Мэр Лондана ўзначалiў рэйтынг знакамiтасцяў з найлепшымi прычоскамi
Мэр Лондана ўзначалiў рэйтынг знакамiтасцяў з найлепшымi прычоскамi
Прамысловая вытворчасць у Індыі знiзiлася ўпершыню за 15 гадоў
Прамысловая вытворчасць у Iндыi, трэцяй па велiчынi эканомiцы Азii, знiзiлася ўпершыню за 15 гадоў. У кастрычнiку 2008 года вытворчасць у краiне знiзiлася на 0,4 працэнта, пры гэтым у кастрычнiку 2007 года гэты паказчык вырас на 12,2 працэнта. У вераснi 2008 года вытворчасць у Iндыi вырасла на 5,45 працэнта. Эканамiсты чакалi, што ў кастрычнiку 2008 года гэты паказчык павялiчыцца мiнiмум на два працэнты. Апошняе панiжэнне прамвытворчасцi ў Iндыi было зафiксавана ў красавiку 1993 года. Адзначым, што iндэкс фондавай бiржы ў Мумбаi з пачатку года страцiў 53 працэнты, а замежныя фундатары прадалi акцый iндыйскiх кампанiй на 13 мiльярдаў долараў. У снежнi Цэнтрабанк Iндыi ў трэцi раз з пачатку кастрычнiка знiзiў базавую стаўку — з 7,5 да 6,5 працэнта. Такiм чынам улады стымулююць рост эканомiкi краiны. Швейцарыя ўступiла ў Шэнгенскую зонуУ пятнiцу, 12 снежня, улады Швейцарыi зачынiлi пункты памежнага кантролю ў сувязi з уступленнем краiны ў Шэнгенскую зону. Пашпартны кантроль у Швейцарыi адменены для тых грамадзян краiн — удзельнiц Шэнгенскага пагаднення, якiя перасякаюць сухапутную мяжу краiны. У аэрапортах пашпартны кантроль будзе ажыццяўляцца да 29 сакавiка 2009 года. Швейцарыя, як Нарвегiя i Iсландыя, уваходзiць у Шэнгенскую зону, не з’яўляючыся членам ЕС. Мэр Лондана ўзначалiў рэйтынг знакамiтасцяў з найлепшымi прычоскамiБрытанцы лiчаць, што сярод усiх знакамiтасцяў мэр Лондана Барыс Джонсан адрознiваецца самой удалай прычоскай. Такiя вынiкi апытання, праведзенага кампанiяй Brуlсrееm. Па словах мэра, ён здзiўлены сваёй перамогай, аднак задаволены. Джонсан расказаў, што блiзкiя рэгулярна прапануюць яму прывесцi валасы ў парадак, зрабiўшы хоць бы iракез. Мэр заўважыў, што яго прычоску наўрад цi хтосьцi зможа скапiраваць, таму што яна склалася стыхiйна. На другiм месцы ў рэйтынгу Brуlсrееm апынулася стрыжка кампазiтара Бэна Шэперда, а на трэцiм — прынца Гары. Адначасова ўдзельнiкi даследавання адказалi на пытанне аб найгоршай стрыжцы. Першае месца ў гэтай намiнацыi заняў былы вядучы BBС Расэл Бранд, другое — яго калега Джонатан Рос, а трэцяе — нападаючы зборнай Англii i "Манчэстэр Юнайтэд" Уэйн Рунi. Таксама ў "дзясятку горшых" патрапiў прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Гордан Браун.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанцы лiчаць, што сярод усiх знакамiтасцяў мэр Лондана Барыс Джонсан адрознiваецца самой удалай прычоскай. Такiя вынiкi апытання, праведзенага камп |
|