21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кубак Садружнасцi-2009

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кубак Садружнасцi-2009 "Залаты мяч" — у Раналду Партугальскi паўабаронца англiйскага "Манчэстар Юнайтэд" Крышцiяну Раналду стаў уладальнiкам "Залатога мяча". Прэстыжная прэмiя, заснаваная ў 1956 годзе французскiм штотыднёвiкам Frаnсе Fооtbаll, штогод уручаецца лепшаму футбалiсту года. Крышцiяну Раналду ў складзе свайго клуба выйграў сёлета чэмпiянат Англii i Лiгу чэмпiёнаў. Сярод галоўных канкурэнтаў партугальца называўся аргенцiнец Лiанэль Месi з iспанскай "Барселоны". Да Раналду апошнiм з гульцоў "МЮ" гэту ўзнагароду атрымлiваў Джордж Бэст у 1968 годзе. Летась лаўрэатам прэмii стаў бразiлец Кака ("Мiлан").     "Сатурн" i "Хiмкi" аб’ядноўваюцца Падмаскоўныя футбольныя клубы расiйскай прэм’ер-лiгi "Сатурн" i "Хiмкi" аб’ядноўваюцца з-за складанай фiнансава-эканамiчнай сiтуацыi ў рэгiёне. Аб’яднаная каманда будзе прадстаўляць Маскоўскую вобласць у прэм’ер-лiзе пад назвай "Сатурн". Фармiравацца склад каманды будзе на парытэтных пачатках, базiравацца новы "Сатурн" будзе ў горадзе Раменскае Маскоўскай вобласцi, а матчы праводзiць на стадыёнах "Сатурн" i "Арэна Хiмкi". У мiнулым сезоне абодва падмаскоўныя клубы выступiлi няўдала. "Сатурн" заняў 11-е месца сярод 16 камандаў прэм’ер-лiгi, "Хiмкi" фiнiшаваў на 14-м радку.     "Дынама" падпiсала француза Агледзiны французскага абаронцы Арэльена Мантарупа ў мiнскiм футбольным "Дынама" завяршылiся падпiсаннем кантракта. Выхаванцу клуба "Рэн", якi мае рэпутацыю аднаго з наймацнейшых футбольных школ у Еўропе, не спатрэбiлася шмат часу, каб даказаць сваю прафпрыдатнасць у стане мiнскага "Дынама". Днямi Мантаруп аформiў свае адносiны са сталiчным клубам, якiя разлiчаны на два гады.     Кубак Садружнасцi-2009

Прайшла жараб’ёўка 17-га мiжнароднага турнiру па футболе "Кубак чэмпiёнаў Садружнасцi", на якiм Беларусь будзе прадстаўляць бронзавы прызёр першынства сталiчны МТЗ-РІПА. МТЗ-РIПА трапiў у групу В, дзе таксама згуляюць "Ашхабад" (Туркменiя), "Экранас" (Лiтва) i маладзёжная зборная Расii. Групу А склалi "Рубiн" (Расiя), "Арарат" (Арменiя), "Актобе" (Казахстан), "Пахтакор" (Узбекiстан). У групу С увайшлi "Шахцёр" (Украіна), "Шэрыф" (Малдова), "Левадыя" (Эстонiя), "Рэгар-Тадаз" (Таджыкiстан). У групе D — "Iнтэр" (Азербайджан), "Венспiлс" (Латвiя), "Дардой-Дынама" (Кiргiзiя), "Iнтэр" (Фiнляндыя). Кубак Садружнасцi пройдзе 17—26 студзеня ў Маскве.

  Кубак Вятохiна

13 снежня адбудуцца спаборнiцтвы за Кубак iмя В. Вятохiна, якiя стануць заключным этапам сезона-2008 па стэндавай стральбе. У турнiры возьмуць удзел 45 спартсменаў з Беларусi, Расii i Лiтвы, якiя выступяць у трох дысцыплiнах: скiт, трап i спортынг.

Кубак, якi пройдзе ўжо ў пяты раз, атрымаў назву ў гонар Вадзiма Iванавiча Вятохiна — майстра спорту СССР мiжнароднага класа. У далёкiм 1966 годзе Вадзiм Вятохiн выйграў Кубак СССР, устанавiўшы ўсесаюзны рэкорд — 196 з 200 мiшэняў. За час сваёй кар’еры Вадзiм Iванавiч 11 разоў выйграваў чэмпiянат БССР. Сёння Вадзiм Вятохiн працуе трэнерам у Беларускай федэрацыi стэндавай стральбы.

Юрась ШАЎЦОЎ.

 

Гарналыжны спорт са славенскiм акцэнтам

Першы вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага Алiмпiйскага камiтэта Беларусi Генадзь Аляксеенка днямi прыняў прэзiдэнта НАК Славенii Янеза Касьянчыча, якi заявiў, што Славенiя акажа дапамогу Беларусi ў развiццi гарналыжнага спорту. Магчыма, дзякуючы дапамозе Славенii ў развiццi пакуль яшчэ экзатычнага для Беларусi вiду спорту, айчынныя гарналыжнiкi дастойна выступяць калi не на блiжэйшай Алiмпiядзе ў Ванкуверы, то на наступнай, у Сочы-2014", — выказаў спадзяванне вiцэ-прэзiдэнт НАК Беларусi.

"Калi ў Кiтаi, ЗША цi Расii, дзе вялiзныя чалавечыя рэсурсы, можна весцi адбор шляхам элементарнай канкурэнцыi, прасяваючы вялiкую колькасць атлетаў, то невялiкiм краiнам гэта не падыходзiць. Мы павiнны рацыянальна ставiцца да спартсменаў высокага класа, нам вельмi важна заўважыць талент i даць магчымасць яму максiмальна раскрыцца. Памiж малымi i сярэднiмi краiнамi важны абмен вопытам i салiдарнасць. I сёння мы тут, каб дапамагчы Беларусi ў развiццi гарналыжнага спорту", — заўважыў кiраўнiк НАК Славенii.

Генадзь Аляксеенка ўручыў госцю медаль НАК Беларусi за ўклад у развiццё алiмпiйскага руху, але Янез Касьянчыч адказаў, што пакуль не заслужыў такой высокай узнагароды. "У нас у Славенii ёсць прымаўка, што нi ўзнагарода, нi куля нiколi не знаходзяць патрэбнага чалавека. Я прыкладу ўсе намаганнi, каб апраўдаць медаль".

Разам з кiраўнiком НАК Славенii ў Беларусь прыехалi старшыня гарналыжнага камiтэта Славенii Антон Вагрынец i прадстаўнiкi бiзнэс-структур.

Алена КРАВЕЦ.

 

Абрамовiч аплоцiць кантракт Хiдынка

Расiйскi бiзнэсмен Раман Абрамовiч пералiчыць пяць мiльёнаў долараў на рахунак Расiйскага футбольнага саюза для аплаты гадавога кантракта галоўнага трэнера зборнай Расii па футболе Гуса Хiдынка, паведамляе "Савецкi спорт". У канцы лiстапада ў расiйскiх СМI з’явiлiся паведамленнi, што Хiдынку затрымлiваюць зарплату. РФС абверг гэту iнфармацыю.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшла жараб’ёўка 17-га мiжнароднага турнiру па футболе "Кубак чэмпiёнаў Садружнасцi", на якiм Беларусь будзе прадстаўляць бронзавы прызёр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика