Беларусь і Іран павiнны больш аператыўна рэалiзоўваць сумесныя праекты
Беларусь і Іран павiнны больш аператыўна рэалiзоўваць сумесныя праекты
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Iсламскай Рэспублiкi Iран Манучэхрам Матакi. На думку Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь i Iран маюць вялiкi патэнцыял для супрацоўнiцтва. Аб’ём двухбаковага тавараабароту (у мiнулым годзе ён склаў $75,9 млн) не адпавядае магчымасцям дзвюх краiн. Па вынiках 10 месяцаў 2008 года тавараабарот памiж Беларуссю i Iранам павялiчыўся i склаў $83,9 млн, пры гэтым узрос i беларускi экспарт. Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што на сённяшняй сустрэчы трэба будзе абмеркаваць сумесныя дзеяннi па ажыццяўленнi заключаных раней памiж Iранам i Беларуссю кантрактаў. "Час паказаў, што мы зрабiлi правiльна. I цяпер важна больш аператыўна рэалiзоўваць гэтыя дамоўленасцi", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што Беларусi i Iрану трэба будзе сумесна працаваць над мiнiмiзацыяй наступстваў сусветнага эканамiчнага крызiсу: "У свеце лютуе эканамiчны крызiс, з фiнансавага ён ужо стаў эканамiчным, а па некаторых напрамках прывёў да палiтычнага. Тое, што Беларусь i Iран не маюць нiякiх адносiнаў да ўзнiкшага крызiсу, — гэта абсалютна дакладна. З гэтага крызiсу нам давядзецца выходзiць разам, i пажадана ўжо сёння працаваць больш эфектыўна i маштабна, каб разам яго пераадолець". "Прэзiдэнты дзвюх краiн з’яўляюцца архiтэктарамi новага этапа супрацоўнiцтва памiж Iранам i Беларуссю", — сказаў iранскi госць. Паводле яго слоў, iранскi бок выконвае даручэннi i дамоўленасцi, дасягнутыя прэзiдэнтамi Беларусi i Iрана. Манучэхр Матакi перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданнi ад Прэзiдэнта Iрана i запрашэнне наведаць з вiзiтам гэту краiну. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Iсламскай Рэспублiкi Iран Манучэхрам Матакi.
|
|