Набожнасць уплывае на ўспрыняцце нанатэхналогій
Набожнасць уплывае на ўспрыняцце нанатэхналогій
Станоўчае або адмоўнае стаўленне да нанатэхналогiй залежыць ад таго, наколькi рэлiгiйны чалавек. Аналiз паказаў, што чым больш рэлiгiйнае ў цэлым насельнiцтва краiны, тым больш негатыўна яно ўспрымае нанатэхналогii. У дзяржавах, дзе рэлiгiя адыгрывае менш iстотную ролю, стаўленне да прыладаў i рэчываў з прыстаўкай "нана" было больш прыхiльным. Самай рэлiгiйнай краiнай аўтары даследавання прызналi ЗША. Адпаведна, у Штатах было зафiксавана большае непрыняцце нанатэхналогiй, чым у iншых краiнах. Лепш за ўсё да новага напрамку ў навуцы i тэхнiцы ставяцца жыхары менш рэлiгiйных Бельгii i Нiдэрландаў. Вучоныя лiчаць, што набожнасць стварае нейкi фiльтр, праз якi людзi прапускаюць усю новую iнфармацыю. У вынiку яны ўспрымаюць яе шмат у чым iнакш, чым атэiсты. Апытанне амерыканцаў паказала, што калi чалавек негатыўна ставiцца да такiх з’яў сучаснай рэчаiснасцi як, напрыклад, iнтэрнэт, генетычна мадыфiкаваныя арганiзмы i ядзерная зброя, то ён з высокай верагоднасцю выкажа непрыняцце да нанатэхналогiй. Аўтары работы лiчаць, што яе вынiкi даказваюць неабходнасць распрацоўкi розных падыходаў да падачы iнфармацыi аб нанатэхналогiях для розных катэгорый людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станоўчае або адмоўнае стаўленне да нанатэхналогiй залежыць ад таго, наколькi рэлiгiйны чалавек. Аналiз паказаў, што чым больш рэлiгiйнае ў цэлым нас |
|