13 снежня — АНДРЭЙ ПЕРШАЗВАННЫ, АНДРОСЫ, АНДРЭЙКІ, АНДРЭЙ ГАДАЛЬНЫ
13 снежня — АНДРЭЙ ПЕРШАЗВАННЫ, АНДРОСЫ, АНДРЭЙКІ, АНДРЭЙ ГАДАЛЬНЫ
l Андрэеў дзень — адно са святаў, якое папярэднiчала Калядным святам i больш за ўсё вядома варожбамi дзяўчат аб сваiм лёсе. l Так, ноч, якая папярэднiчае гэтаму дню, у народзе атрымала назву "Андрэеў вечар" цi "Андрэева ноч". Па народных павер’ях, у гэту ноч маладым дзяўчатам i хлопцам з’яўлялася выява суджанага. Варожбы на Кацярыну (7 снежня) i Андрэя — свайго кшталту рэпетыцыя перад сапраўднымi варожбамi на святкi. l Самы распаўсюджаны спосаб варажбы — пакласцi пад падушку перад сном спецыяльна для гэтага падрыхтаваныя рэчы (люстэрка, пояс, мужчынскiя штаны, шапку, запiску з iмем каханага), i загадаць у сне ўбачыць таго, з кiм "век векаваць". l Пад падушку маглi пакласцi кавалак хлеба i сказаць: "Суджаны-ражаны, прыходзь да мяне паесцi хлеба". l Каб спраўдзiлася тое, што вы саснiлi (калi сон быў добрым), трэба перахрысцiцца i сказаць: "Тое, што ў сне ўбачыла, усё сабе забрала". l Калi ўбачылi "дурны" сон, трэба ўзяць шклянку вады, кiнуць туды крыху солi i сказаць: "Як гэта соль растала, так i сон мой знiкне, шкоды не прынясе". l Каб убачыць у сне задуманае, перад сном цiхенька скажыце: "Нядзеля з панядзелачкам, аўторак з серадой, чацвер з пятнiцаю, а субота адна, як малада. Ночка цёмна, зорка ясна, сон набожны. Саснiся мне, сон справядлiвы. Кладуся спаць-засыпаць. Тры анёлы ў галовах: адзiн бачыць, другi чуе, трэцi скажа. Скажыце мне, прасвятыя анёлы, (выказаць сваё жаданне)...". l У гэты вечар варажылi i так: апоўначы дзяўчаты выходзiлi на двор, iшлi да калодзежа, каб выгукнуць у яго iмя каханага, а потым уважлiва прыслухоўвалiся да гукаў з калодзежа. l Бралi наўздагад колькi паленаў або ахоплiвалi плот, i калi iх была цотная колькасць — быць замужам, няцотнай — адной быць. l Спецыфiчны для Андрэева дня спосаб варажбы — "сеянне" лёну цi канопляў. Дзяўчына сеяла насенне пад стол, ложак цi пад падушку i казала: "Святы Андрэю, канапелькi сею, дай мне знаць, з кiм буду спаць?". Рытуал выконвалi позна ноччу. l Святому Андрэю Першазваннаму, якi ўшаноўваецца ў гэты дзень, дзяўчаты малiлiся аб добрых жанiхах. l Апостал Андрэй Першазванны нарадзiўся ў Вiфсаiдзе, быў вучнем Iаана Хрысцiцеля. Святы Андрэй першым пайшоў за Хрыстом, за што атрымаў iмя Першазваннага. Пазней Андрэй прывёў да Iсуса свайго брата Пятра. Пасля пакутаў Госпада i яго уваскрасення ён прапаведваў у Вiфiнii, Вiзантыi, Эладзе, Ахаii, Iраклii, Фракii, Македонii i iнш. Згодна з паданнем, апостал Андрэй паставiў крыж на Кiеўскiх пагорках як прадказанне праваслаўя жыхарам. У Грэцыi яго ўкрыжавалi ў час ганенняў на хрысцiян ў 62 годзе. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэеў дзень — адно са святаў, якое папярэднiчала Калядным святам i больш за ўсё вядома варожбамi дзяўчат аб сваiм лёсе. Так, ноч, якая папярэднiча |
|