У жонкі пад пятой
У жонкі пад пятой
Пра жанчын, якiм у сям’i прыходзiцца цяжка, якiя пакутуюць ад фiзiчнага i псiхалагiчнага ўцiску з боку мужчын, гаворана шмат, а вось як распраўляюцца iншым разам са сваiмi мужамi жонкi — тэма амаль закрытая, бо абвiнавачваецца мужчына — гэта ён "цямця-лямця", таму i апынуўся ў жонкi пад пятой. І праўда ў гэтым ёсць, але яна не такая ўжо i бясспрэчная. Прыведзеныя нiжэй прыклады ўзятыя з жыцця, ды i ў iншым калектыве нешта падобнае можна ўбачыць. Прыходзiць у лабараторыю адна з супрацоўнiц i расказвае: "А ўчора я з суседкай насмяялася. Вярнуўся з работы мой i адразу на кухню — зазiрнуў у каструлю, а там на паперцы дуля. Зазiрнуў у другую, а там напiсана: "А ты прадукты купiў?" Апрануўся i пайшоў у магазiн". Прысутныя жанчыны толькi пераглянулiся, а калi расказчыца выйшла, адна ўздыхнула: "Калi б я такое зрабiла, то мой Вiця забiў бы мяне разам з суседкай". А другая дадала: "Можа, кахае ўжо так?" Не ведаю, як там наконт кахання, бо тая жартаўнiца не прыгажуня, а хутчэй, "шэрая мыш". I хоць муж у яе намеснiк дырэктара завода i мужчына не горшы знешне за многiх i разумны, але апынуўся ў жонкi пад пятою. Неабходна адзначыць, што не кожная жанчына, якая ў сям’i верхаводзiць, сцерва, але хапае i такiх. Бывае, што энергiя ў жанчыны б’е праз край i часта яна не пазiтыўная. Мужчыны iм, як правiла, трапляюцца рахманыя i не могуць даць адпор. Актыўнасць жонкi псiхалагiчна прыгнятае мужа, нясе яму пагрозу i часам заканчваецца трагiчна, хоць фiзiчнага гвалту i не было. Аднойчы на прыпынку ў чаканнi электрычкi давялося пазнаёмiцца з немаладой парай — ён чалавек спакойны i мажны, а яна, дробная i чарнявая, усё мiтусiцца i гаворыць, гаворыць... за вочы яе празвалi "скочкай". Неяк яе муж паскардзiўся: "Я так стамiўся, на рабоце цэлы дзень, а цяпер яшчэ едзь на дачу ... завяла там козаў, гусей... i хата гнiе пры балоце". Чалавеку паспачувалi, а праз месяц сустракаем "скочку" ў чорнай хустачцы. Думалi, што нехта з бацькоў памёр, а аказалася, муж павесiўся. Мiнула яшчэ некалькi месяцаў, як даведалiся, што ў жанчыны дачка памерла — пасля смерцi бацькi ў маладзiцы здарыўся цяжкi iнфаркт. Здавалася б, такая бяда павiнна была надламаць жанчыну, ды не. Праз дзесяць гадоў з таго часу яна ўсё гэтаксама некуды спяшаецца, залазiць з сумкамi ў аўтобус, бяжыць на электрычку... А каб муж даў адпор, збiў пыл жонкi i няхай гэта не зусiм па-iнтэлiгентнаму, а добра страсянуў яе, то жыў бы i сёння. Жонка сцiхла б, а калi не, то трэба сыходзiць. Бывае, што жонка кiруе "цiхай сапай" i знешне не кiдаецца ў вочы яе панаванне ў сям’i. У прынцыпе, гэты варыянт прымальны для мужа i ён нават не губляе пачуцця сваёй значнасцi... такую сям’ю можна нават ставiць у прыклад. Як правiла, усе мужчыны, якiя трапляюць "пад пяту" жонак, здзейснiлiся як спецыялiсты, часта займаюць нейкiя пасады, паважаныя людзi, а ў сямейным жыццi... Яшчэ адзiн прыклад. Супрацоўнiкi аддзела прыкмецiлi, што ў iх начальнiка нiколi няма ў кiшэнi i рубля. Калi часам неабходна было скiнуцца на нейкае мерапрыемства, то прасiў тую тысячу пазычыць. А потым высветлiлася, што ўсе грошы забiрае жонка, хоць муж i не аматар выпiўкi. Аднойчы, пасля чаркi, нехта з аддзела сказаў начальнiку, што так нельга, бо ва ўсiм ёсць мяжа. — Ды не хачу я гэтых скандалаў, толькi пачнi, то канца iм не будзе, — адказаў той. Мужчыны ад жаночага псiхалагiчнага ўцiску пакутуюць, але ў iх не хапае сiлы волi, каб паспрабаваць вырвацца з-пад яго i лiчаць за лепшае, каб усё заставалася як ёсць, абы было ў доме цiха. Але ўсе гэтыя размовы — марная трата часу. Тут ёсць адна заканамернасць. Калi сям’я, у якой гаспадарыць жонка, распадаецца, то пры паўторным шлюбе жанчына стараецца быць зноў вядучай, а былы муж у новай сям’i апынецца ў ролi вядомага. Усё больш складана, чым здаецца на першы погляд, бо процiстаянне жанчыны i мужчыны, iх барацьба за першынство мае каранi, якiя губляюцца ў глыбiнi вякоў. Першабытнае грамадства фармiравалася па жаночай лiнii, жанчыны верхаводзiлi ў грамадскiм i эканамiчным (гаспадарчым) жыццi. Мужчыны ў перыяд матрыярхату былi на другiм плане. Але з цягам часу мужчыны ўзялi верх, дарэчы, не з дапамогай розуму, а дзякуючы грубай сiле — толькi гэта не значыць, што патрыярхат усталяваўся назаўсёды. Жанчыны паступова вяртаюць страчаныя пазiцыi i тое, што ў палове сем’яў (цывiлiзаванага свету) верхаводзяць яны, нiчога дзiўнага няма. Пры роўных умовах развiцця ў грамадстве жанчына можа нават мець перавагу. А для сям’i i не важна, хто ў ёй гаспадар. Калi мужчына не мае розуму, то радасцi ў сям’i мала, тое ж самае можна сказаць i пра жанчыну. Жыць "пад кулаком" у мужа, цi ў жонкi "пад пятой" — кожны выбiрае сам. А хто верхаводзiць у маёй сям’i, то за сорак гадоў я так i не зразумеў... Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра жанчын, якiм у сям’i прыходзiцца цяжка, якiя пакутуюць ад фiзiчнага i псiхалагiчнага ўцiску з боку мужчын, гаворана шмат, а вось як распраўляюцца
|
|