Злаві мяне, калi зможаш, або Самыя вынаходлiвыя ашуканцы
Злаві мяне, калi зможаш, або Самыя вынаходлiвыя ашуканцы
Джордж Псалманазар — першы сведка культуры абарыгенаў вострава Фармоза. Ён сцвярджаў, што прыехаў з далёкага вострава Фармоза, дзе яго раней захапiлi ў палон туземцы. У доказ ён расказаў аб iх традыцыях i культуры. Поспех быў велiзарным. Праўда, праз 6 гадоў Псалманазару надакучыла гульня, i ён прызнаўся, што проста ўсiх падмануў. Вiльгельм Фойгт, нямецкi шавец, узяўшы напракат форму прускага капiтана, у адзiночку захапiў ратушу i канфiскаваў гарадскую казну — 4000 марак i 70 пфенiнгаў. З турмы яго вызвалiлi датэрмiнова па асабiстым распараджэннi кайзера Германii. У 1817 годзе ў Глостэршыры з’явiлася маладая жанчына ў экзатычным адзеннi з цюрбанам на галаве, якая размаўляла на невядомай мове. Яна назвалася прынцэсай Карабу з вострава ў Індыйскiм акiяне. Хутка яе апазналi, як Мэры Бэйкер, дачку шаўца. У канцы жыцця яна займалася продажам п’явак. У 1897 годзе нейкая Кэсi Чэдвiк назвала сябе незаконнай дачкой сталепрамыслоўца Эндру Карнегi. Дзякуючы фальшываму вэксалю на суму 2 мiльёна долараў, нiбыта выдадзенаму ёй бацькам, Кэсi атрымала пазыкi ў розных банках на агульную суму ад 10 млн да 20 млн долараў. Дуэт Milli Vanilli. Папулярнасць Роба Пiлатуса i Фабрыса Морвана была неверагоднай. У 1990 годзе яны заваявалi прэстыжную ўзнагароду Grammy. Аднак неўзабаве высветлiлася, што на студыйных запiсах спявалi зусiм iншыя людзi. У перыяд сваёй папулярнасцi Milli Vanilli прадалi 8 млн сiнглаў i 14 млн кружэлак. Ашуканец Дэвiд Хэмптан выдаваў сябе за сына чарнаскурага акцёра i рэжысёра Сiднi Пуацье. Спачатку ён называўся Дэвiдам Пуацье, каб бясплатна абедаць у рэстаранах. Пазней, зразумеўшы, што яму вераць, ён пераконваў шматлiкiх знакамiтасцяў, уключаючы Меланi Грыфiт i Кельвiна Кляйна, даваць яму грошы або прытулак. Фердынанд Дэмара — "Вялiкi самазванец" не закончыў нават сярэдняй школы, але кожны раз падрабляў дакументы аб адукацыi, каб сыграць чарговую ролю. Ён паспеў пабыць iнжынерам-будаўнiком, намеснiкам шэрыфа, начальнiкам турмы, доктарам псiхалогii, адвакатам, бенедыктынскiм манахам, рэдактарам, спецыялiстам па раку, хiрургам i выкладчыкам. Дзiўна, але нi ў адным выпадку ён не шукаў матэрыяльнай выгады. Крыстофер Раканкурт — фальшывы Ракфелер, пракруцiў шэраг грандыёзных афёр. Ён быў арыштаваны разам са сваёй жонкай, якой iнкрымiнавалi жульнiцтва i свядомы зман у карыслiвых мэтах ванкуверскага бiзнэсмена на прэстыжным лыжным курорце — упадабаным месцы адпачынку багатых турыстаў з Еўропы i ЗША. Фрэнк Абегнейл — "злавi мяне, калi зможаш", па падробленых банкаўскiх чэках выкраў з банкаў каля пяцi мiльёнаў долараў. Ён таксама здзейснiў незлiчоную колькасць авiяпералётаў па ўсiм свеце па падробленых дакументах. Падрабязнасцi глядзiце ў аднайменным фiльме з Дыкапрыа. Вiктар Люсцiг — чалавек, якi прадаў Эйфелеву вежу. Ён лiчыцца адным з самых таленавiтых ашуканцаў з тых, якiя калiсьцi жылi на свеце. Ён меў 45 псеўданiмаў i свабодна валодаў пяццю мовамi. Толькi ў ЗША Люсцiга арыштоўвалi 50 разоў, аднак за недаказанасцю кожны раз адпускалi. Самай грандыёзнай афёрай Люсцiга быў продаж Эйфелевай вежы. Ён прадаў яе на ўтылiзацыю групе французскiх бiзнэсменаў i збег з чамаданам наяўных грошай. Люсцiг памёр ад пнеўманii ў 1947 годзе ў знакамiтай турме Алькатрас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Джордж Псалманазар — першы сведка культуры абарыгенаў вострава Фармоза. Ён сцвярджаў, што прыехаў з далёкага вострава Фармоза, дзе яго раней захапiлi |
|