21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь падрыхтавала прапановы па паглыбленні інтэграцыi ў ЕўрАзЭС

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь падрыхтавала прапановы па паглыбленні інтэграцыi ў ЕўрАзЭС

Рэспублiка Беларусь, прыняўшы ў кастрычнiку гэтага года старшынства ў ЕўрАзЭС, падрыхтавала шэраг iнiцыятыўных прапаноў, накiраваных на паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў у Супольнiцтве. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў Маскве на адкрыццi пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў урадаў.

Сяргей Сiдорскi паведамiў, што Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў зварот кiраўнiкам дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС, копii якога раздадзены ўдзельнiкам пасяджэння. У звароце кiраўнiк беларускай дзяржавы вызначае прыярытэты старшынства Беларусi ў ЕўрАзЭС. У iх лiку — завяршэнне фармiравання Мытнага саюза, iнтэнсiфiкацыя супрацоўнiцтва ў галiне энергетыкi i транспарту, рэалiзацыя мiждзяржаўных мэтавых праграм, а таксама павышэнне ролi ЕўрАзЭС у свеце. Сяргей Сiдорскi звярнуўся да ўдзельнiкаў пасяджэння з просьбай падтрымаць прапановы, вылучаныя ў звароце Прэзiдэнта Беларусi.

Краiны ЕўрАзЭС распрацуюць план сумесных дзеянняў па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу. Як паведамiў па вынiках праведзенага ў Маскве пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, такая дамоўленасць дасягнута кiраўнiкамi ўрадаў краiн Супольнiцтва. Гэты план плануецца распрацаваць у блiжэйшы час. Паводле слоў беларускага прэм’ер-мiнiстра, пытанне аб сумесных дзеяннях па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу ў дзяржавах — членах ЕўрАзЭС было цэнтральным у парадку дня пасяджэння Мiждзяржсавета.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiка Беларусь, прыняўшы ў кастрычнiку гэтага года старшынства ў ЕўрАзЭС, падрыхтавала шэраг iнiцыятыўных прапаноў, накiраваных на паглыбленне iн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика