Навагоднi вальс
Навагоднi вальс
Навагодняя бяседа — размова блiзкiх людзей за святочным сталом. І ў адметны для прыроды i для нас час. Бо пачынаецца новы гадавы цыкл. Дзень ужо набiрае моцы, больш сонечнай энергii пашыраецца ў прасторы. Якраз у гэты момант мы вывяраем ступень сваёй суладнасцi з прыродным рухам. Змест гутаркi — жыццёва заклапочаны: я (мы) i грамада, я (мы) i навакольная прастора. Што можа быць больш надзённым за прачулыя, вынашаныя душою прамаўленнi, якiя вобразна i дасцiпна падсумоўваюцца ў тостах?! Менавiта ў такiя хвiлiны, калi прыкметна разгортваецца новы кругабег у прыродзе, выказанае ў духоўна блiзкiм асяродку, падмацоўваецца прыроднай энергiяй i робiцца магутнай сiлай. Таму на навагоднiм застоллi варта быць абачлiвым у размове, прапановах, жартах. (Каб не наклiкаць чаго-небудзь лiшняга.) Усё мусiць тычыцца нашай стваральнай дзейнасцi. Цi падсумоўваем дасягнутае, цi выбудоўваем перспектыву — усё роўна не пакiдаем па-за ўвагаю ступенi развiцця, аспекты гармонii. Асаблiва ў духоўным жыццi. Будзем памятаць: навагодняя ноч праграмуе ўвесь год. Змястоўна выказваемся — змястоўна i дзейнiчаем потым; уважлiвыя да блiзкiх — i да нас з увагай будуць ставiцца; жадаем шчасця (а гэта адчуванне гармонii ў сабе, з грамадой, з прыродай) iншым — i шчаслiвыя iмгненнi будуць асвятляць шлях наперадзе. Ход гутаркi, выказваннi абрамляюцца песняй. Агульнай. Нацыянальна роднай. Яна духоўна яднае грамаду, стварае той непаўторны настрой, якi будзе доўжыцца на працягу года. I песня духоўна лучыць з навакольнай прасторай. Незвычайную лёгкасць (i душэўную, i цялесную) атрымлiваем, калi самi спяваем, бо прырода падтрымлiвае выяўленне нашай натхнёнасцi. А песня "Навагоднi вальс", якую напiсалi Уладзiмiр Карызна i Леанiд Захлеўны напрыканцы мiнулага дзесяцiгоддзя, прасветлiць i ўзвысiць святочнае застолле ў навагоднюю ноч. Верш Уладзімiра Карызны Музыка Леанiда Захлеўнага
Кружыцца, кружыцца,. Кружыцца, кружыцца Снег, снег, снег. А каля ёлкi сняжынкамi дружнымi Смех, смех, смех. Шэпат твой мiлы, чароўна-сняжынкавы Закружыў. Думкi мае, нiбы знiчкай, сцяжынкаю Запалiў. Прыпеў: Iскрыцца сняжынкамi свята, I гэтай зiмовай парой У сэрцы агеньчык заўзята Распальвае светлы настрой. Як быццам бы з цёплага ўзлеску Насустрач халоднай зiме Туды прыляцелi пралескi Сагрэць i цябе i мяне. Лёгкiя-лёгкiя, белыя-белыя Нада мной Кружацца ў вальсе сняжынкi нясмелыя Чарадой. Ты на сняжынках шчаслiвай хвiлiнаю Варажы, Любiш—не любiш — пад зоркаю сiняю Мне скажы. Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагодняя бяседа — размова блiзкiх людзей за святочным сталом. І ў адметны для прыроды i для нас час. Бо пачынаецца новы гадавы цыкл. Дзень ужо набiр |
|