Таранціна не прыехаў на фестываль смешнага вiдэа КВеНцiн-2008
Таранціна не прыехаў на фестываль смешнага вiдэа КВеНцiн-2008
Але беларусы
i без яго няблага павесялiлiся
Аматары i знаўцы смешнага ў Мiнску не перавялiся. Гэта пацвердзiў І адкрыты фестываль смешнага вiдэа "КВеНцiн-2008", якi нядаўна прайшоў у беларускай сталiцы. "Першы фестываль адразу стаў мiжнародным, — расказвае прэс-сакратар беларускага КВЗ Аляксандра Прылоўская. — Нават міжкантынентальным, бо ўдзел у iм узялi беларускiя рэгiянальныя тэлеканалы, каманды КВЗ i незалежныя аўтарскiя калектывы з нашай рэспублiкi, а таксама конкурсныя работы прыйшлi з Расii, Украiны i нават ЗША". Журы, якое вызначала пераможцаў у кожнай намiнацыi, таксама было мiжнародным. А сам фестываль натуральным чынам сумясцiўся з гульнёй Еўралiгi КВЗ. Менавiта ў размiнцы гэтай гульнi каманды, напрыклад, далi свае тлумачэннi, чаму на фестываль не прыехаў Квенцiн Таранцiна: — Андрэй Мiкалаевiч (Мукавозчык, вядучы беларускага КВЗ. — Аўт.) не захацеў па сцэнарыю Квенцiна ператварацца ў вампiра i махаць мячом, — меркавала каманда "V.I.P". — Не, у яго проста елкi, — удакладнiў у адказ сам Мукавозчык. Потым гледачы змаглi ацанiць творчасць украiнскiх калег вясёлага i знаходлiвага руху — былi прадэманстраваныя лепшыя ролiкi "Вiннiцыянскага фестывалю" (г. Вiннiца, Украiна). I толькi пасля гэтага публiка i журы настроiлiся на ацэнку конкурсных работ. У намiнацыi "Мультыплiкацыя" перамог арыгiнальны праект "Белка i Стрэлка" — новая версiя знакамiтага палёту ў космас, прадстаўленая маскоўскiм аб’яднаннем "Мультфiльмаў.нет". У раздзеле "Рэгiянальнае вiдэа" першынствавалi прадстаўнiкi Салiгорска, якiя зрабiлi "Небяспечны рэпартаж"... у процiвагазе. Самы ўдалы "Вiдэаклiп" атрымаўся ролiк каманды КВЗ "Гораздо" з Брэста — на песню гурта "Беларускiя песняры" "Мая душа", а самае адметнае "Iншае кiно" — прагулку пад паланез Агiнскага — паказала каманда КВЗ "Благо". Таксама журы вызначыла пераможцаў у намiнацыях "Вiдэакалаж" (сумяшчэнне кадраў з розных фiльмаў найлепшым атрымалася ў вiцябчан з каманды "Pit-stop"), "Агучка" (фрагменты фiльма "Людзi ў чорным" пераагучыла "Беларуская зборная"), "Рэклама" (пародыя на рэкламны ролiк сотавай сувязi ад каманды "Маторы" з Вiцебска). "Сапраўднае мастацтва — гэта калi разумееш, у каго крадзеш, што крадзеш i навошта ты гэта робiш, — рэзюмаваў свае ўражаннi член журы, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў. — Хацелася б параiць усiм, хто будзе далей здымаць кiно, часцей узгадваць гэту фразу. Бо здымаць смешнае кiно — гэта адказна i сур’ёзна". Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аматары i знаўцы смешнага ў Мiнску не перавялiся. Гэта пацвердзiў І адкрыты фестываль смешнага вiдэа "КВеНцiн-2008", якi нядаўна прайшоў у б
|
|