Да адыходзячага года дададуць адну секунду
Да адыходзячага года дададуць адну секунду
31 снежня да адыходзячага 2008 года дададуць адну секунду, паведамляе Аssосiаtеd Рrеss. Так званая высакосная секунда, або секунда каардынацыi, будзе дададзена да прывычнага часу з-за нераўнамернага вярчэння планеты. Рашэнне аб "падаўжэннi" года было прынята на мiжнародным кансорцыуме хронаметрыстаў. Вучоныя, якiя сабралiся на пасяджэннi, прысвечаным даданню ў каляндар яшчэ адной секунды, заявiлi, што ўсе гадзiннiкi, устаноўленыя ў мабiльных тэлефонах i камп’ютарах, аўтаматычна падоўжаць 2008 год. Сёлетняя карэкцiроўка часу дазволiць высакоснаму 2008 году стаць самым доўгiм за апошнiя 16 гадоў. Адзначым, што вярчэнне Зямлi з часам замаруджваецца, што можа стаць прычынай больш частага ўводу ў каляндар секунды каардынацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 снежня да адыходзячага 2008 года дададуць адну секунду, паведамляе Аssосiаtеd Рrеss. Так званая высакосная секунда, або секунда каардынацыi, будзе
|
|