I ЦВIЦЕ СОН-ТРАВА...
I ЦВIЦЕ СОН-ТРАВА...
З вядомым беларускiм пiсьменнiкам Алесем САВIЦКIМ мы разважалi пра Вялiкую Айчынную i пра тое, чаму некаторым так карцiць перапiсаць гiсторыю вайны "на свой капыл"
Беларусь рыхтуецца адзначыць 65-ю гадавiну вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У народзе 3 лiпеня 1944 года ўспрымаецца як яшчэ адна дата нараджэння i нацыянальнага адраджэння — невыпадкова менавiта ў гэты дзень адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень Рэспублiкi. РАДАВЫЯ ПЕРАМОГI — адна з пастаянных, традыцыйных рубрык нашай газеты. "Радавыя Перамогi" — так кажам мы пра салдатаў, генералаў i маршалаў, партызанаў i падпольшчыкаў, пра ўрачоў, медсясцёр, санiтарак франтавых шпiталяў, пра работнiкаў ваенных заводаў, якiя працавалi па 14—16 гадзiн у суткi... Розныя чалавечыя лёсы — i адна, адзiная бiяграфiя ў гiсторыi Радзiмы...
Беларусь рыхтуецца адзначыць 65-ю гадавiну вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У народзе 3 лiпеня 1944 года ўспрымаецца як яшчэ адна дата нараджэння i нацыянальнага адраджэння — невыпадкова менавiта ў гэты дзень адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень Рэспублiкi. РАДАВЫЯ ПЕРАМОГI — адна з пастаянных, традыцыйных рубрык нашай газеты. "Радавыя Перамогi" — так кажам мы пра салдатаў, генералаў i маршалаў, партызанаў i падпольшчыкаў, пра ўрачоў, медсясцёр, санiтарак франтавых шпiталяў, пра работнiкаў ваенных заводаў, якiя працавалi па 14—16 гадзiн у суткi... Розныя чалавечыя лёсы — i адна, адзiная бiяграфiя ў гiсторыi Радзiмы...
Беларусь рыхтуецца адзначыць 65-ю гадавiну вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У народзе 3 лiпеня 1944 года ўспрымаецца як яшчэ адна дата нараджэння i нацыянальнага адраджэння — невыпадкова менавiта ў гэты дзень адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень Рэспублiкi. РАДАВЫЯ ПЕРАМОГI — адна з пастаянных, традыцыйных рубрык нашай газеты. "Радавыя Перамогi" — так кажам мы пра салдатаў, генералаў i маршалаў, партызанаў i падпольшчыкаў, пра ўрачоў, медсясцёр, санiтарак франтавых шпiталяў, пра работнiкаў ваенных заводаў, якiя працавалi па 14—16 гадзiн у суткi... Розныя чалавечыя лёсы — i адна, адзiная бiяграфiя ў гiсторыi Радзiмы...
Ён нарадзiўся ў Полацку. Юнацтва, па сутнасцi, i не было: у 1942—1943 гадах — партызан атрада "Смерць фашызму", пазней — камандзiр падрыўной групы атрада "Бальшавiк" на Вiцебшчыне. На яго рахунку шмат падарваных эшалонаў, спаленых i ўзарваных мастоў. У 1944—1945 гадах знаходзiўся ў дзеючай армii, удзельнiчаў у вызваленнi Варшавы i Гдынi, у баях за ўзяцце Берлiна. Быў тройчы паранены. У 1958 годзе скончыў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве, аспiрантуру. Аўтар кнiг "Кедры глядзяць на мора", "Пасля паводкi", "Жанчына", "Белы гарланчык", "Палын — зелле горкае", "Самы высокi паверх", "Шкляная нiтка", "I нiчога ўзамен", "Зямля не раскажа", "Лiтасцi не чакай", "Памерцi заўсёды паспееш", "Верай i праўдай", "Обаль", "Толькi аднойчы"... Творы Алеся Савiцкага выходзiлi ў перакладзе на рускую, украiнскую, узбекскую, армянскую, чэшскую мовы. "Састарыў" сябе на год — Аляксандр Ануфрыевiч, вы партызан, салдат... — I партызан, i салдат. Перад вайной я скончыў 8 класаў. Замест таго, каб быць у 9-м класе, я быў у партызанскiм атрадзе "Смерць фашызму"... — З якога года вы ў партызанах? — З 1942-га... Мне было 17. — Як жа вас узялi? — Прыйшлi з Сяргеем Зямнiцкiм да камандзiра — ён i кажа: "Што, мне тут дзiцячы садок разводзiць? Iдзiце дадому!" Кажу сябру: "Сярожа, ён не хоча нас браць — пойдзем. У нас ёсць зброя, з ёю нас прымуць у любым атрадзе". Тады камандзiр i спынiў нас... Калi сказаў, што я з 1924 года, ён мiла ўсмiхнуўся: "Ну добра, так i запiшам". — Ва ўсiх энцыклапедыях значыцца: нарадзiўся 8 студзеня 1924 года. — Насамрэч я з 1925-га. У партызанах прыпiсаў сабе год, адтуль i пайшло. Цяпер шкадую пра гэта, ды што зробiш, ужо нiчога не вернеш... — Шкадуеце? — Быў бы на год маладзейшым! (смяецца). У 1942 годзе я быў у падрыўной групе Няфёдава атрада "Смерць фашызму", якiм кiраваў тады палкоўнiк Жараў. Гэта яго партызанскi псеўданiм. А сапраўднае прозвiшча — Пётр Кiсялёў. У 1943 годзе 20 камсамольцаў атрада паслалi на арганiзацыю новага камсамольска-моладзевага атрада "Бальшавiк". Там я быў камандзiрам падрыўной групы — да злучэння з армiяй. ...На дзюралевай спражцы рэменя кожнага салдата вермахта быў надпiс: "З намi Бог". Сп’янелыя ад лёгкiх перамог над краiнамi Еўропы, выдатна ўзброеныя нямецкiя салдаты верылi ў гэта. Але Бог быў не з тымi, хто залiваў зямлю крывёю жанчын i дзяцей, хто рабаваў i палiў гарады i вёскi. Бог быў на баку тых, хто баранiў сваю Бацькаўшчыну. Я, якi прайшоў "партызанку" з 1942 года, абсалютна перакананы, што такой яскравай старонкi ў жыццi беларускай зямлi не было — калi паўстаў увесь народ, ад мала да вялiка. ...Так, шмат разоў бяда засявала сваiм чорным насеннем наш край, i стагнала ад болю зямелька беларуская. За стагоддзi, што сплылi ў нябыт, ваеннага лiхалецця пранеслася над нашай Бацькаўшчынай нямала, але такога жаху яшчэ не было. Напiсана многа кнiг пра вайну, але, мне думаецца, гэта толькi верхнi пласт. Яшчэ будуць створаны новыя кнiгi, будзе па-мастацку асэнсаваная мужнасць нашага народа. — Леў Талстой напiсаў раман-эпапею "Вайна i мiр" праз шмат дзесяцiгоддзяў пасля Айчыннай вайны 1812 года... — Так! Але не варта забываць: Талстой добра ведаў, што такое вайна. Сам ён на пузе прапоўз Крымскую вайну... Хачу паўтарыць: такой мужнасцi — мужнасцi не асобнага чалавека, а ўсяго народа! — гiсторыя Беларусi не ведала. А мужнасць жа нараджаецца не ў паветры, а ў сэрцы патрыёта. Калi мужнасць становiцца адметнай якасцю народа, гэта ўжо гiстарычны факт. I калi сёння той-сёй спрабуе абылгаць гэту мужнасць, апляваць гераiчную старонку зямлi i народа, — уся мая партызанская сутнасць пратэстуе супраць гэтага. Было прапiсана ў дактрыне... — Хачу звярнуцца да аднаго дакумента, можа быць, невядомага сённяшняй моладзi, — кажа Алесь Савiцкi. — А дакумент гэты трэба пастаянна ўзгадваць, разважаць наконт яго. ... Яшчэ на вулiцах пераможанага Берлiна не спаў ваенны дым, а ўжо ў адной багатай заакiянскай краiне адзiн разумны чалавек даслаў разумнаму кангрэсу свае разважаннi аб рэалiзацыi амерыканскай пасляваеннай дактрыны супраць СССР. Хачу нагадаць тыя прароцтвы з дактрыны пана Алена Далеса. "Скончыцца Другая сусветная вайна. Нейкiм чынам усё ўтрасецца, уладкуецца. I мы кiнем усё, што маем, усё золата, усю матэрыяльную моц i рэсурсы на адурачванне i абал-ваньванне людзей... Пасеяўшы там хаос, мы непрыкметна падменiм iх каштоўнасцi на фальшывыя i прымусiм iх у гэтыя фальшывыя каштоўнасцi верыць. Мы знойдзем сваiх аднадумцаў, сваiх саюзнiкаў i памочнiкаў у самой Расii. Эпiзод за эпiзодам будзе разыгрывацца грандыёзная трагедыя гiбелi самага непакорлiвага на зямлi народа, канчатковага згасання яго самасвядомасцi. З лiтаратуры i мастацтвы мы паступова вытравiм сацыяльную сутнасць, адвучым, адаб’ем у iх ахвоту займацца выяўленнем, даследаваннем тых працэсаў, якiя адбываюцца ў глыбiнях народных мас. Лiтаратура, тэатр, кiно — усё будзе адлюстроўваць i ўслаўляць самыя нiзменныя чалавечыя пачуццi. Мы будзем усяляк падтрымлiваць i ўзнiмаць так званых мастакоў, якiя стануць укараняць i ўдалблiваць у чалавечую свядомасць культ сэксу, насiлля, садызму, здрады — словам, усякай амаральнасцi. У кiраваннi дзяржавай мы створым хаос, блытанiну. Мы будзем непрыкметна, але актыўна i пастаянна спрыяць самадурству чыноўнiкаў, хабарнiкаў, беспрынцыповасцi. Сумленнасць i прыстойнасць будуць абсмейвацца i нiкому не стануць патрэбныя, ператворацца ў перажытак мiнулага. Хамства i нахабства, хлусня i падман, п’янства i наркаманiя, жывёльны страх i бессаромнасць, здраднiцтва, нацыяналiзм i варожасць народаў, перш за ўсё варожасць i нянавiсць да рускага народа — усё гэта мы будзем спрытна i непрыкметна культываваць. I толькi нямногiя, вельмi нямногiя будуць здагадвацца або нават разумець, што адбываецца на самай справе. Але такiх людзей мы паставiм у бездапаможнае становiшча, ператворым у пасмешышча, знойдзем спосаб iх абылгаць i абвясцiць адкiдамi грамадства. Мы будзем расхiстваць такiм чынам пакаленне за пакаленнем. Мы будзем брацца за людзей з дзiцячых, юнацкiх гадоў, будзем заўсёды галоўную стаўку рабiць на моладзь, станем разбэшчваць яе. Мы зробiм з iх касмапалiтаў". — Тое, што зараз адбываецца з аплёўваннем гiсторыi нашай, — гэта i ёсць ажыццяўленне дактрыны Алена Далеса, — перакананы Аляксандр Ануфрыевiч. — Дарэчы, Дастаеўскi так выказваўся ў пiсьме адносна святкавання 500-годдзя Кулiкоўскай бiтвы: "Надо возрождать впечатления великих событий в нашем интел- лигентном обществе, забывшем и оплевавшем нашу историю. Нужно высоко восстановить этот прекрасный образ и затереть бездну мерзких идей, пущенных в ход о нашей истории в последние 25 лет" (т. 30, с. 212). (т. 30, с. 212).А колькi "мярзотных iдэй" пушчана пра гiсторыю Беларусi, яе мужную старонку змагання з акупантам за апошнiя 25 гадоў! Прычым у гэтым праглядваецца пэўная планамернасць i заканамернасць. — Планамернасць i заканамернасць? — Так: планамернасць i заканамернасць. Усё разлiчана. Развалiўшы вялiкую савецкую дзяржаву, уступае ў работу другi этап: iдзе спланаваны глабалiстамi дэмантаж духоўнасцi народа, знiшчэнне традыцый, якiмi народ жыў. Фальсiфiкуецца гiсторыя вайны, апраўдваюцца-абяляюцца гiтлераўскiя прыхваснi. А што робiцца ў Эстонii, Латвii, ва Украiне... На жаль, i ў Беларусi не абыходзiцца без "мярзотнасцi". Напрыклад, некалькi гадоў таму адна так званая "незалежная" (вiдаць, ад праўды?) газета надрукавала матэрыял пад загалоўкам "Сытый партизан — голодный народ". Знайшлi чалавека, якi расказвае: партызаны былi сытыя, бо забралi ў народа ўсё. Потым яшчэ публiкацыя — пра ролю i месца жанчыны ў партызанскiм руху. Знайшлi жанчын, якiя расказвалi i пра "тое", i пра "гэта"... Нiбыта жанчын бралi на абслугу "так званым бандытам лесу — партызанам"... А цяпер вось пачалi выхоплiваць па-за кантэкстам асобныя "факцiкi" i на iх падставе спрабуюць перапiсаць гiсторыю. "Сыты" партызан? — Спачатку — адносна "сытага партызана". Хачу працытаваць адзiн дакумент. Звярнiце ўвагу на дату: 1943 год, 1 красавiка. Сакратар Ветрынскага райкама партыi Цябут дае звесткi аб правядзеннi веснавога севу 1943 года: 1. Зямлю размеркаваць сярод усiх сялян, уключаючы кожнага члена сям’i, якi знаходзiцца ў Чырвонай Армii цi партызанскiм атрадзе, выдаўшы ўсiм камунiстам, камсамольцам i савецкiм работнiкам, якiя былi пазбаўлены зямлi нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi, з разлiку: ад 15 i старэйшым мужчынам i жанчынам па норме, нiжэй 14 гадоў на кожнага па 0,5 нормы. 2. Дазволiць рабочым саўгаса "Банонь" праводзiць сяўбу аднаасобна. З. Даручыць камiсарам атрадаў i iнструктару РК КП(б)Б правесцi сход стараст вёсак па пытанні веснавога севу i тлумачэння аб карыстаннi зямлёю, мабiлiзаваўшы ўсiх сялян на поўны пасеў... 4. Даручыць iнструктару РК КП(б)Б аказаць дапамогу сялянам у правядзеннi веснавой сяўбы, замацаваннем за iмi i перакiдкай людзей i калёс з адной вёскi ў другую. Вось што было! Таццяна ПАДАЛЯК. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь рыхтуецца адзначыць 65-ю гадавiну вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У народзе 3 лiпеня 1944 года ўспрымаецца як яшчэ адна дата нара
|
|