21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Махлярства на мiльёны еўра

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махлярства на мiльёны еўра

Прайдзiсветы спрабавалi завалодаць грашыма замежнага iнвестара

Супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС Беларусi разам з байцамi спецыяльнага практычнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" затрымалi членаў арганiзаванай злачыннай групы, якiя "раскручвалi" еўрапейскага бiзнэсмена на 3 мiльёны еўра.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, iншаземец яшчэ ў кастрычнiку звярнуўся па дапамогу да беларускiх праваахоўнiкаў: ён iнвеставаў у будаўнiцтва найбуйнейшага бiзнэс-цэнтра ў Мiнску 5 мiльёнаў еўра, аднак у заяўнiка ўзнiклi падазрэннi наконт прыстойнасцi яго партнёраў. Акрамя таго, бiзнэсмен выказаў меркаванне, што ўкладзеныя iм грошы, магчыма, былi выкрадзеныя.

Узяўшыся за расследаванне гэтай справы, супрацоўнiкi мiнiстэрства ўпэўнiлiся, што падазрэннi iнвестара маюць пад сабой глебу: згаданыя iм асобы сапраўды прысвоiлi сабе грошы iншаземца. Зразумела, што гэта сцiпла замоўчвалi. Болей за тое, махляры гарантавалi свайму "падапечнаму" i далейшую паспяховую работу ў нашай краiне пры ўмове перадачы iм яшчэ трох мiльёнаў еўра. Каб завалодаць гэтымi грашыма, зламыснiкi падрыхтавалi пакет несапраўдных дакументаў для юрыдычнага кантролю бiзнэсмена за праектам у Мiнску.

Узялi хiтруноў з доказамi вiны — пры атрыманнi запатрабаваных мiльёнаў: Генеральная пракуратура санкцыянавала правядзенне аператыўнага эксперыменту супрацоўнiкамi цэнтральнага апарату МУС, у ходзе якога зламыснiкаў i затрымалi. Па гэтай справе вядзецца далейшае расследаванне.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Гераiнавая "каралева"

У Мiнску праваахоўнiкамi перакрыты буйны канал пастаўкi гераiну ў сталiцу, якi "курыравала" 27-гадовая жанчына цыганскай нацыянальнасцi.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, затрыманая пражывала ў пасёлку Паўночны Заводскага раёна. Яна, па папярэдняй iнфармацыi, здымала ў сталiцы кватэры, дзе арганiзоўвала захоўванне i збыт наркотыкаў. Закупачны кошт 1 грама складаў 40 тысяч рублёў, а рэалiзоўваўся дурман па 60 тысяч рублёў. На кватэры, якую здымала жанчына, канфiскавана 92 грамы гераiну — каля 2000 доз. Мiж iншым, раней затрыманая мела ўжо стасункi з законам — яе судзiлi за махлярства. На гэты раз ёй пагражае больш суровае пакаранне: максiмальны тэрмiн за незаконнае захоўванне i збыт наркатычных сродкаў — 8 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Зараз праваахоўнiкi высвятляюць канал пастаўкi наркотыку.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС Беларусi разам з байцамi спецыяльнага практычнага падраздзял
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика