У Беларусі ўдакладнены паказчыкi бюджэту на 2008 год
У Беларусі ўдакладнены паказчыкi бюджэту на 2008 год
Адпаведны ўказ № 684 Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 11 снежня. Дакументам прадугледжваецца павелiчэнне ў параўнаннi з параметрамi, устаноўленымi ў законе "Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2008 год", даходаў на Br8,24 трлн, расходаў — на Br6,15 трлн i памяншэнне дэфiцыту на Br2,09 трлн. Даходы рэспублiканскага бюджэту да канца 2008 года могуць дасягнуць Br46,39 трлн, расходы складуць каля Br46,74 трлн, дэфiцыт зацверджаны ў аб’ёме Br344,7 млрд. У большых аб’ёмах будуць прафiнансаваны дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, ажыццёўлена льгатаванне банкаўскiх крэдытаў для жыллёвага будаўнiцтва. Акрамя таго, запланавана павелiчэнне сродкаў, якiя перадаюцца з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i Мiнска, расходаў асобных дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, а таксама Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва (галоўным чынам для выплаты пенсiй i дапамог насельнiцтву). Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 684 Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 11 снежня. Дакументам прадугледжваецца павелiчэнне ў параўнаннi з параметрамi, у
|
|