21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вінаватыя па неасцярожнасцi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вінаватыя па неасцярожнасцi

Плануецца, што за такое выдаванне службовай тайны сакрэтаносьбiты будуць несцi адмiнiстрацыйную адказнасць

Старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь Вадзiм Зайцаў азнаёмiў дэпутатаў са зменамi i дапаўненнямi ў некаторыя кодэксы па пытаннях аховы дзяржсакрэтаў. Паводле яго слоў, "у заканадаўстве маюцца прабелы, няўзгодненасць наяўных нормаў, а таксама адсутнiчаюць дастатковыя прававыя ўмовы для эфектыўнага забеспячэння аховы дзяржаўных сакрэтаў пры здзяйсненнi працэсуальнай дзейнасцi". Чакаецца, што прапанаваныя змены i дапаўненнi ўдасканаляць механiзм аховы дзяржаўных сакрэтаў. Iх дэпутаты прынялi ўчора ў першым чытаннi.

Паводле новаўвядзенняў, у прыватнасцi, суддзя абавязаны папярэджваць асобаў, якiя ўдзельнiчаюць у закрытым судовым пасяджэннi, аб адказнасцi за выдаванне звестак, якiя ўтрымлiваюць дзяржсакрэты або iншую тайну, якая ахоўваецца законам. Вызначаецца парадак допуску замежных грамадзян да ўдзелу ў крымiнальным працэсе ў якасцi абаронцы пры наяўнасцi ў матэрыялах справы звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты. Меры крымiнальнай адказнасцi (за парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы) для вайскоўцаў прыводзяцца ў адпаведнасць з санкцыямi аналагiчных артыкулаў, прымяняльных да сакрэтаносьбiтаў — грамадзянскiх асобаў. Пакаранне для першых змякчыцца — тэрмiн пазбаўлення волi зменшыцца з сямi да пяцi гадоў. "Такiя змены абумоўленыя неабходнасцю забеспячэння роўнасцi ўсiх грамадзянаў перад законам — як вайскоўцаў, так i грамадзянскiх асобаў", — падкрэслiў старшыня КДБ.

Ён дадаў таксама, што прапануецца змянiць артыкул аб выдаваннi дзяржаўных сакрэтаў цi страце дакументаў, якiя змяшчаюць такiя сакрэты, па неасцярожнасцi. "У адпаведнасцi з iм толькi вайскоўцы маглi быць прыцягнутыя да крымiнальнай адказнасцi за выдаванне звестак, якiя складаюць службовую тайну. Iншыя катэгорыi сакрэтаносьбiтаў у найгоршым для iх выпадку на сёння нясуць толькi дысцыплiнарную адказнасць. Разглядаемы законапраект выключае крымiнальную адказнасць за падобныя дзеяннi. Адначасова ўводзiцца адмiнiстрацыйная адказнасць за выдаванне службовай тайны цi страту дакументаў, камп’ютарнай iнфармацыi, якiя змяшчаюць такiя звесткi, па неасцярожнасцi". Паводле яго слоў, прапанаваная мера адказнасцi адпавядае ступенi грамадскай небяспекi такiх дзеяў i павiнна выканаць папераджальную ролю — прымусiць сакрэтаносьбiтаў строга выконваць заканадаўства аб дзяржаўных сакрэтах.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плануецца, што за такое выдаванне службовай тайны сакрэтаносьбiты будуць несцi адмiнiстрацыйную адказнасць Старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика