21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вада дзірачку знойдзе..?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вада дзірачку знойдзе..?

Тэлефануе мая сяброўка, якая працуе доктарам у бальнiцы. "Уяўляеш, гаворыць, нас правяраюць. Калi прыходзiм-сыходзiм з работы, цi не спазняемся з абедзеннага перапынку..." У той жа вечар аналагiчныя размовы адбылiся са знаёмымi, якiя працуюць у выканкаме, унiверсiтэце, на тэлефоннай станцыi... Народ насамрэч перапалохаўся i будзе заўсёды хадзiць на працу без спазнення?

Мэта кантралюючых зразумелая i нiхто не адважыцца яе аспрэчваць. Дысцыплiна павiнна быць у любым калектыве. Аднак, я памятаю татальныя аблавы ў магазiнах i кiнатэатрах, якiя праводзiлiся ў 80-х, пры Андропаве. Тыя акцыi крыху напужалi звычайнае насельнiцтва, але ж цi выхавалi дысцыплiну? Тым часам размова, здаецца, iдзе не аб дысцыплiне дзеля дысцыплiны, а аб марнатраўстве рабочага часу.

Я папрасiла сваiх знаёмых расказаць (зразумела, па сакрэце), як можна "валяць дурня", знаходзячыся на працы. Безумоўна, у кожнай галiне ёсць свае прафесiйныя асаблiвасцi. І таму зараз размова аб найбольш распаўсюджаных спосабах.

l Першы назвалi, бадай, усе: разгадваць красворды, сканворды, судоку. Варыянт — чытаць газеты: анекдоты, рэцэпты, гараскопы, зводкi надвор’я, парады па пахудзенні... I ў мяне быў знаёмы кiраўнiк, якога я бачыла толькi за чытаннем свежай прэсы — на апошняй старонцы.

Калi супрацоўнiк павiнен адбыць ад 9 да 18, а сваю непасрэдную працу робiць хутка i добра, чаму б не "праветрыць" мазгi iнтэлектуальнай забаўкай. Мала каму ў галаву прыйдзе прасiць работу дадаткова: раптам могуць i даць.

l Рэкламныя часопiсы. Нiхто не ведае, адкуль яны з’яўляюцца на сталах, пасля чаго на гадзiну забываюцца нават тэрмiновыя фiнансавыя справаздачы. Жанчыны не толькi абмяркуюць суадносiны цаны i паху, iм не лянотна будзе прабегчыся па ўсiх сямi паверхах, каб расказаць знаёмым, што менавiта цяпер дзейнiчаюць суперскiдкi на крэм супраць маршчын. Студэнткi на занятках уяўляюць сябе ў якасцi мадэляў, а на перапынках паспяхова распаўсюджваюць нятанную прадукцыю касметычных фiрмаў сярод тых, каму не хапае грошай на пiражок.

Можа, кiраўнiк хоча, каб яго падначаленыя выглядалi, як Кацярына Пушкарова ў першых серыях "Не нарадзiся прыгожай"? Як гэта можа адбiцца на клiентуры фiрмы? Ну а для студэнтаў гэта рэальны шанц зарабiць рэальныя грошы.

l Пайшоў на тэрыторыю (на аб’ект). Звычайна такую фармулёўку можна пачуць ад сакратарак кiраўнiкоў прадпрыемстваў — буйных i не вельмi. Дзе знаходзiцца тая тэрыторыя — на Паўднёвым цi Паўночным полюсе, не даведацца, пры наяўнасцi добрай памочнiцы, нiкому i нiколi. Ну а мабiльны тэлефон можна выпадкова забыць у кабiнеце, у яго можа сесцi батарэя i гэтак далей... Па маiх назiраннях, "на тэрыторыю" кiраўнiкi сыходзяць заўсёды ў другой палове пятнiцы i вяртаюцца адтуль толькi ў панядзелак.

Калi кiраўнiк сапраўды толькi ў кабiнеце штаны працiрае, цi будзе плённай яго праца?

l Цыгарэта. Здаецца, гэта не толькi спосаб стратэгiчна пашкодзiць бясцэннае здароўе, адпачыць i перавесцi дух на працы (нездарма ж узнiк выраз — "перакур"), але ж i магчымасць у дэталях абсмактаць усе плёткi. Калi ты выпадкова трапляеш у такую кампанiю, асаблiва востра адчуваеш, як шмат гаворкi пра тое, пра што ўвогуле не трэба было б гутарыць — нiколi...

Можа, у нас недастаткова культуры правядзення вольнага часу ўвогуле i перапынкаў у прыватнасцi? Яны ж патрэбныя — менавiта для таго, каб нармальна працаваць далей... Некалькi сталоў для тэнiсу або бiльярду маглi б вырашыць праблему.

l Кубачак кавы. Вiдаць, справа не ў каве, а ў яе колькасцi. Кубачкаў за працоўны дзень рэальна можа быць куды больш, чым дзесяць! У перапынках памiж кавай можна мераць цiск i здзiўляцца, што высокi. А потым зноў прайсцiся па кабiнетах, сумяшчаючы цудоўны напой з перамываннем костачак калегам. А чаму не — вадзiчка дзiрачку знойдзе, — адказваюць сябры.

10 гадоў таму ў Данii мне давялося пабываць у рэдакцыях многiх газет, радыё i тэлебачання. Каву, гарбату i нават пiва — на выбар, як штогадзiнныя напоi прапаноўвалi нам i пiлi самi нашы калегi-журналiсты. Сапраўды, адразу цяплее ўнутры, калi табе прапануюць раздзялiць сцiплую трапезу...

l Камп’ютар сябар, камп’ютар вораг. Любiмы занятак для ламераў (тых, хто крыху адрознiвае сiстэмны блок ад манiтора) — раскладваць пасьянсы на камп’ютарным стале. Што датычыцца геймераў (гэта прыхiльнiкi куды больш складаных гульняў), у многiх арганiзацыях i прыватных фiрмах сiстэмныя адмiнiстратары час ад часу праводзяць "чыстку" разумных машын, якiя супрацоўнiкi захламлiваюць з зайздроснай упартасцю. Агульнавядомыя сайты, што дапамагаюць знайсцi даўнiх знаёмых i на доўгi час выключаюць з рэальнага свету вельмi многiх. Прынамсi, церпяць i ад аматараў порна- клубнiцаў. Сiсадмiны нарэшце сталi блакаваць выхад на вiртуальныя спатканнi з колiшнiмi i новымi сябрамi. Усiм, акрамя выбраных... Тым часам простыя смяротныя амаль незаўважна для калег на форумах абмяркоўваюць дзейнасць палiтыкаў, у блогах каментуюць артыкулы, перапiсваюцца ў "асьцы" i гэтак далей па меры ўдасканалення тэхналогiй...

Уявiць жыццё без камп’ютара сёння проста нельга. Без iнтэрнэту — амаль што таксама. Можа, справа не ў iх адсутнасцi цi наяўнасцi, а ў нашых узаемаадносiнах з гэтым настольным цудам? Некаторыя чытаюць кнiгi i слухаюць музыку — з дапамогай таго ж камп’ютара. Цi дарэмна яны праводзяць час, яшчэ вялiкае пытанне. Адна мая калега ў чатах паспяхова чэрпае тэмы для сваiх артыкулаў. Iншыя маюць дадатковы, i нядрэнны, заробак у вiртуальнай прасторы. Калi высокiя тэхналогii забiраюць наш час, чаму б iм не дапамагчы ў адваротным? Ёсць камп’ютарныя праграмы-планiроўшчыкi, што нагадваюць справы, якiя патрэбна зрабiць, тэлефоны, факсы, электронныя адрасы... Сёння можна карыстацца разумнай машынай як друкавальнай машынкай, а можна з яе дапамогай пазбаўляцца ад лiшнiх папер.

Адзiнае, што магчыма зрабiць з часам, якi мы затрачваем на працу, гэта скарацiць яго за кошт павелiчэння прадуктыўнасцi. Ну, напрыклад, авалодаць сляпым дзесяцiпальцавым метадам набору тэксту. Цi хоць бы пачаць выкарыстоўваць замест "мышкi" кнопкi "Ctrl", "Alt", "Caps Lock", "Home", "End", i гэтак далей на клавiятуры. Ведаю на асабiстым вопыце, наколькi хутчэй выконваецца любая работа.

Больш чым паўстагоддзя таму нарадзiўся цэлы навуковы накiрунак, заклiканы дапамагчы нам арганiзаваць сябе. Вывучэнне законаў моднага сёння тайм-менеджменту нагадвае сiтуацыю з пахудзеннем. Як з вагой, з часам можна змагацца ў тэорыi. Але на практыцы праблема яе недахопу, як i лiшнiя кiлаграмы, застануцца.

Можна пiльна кантраляваць прыход-сыход, але ж грамадзяне ўсё роўна будуць незадаволеныя чыноўнiкам (доктарам, настаўнiкам, юрыстам), якому "да лямпачкi" сапраўдная праблема звычайнага чалавека. У незалежнасцi ад таго, згорнуты цi разгорнуты на яго камп’ютарным стале пасьянс.

Цi будзе пэўны вынiк пры вырашэннi канкрэтнага пытання, залежыць, як заўсёды, толькi ад сумлення. Калi з iм усё добра, перашкодай не будуць нi кубачак кавы, нi камп’ютар, нi нават рэкламны часопiс...

Iрына Асташкевiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлефануе мая сяброўка, якая працуе доктарам у бальнiцы. "Уяўляеш, гаворыць, нас правяраюць. Калi прыходзiм-сыходзiм з работы, цi не спазняемся з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика