiкi мышы!". А пачыналася ўсё з таго, што пяцьдзесят гадоў таму група канадскiх iнжынераў з Таронта ператварыла звычайны шар для боўлiнга ў адзiн з самых папулярных аксэсуараў для камп’ютараў. Трэкбол, створаны iнжынерамi, быў першым прататыпам звычайнай камп’ютарнай мышы, без якой цяпер шматлiкiя карыстальнiкi не ўяўляюць сабе працу за кампэютарам. Сiстэме, над якой працавалi iнжынеры, патрабавалася прылада, з дапамогай якой аператар мог паказаць на кропку на экране. Сiстэма, якая была створана канадскiмi спецыялiстамi, уключала адзiн з першых у свеце графiчных iнтэрфейсаў, i iм была неабходна нейкая прылада, каб кiраваць "жуком" (bug — так у той час называлi курсор) на экране. Для прылады было вырашана выкарыстаць шар з гладкай паверхняй, i першым, што трапiлася iнжынерам, быў шар для боўлiнга. Канадскiя спецыялiсты тады працавалi на ваенна-марскi флот Канады. Аднак распрацоўка трэкбола, будучы неацэненай нiкiм, неўпрыкмет выйшла з вайсковых структур. Не звярнуўшы на сябе ўвагi, трэкбол некалькi гадоў праваляўся "на палiцы", бо тады не было нiякай неабходнасцi ў такога кшталту прыладзе. Аб iм узгадалi, толькi калi развiццё камп’ютарнай тэхнiкi прывяло да неабходнасцi стварэння прылады для кiравання i пазiцыянавання курсора. Як заявiў Том Крэнстон, адзiн са стваральнiкаў прататыпа камп’ютарнай мышы, "праблема была ў тым, што трэкбол быў створаны занадта рана". Iнжынеры нават не запатэнтавалi тэхналогiю з прычыны засакрэчанасцi праекта. У наступныя гады распрацоўшчыкi ў шматлiкiх краiнах свету стваралi ўласныя прылады для пазiцыянавання. Афiцыйна камп’ютарная мыш, яна ж iндыкатар пазiцый х i у, яна ж камп’ютарны манiпулятар, яна жа манiпулятар тыпу мыш, "нарадзiлася" ў 1964 г. Яе вынайшаў Дуглас Карл Энгельбарт са Стэнфардскага даследчага iнстытута. Для камп’ютарных тэрмiналаў, распрацоўшчыкам было неабходна стварыць прыладу для кiравання курсорам на дысплеi. Прататып прылады ўяўляў сабой невялiкую драўляную скрыначку з двума дыскамi. Адзiн з дыскаў паварочваўся, калi прыладай рухалi наперад, другi адказваў за рух мышы направа i налева. Энгельбарт кажа, што ён назваў прыладу мышшу з-за яе невялiкага памеру i провада, падобнага на хвост. 9 снежня 1968 г. адбылася першая публiчная дэманстрацыя сiстэмы NLS i, разам з ёй, прататыпа мышы. А у 1970 г. Энгельбарт атрымаў патэнт на "iндыкатар каардынат х i у для дысплейнай сiстэмы". Мыш мела тры кнопкi аднолькавага памеру. "Я змог змясцiць толькi тры, хоць мне хацелася, каб прылада мела пяць кнопак, па адной на кожны палец рукi", — гаворыць Энгельбарт. Наступны "мышыны крок" быў зроблены ў 1972 г. у даследчым цэнтры Хеrох РАRС у Апала-Альта (зноў Сiлiконавая Далiна!). Палепшаная версiя мышы: два вялiкiя колы былi замененыя адным падшыпнiкам, перасоўваннi якога фiксавалiся пры дапамозе двух ролiкаў усярэдзiне мышы. Дызайн корпуса стаў больш нагадваць сучасную мыш. У 1968 г. Энгельбарт атрымаў за сваё вынаходства чэк на $10 тысяч i ўвесь ганарар унёс у якасцi першага ўклада за сцiплы загарадны домiк... 1 снежня 2000 г. Энгельбарт за ўсе свае вынаходствы, уключна вынаходства камп’ютарнай мышы — быў узнагароджаны Нацыянальным Медалём тэхналогiй— адной з найвышэйшых узнагарод ЗША для навукоўцаў за дасягненнi ў IT-сферы. Цяпер Дуглас Энгельбарт мог бы быць i больш багатым, i больш знакамiтым, чым Бiл Гейтс, але —- у адрозненне ад апошняга! — ён не па-амерыканску сцiплы: свядома "сышоў у цень", i аб iм мала хто ўспамiнае. Да пачатку 80-х гадоў ХХ ст. мыш усё яшчэ заставалася экзатычнай прыладай. Мыш у тыя часы каштавала нятанна. Напрыклад, мышы кампанii Thе Mоusе Hоusе, каштавалi каля $400 (плюс каля $300 за iнтэрфейсную плату, да якой падключалася мыш). Гэта тлумачылася тым, што мыш мела досыць складаную (i не вельмi надзейную!) механiчную будову. Пазней даследчыкi кампанii Хеrох змянiлi канструкцыю мышы, зрабiўшы яе больш зручнай для масавага выкарыстання. Камп’ютарная мыш набыла выгляд, падобны да выгляду канструкцый сучасных прылад. Два дыскi, якiя распрацаваў Энгельбарт, былi замененыя невялiкiм шарам i ролiкамi, так што новая канструкцыя стала падобная на трэкбол, створаны ў пачатку 60-х канадскiмi iнжынерамi. Кампанiя Хеrох упершыню прадставiла мыш як частку персанальнага камп’ютара Аltо ў пачатку 70-х. Тады ўпершыню камп’ютарная мыш стала даступная звычайным карыстальнiкам. Наступнае развiццё камп’ютарнай мышы адбывалася ў кампанii Аррlе. Тады распрацоўшчыкi яшчэ больш наблiзiлi канструкцыю мышы да яе сучаснага выгляду, у прыватнасцi, зрабiўшы яе разборнай, для таго каб можна было выняць шарык i ачышчаць унутраныя часткi ад бруду. Акрамя таго, з мэтай спрашчэння канструкцыi новай мышы пакiнулi толькi адну кнопку, да вялiкага незадавальнення Энгельбарта. Вынаходнiк камп’ютарнай мышы кажа, што "гэта ўсё роўна, што адсекчы чалавеку тры пальцы па той прычыне, што яны непатрэбныя". Сягоння камп’ютарныя мышы выкарыстоўваюцца паўсюдна, стаўшы неад’емнай часткай персанальнага камп’ютара. Альтэрнатыўныя распрацоўкi, у тым лiку i сiстэмы, якiя адсочваюць рух галавы i вачэй карыстальнiка, дагэтуль знаходзяцца ў стадыi распрацоўкi. Камп’ютарная мыш працягвае развiвацца: з’явiлiся аптычныя i бесправадныя мышы, воданепранiкальныя мышы i шматлiкiя iншыя цiкавыя распрацоўкi.
Камп’ютарная мыш можа прыгатаваць каву Дацкi дызайнер Луiза Клiнкер, якая цяпер працуе ў Каралеўскiм каледжы мастацтваў, сумясцiла кубак для кавы i камп’ютарную мыш. У вынiку атрымалася MugMоusе. Калi прылада напоўнена каваю, у якасцi мышы яна працуе нашмат павольней, ды i кнопак з колцам няма, але затое з яго можна пiць. MugMоusе — гэта частка больш маштабнага праекту SLОWЕB, у рамках якога Клинкер прыдумляе новыя спосабы ўзаемадзеяння людзей з камп’ютарам i "ўводзiць няспешнасць у жыццё неспакойных людзей".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе мы, карыстальнiкi ПК, не можам абысцiся без камп’ютарнай мышы. І калi яна функцыянуе нармальна, нават не заўважаем яе прысутнасцi. Затое, калi яна
|
|