Дзяржаўная ахова
Дзяржаўная ахова
Начальнiк Службы бяспекi Прэзiдэнта Андрэй Уцюрын упэўнены, што калi ахове даводзiцца прымяняць зброю, гэта сведчыць аб яе некампетэнтнасцi Начальнiк Службы бяспекi Прэзiдэнта Андрэй Уцюрын упэўнены, што калi ахове даводзiцца прымяняць зброю, гэта сведчыць аб яе некампетэнтнасцiЗаконапраект аб дзяржаўнай ахове, прыняты дэпутатамi ў першым чытаннi, рэпрэзентаваў у Авальнай зале Андрэй Уцюрын — начальнiк Службы бяспекi Прэзiдэнта. Ён звярнуў увагу на тое, што ўпершыню ўводзiцца права на добраахвотную часовую адмову ад дзяржаўнай аховы. Як патлумачыў спадар Уцюрын, на практыцы бываюць выпадкi, калi ахоўваемая асоба не мае патрэбы ў ахове — напрыклад, на адпачынку. У адпаведнасцi з законапраектам служба абавязана "на свой страх i рызыку" выканаць такiя патрабаваннi ахоўваемай асобы. Пры гэтым служба бяспекi працягвае несцi юрыдычную адказнасць за бяспеку ахоўваемай асобы. Да прыкладу, часовыя адмовы ад дзяржаўнай аховы прымяняюцца ў суседняй Расii. У гутарцы з журналiстамi ён падкрэслiў, што дакумент уключае ў сябе ўсе аспекты аховы бяспекi кiраўнiка дзяржавы. Законапраект адпавядае сучасным рэалiям у адрозненне ад ранейшых дакументаў, на час прыняцця якiх дзяржаўнай аховай займаўся КДБ. Служба ж была сфармiраваная пасля абрання прэзiдэнта. Андрэй Уцюрын зрабiў акцэнт на прыярытэце папераджальных захадаў у ахове, прыгадаўшы прыказку аб тым, што хваробу лепш папярэдзiць, чым лячыць. "Калi службе бяспекi даводзiцца прымяняць зброю, гэта сведчыць аб некампетэнтнасцi службы бяспекi". Ён падкрэслiў важнасць спынення тэрарыстычных памкненняў на першапачатковай стадыi — злачынцу нельга дапусцiць у раён правядзення мерапрыемства. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк Службы бяспекi Прэзiдэнта Андрэй Уцюрын упэўнены, што калi ахове даводзiцца прымяняць зброю, гэта сведчыць аб яе некампетэнтнасцi Законапра
|
|