Лепш глядзець, чым уяўляць
Лепш глядзець, чым уяўляць
Чацвёра мастакоў-графiкаў, якiя заявiлi пра сябе на мiжнароднай арэне i творчасцi якiх не патрабуецца рэкамендацыя, аб’ядналiся ў мастацкай выставе "Графiчныя варыяцыi". Вось iх iмёны: Валерый Славук, якi ўжо лiчыцца класiкам беларускай графiкi, Юрый Якавенка, якi любiць эксперыменты, Мiкалай Казлоў, якi шырока вядомы дзякуючы iлюстрацыям да шматлiкiх кнiг, i больш малады Раман Сустаў, персанажы якога нiбыта прыйшлi да нас з нейкага фантастычнага свету. Пра кожнага з iх варта распавядаць асобна. Але iх графiка сапраўды вартая таго, каб пра яе ведалi не толькi ў Беларусi. Гэтая выстава, напрыклад, адкрылася ў офiсе АБСЕ ў Мiнску. І свае могуць пабачыць, i замежнiкi маюць магчымасць даведацца пра нашу краiну. Таму што кожны з гэтай чацвёркi так цi iнакш адлюстроўвае тыя эмоцыi i ўнутраны свет, якi нараджаецца ў iх на гэтай зямлi. Цi то гарманiчны свет шчырых памкненняў Славука, якi як выкладчык выхаваў не адно пакаленне беларускiх графiкаў. Цi гэта Якавенка са сваiм стаўленнем да вялiкага свету — на выставе можна ўбачыць шэсць яго новых прац з серыi "Музы". Цi Казлоў са сваiм "Фантазусам" — прадстаўлены чатыры працы з гэтай серыi. Цi лiта- графii i афорты Сустава, якiя былi выкананы ў 2008 годзе. Але самае прыемнае ў гэтай выставе тое, што ўваход на яе абсалютна свабодны. Мастацтва плюс рамяствоСкладаюць сутнасць майстэрства мастака-керамiста Валерыя Калтыгiна "Керамiка — складаны i шматгранны вiд мастацтва, якi заснаваны на сур’ёзным, даволi глыбокiм i дакладным веданнi рамяства, тэхналогii керамiчных матэрыялаў", — сцвярджае Валерый Аркадзьевiч. Акрамя таго, за iм яшчэ мастацкая адукацыя i вялiкi вопыт працы. Усё гэта спалучаецца ў яго творах, якiя можна ўбачыць у Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусi. "Варыяцыi на тэму..." Валерыя Калтыгiна выдаюць у iм iмправiзатара, якi не абмяжоўвае сябе жорсткiмi рамкамi, калi шукае вырашэнне тэмы. Аднак пры гэтым ён шукае ўзаемадзеяння з матэрыялам, адзiнства з iм, выкарыстоўваючы яго асаблiвасцi, такiя, як мяккасць, чуллiвасць да чалавечых рук. Гэта маглi ацанiць прыхiльнiкi творчасцi Калтыгiна не толькi на радзiме, але i на мiжнародных сiмпозiумах па керамiцы, у якiх удзельнiчаў майстар. Ён i сам неаднаразова станавiўся арганiзатарам пленэраў керамiстаў. "З гадамi ў мяне сфармiравалiся свае погляды на працу з керамiчным матэрыялам, выпрацаваўся свой стыль вобразных рашэнняў, — падкрэслiвае мастак. — I хоць мае веды ў галiне керамiкi даволi шырокiя, я ўсё роўна ўвесь час адчуваю недахоп ведаў i iмкнуся ўдасканальваць сваё майстэрства, якому можна вучыцца ўсё жыццё". Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра мастакоў-графiкаў, якiя заявiлi пра сябе на мiжнароднай арэне i творчасцi якiх не патрабуецца рэкамендацыя, аб’ядналiся ў мастацкай выставе &q |
|