21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску пройдзе канцэрт AVE MUSICA

26.08.2009 14:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 декабря 2008 Культура
TUT.BY У чацвер, 11 снежня, у 18:00 у Мінску, у касцёле св. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт контртэнара Сяргея Егерса і арганісткі Дыяны Яўнзэмэ AVE MUSICA.

У канцэртную праграму ўключаны творы найбольш значных аўтараў класічнай музыкі. Гэта - падборка духоўнай музыкі, якая напоўніць касцёл св. Сымона і Алены падчас чакання Зімовага Сонцавароту.

Сяргей Егерс у 2003 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Латвійскай Музычнай акадэміі імя Я. Віталса, а ў 2005 годзе закончыў магістратуру пасля навучання ў прафесара Карліса Зарыньша. Папаўняў майстэрства ў Швейцарыі ў Schola Cantorum Basiliensis у прафесара Андрэаса Шола і ў майстар-класах прафесара Роберта Экспера ў Францыі.

У 2005 годзе як адзіны контртэнар быў сярод 25 фіналістаў і заняў ганаровае 6-е месца на прэстыжным конкурсе радыётаварыства ВВС “Спявак свету-2005” ва Ўэльсе (Cardiff Singer of the World 2005).

У 2006 годзе ў выдавецтве “Рака для блізкіх і далёкіх” выдадзены першы сола-альбом Сяргея Егерса “Ave Musica”.У 2007 годзе ў выдавецтве “Рака для блізкіх і далёкіх” выйшаў у свет альбом “Дуэндэ”, на якім Сяргей Егерс музыцыруе ў дуэце з саксафаністам Артысам Гагам.

Дыяна Яўнзэмэ ў 2005 годзе закончыла магістратуру па класе аргану прафесара Т. Дэксніса ў Латвійскай Музычнай акадэміі імя Я. Віталса. У 2003 і 2005 гадах папаўняла веды ў Міжнароднай арганнай акадэміі ў Швецыі (International Organ Academy). Брала ўдзел у шматлікіх конкурсах арганістаў: у 2001 годзе ў 7-м міжнародным конкурсе арганістаў ганзейскіх гарадоў у Эльбургу (Галандыя, 1-е месца), у 2003 годзе ў конкурсе імя М. К.  Чурлёніса ў Вільні (Летува, спецыяльны прыз за лепшую сучасную інтэрпрэтацыю музыкі летувіскага кампазітара).

Абодва музыканты рэгулярна канцэртуюць з рознымі сола-праграмамі, як і ў супрацоўніцтве з іншымі музыкамі ў розных камерных саставах у Латвіі і за мяжой, паведамляе прэс-сужба амбасады Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 декабря 2008 Культура TUT.BY У чацвер, 11 снежня, у 18:00 у Мінску, у касцёле св.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика