Каментарый аб парадку індэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за лiстапад 2008 года
Каментарый аб парадку індэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за лiстапад 2008 года
Iндэксацыя грашовых даходаў, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў i сувораўцаў; дзяржаўныя стыпендыi навучэнскай моладзi; заработная плата дзяржаўных служачых i прыраўнаваных да iх асобаў; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых i асобаў радавога i начальнiцкага складу), за лiстапад 2008 года праведзена ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў аплаты працы, стыпендый i грашовага забеспячэння. Як растлумачыў намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Пётр Грушнiк, гэта праведзена ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб iндэксацыi даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi". Паколькi iндэкс спажывецкiх цэнаў за лiстапад гэтага года перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (красавiк 2008 года), дапамогi i стыпендыi беспрацоўным на перыяд прафесiйнай падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi па накiраванні дзяржаўнай службы занятасцi iндэксуюцца на 12 працэнтаў. Насельнiцтву, якое атрымлiвае даходы на тэрыторыi рэспублiкi з iншых крынiц, кампенсацыя страт ад iнфляцыi ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi). Нагадаем, iндэксацыя ажыццяўляецца па нарматыве, устаноўленым Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 55 "Аб нарматыве iндэксацыi грашовых даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi". Iндэксуецца даход у межах 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мiнiмуму, які дзейнічае на момант iндэксацыi. Цяпер гэты нарматыў складае Вr223 тыс. 660. Частка даходу, якая перасягае гэту суму, iндэксацыi не падлягае. Паколькi iндэкс спажывецкiх цэнаў за лiстапад гэтага года не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (лiпень 2008 года), мiнiмальная заработная плата за лiстапад гэтага года iндэксуецца на 5,4 працэнта. Яе памер з улiкам iндэксацыйнай даплаты складае Вr220 тыс. 80. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iндэксацыя грашовых даходаў, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсанта
|
|