21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канцэпцыя будаўніцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года i новы План абароны зацверджаны ў Бела

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцэпцыя будаўніцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года i новы План абароны зацверджаны ў Беларусi

Савет Бяспекi Беларусi зацвердзiў Канцэпцыю будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года, а таксама новы План абароны краiны. Адпаведныя дакументы 15 снежня падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, пад старшынствам якога прайшло пасяджэнне Савета Бяспекi.

Адкрываючы пасяджэнне, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на iстотным змяненнi за мiнулыя гады як знешняй сiтуацыi, так i ўнутраных ўмоў, якiя ўплываюць на абарону дзяржавы. Пэўную трансфармацыю зведалi метады i формы сучаснай вайны.

Сярод знешнiх умоў галоўным з’явiлася змяненне ваенна-палiтычнай i стратэгiчнай абстаноўкi ў Еўропе i свеце. "Мiжнароднае права ўжо не можа абаранiць суверэнiтэт i тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, якая не мае дастатковай сiлы для адбiцця магчымай агрэсii. А вайна, на жаль, сакрэтна прызнаецца некаторымi дзяржавамi прымальным iнструментам iх знешняй палiтыкi", — сказаў Прэзiдэнт.

На яго думку, у гэтых далёка не простых умовах неабходна праводзiць паслядоўную палiтыку, накiраваную на ўмацаванне аўтарытэту краiны на мiжнароднай арэне. Менавiта таму неабходна звярнуць увагу, з аднаго боку, на якаснае ўмацаванне Узброеных Сiлаў рэспублiкi, а з другога — на больш актыўную абарону мiралюбiвых пазiцый i вылучэнне канструктыўных iнiцыятыў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь выступае за будаўнiцтва новай архiтэктуры еўрапейскай бяспекi, якая ўлiчвае iнтарэсы дзяржавы. Беларусь таксама захоўвае адданасць мэтам i iдэям усеагульнага ядзернага раззбраення, нераспаўсюджвання зброi масавага знiшчэння i адпаведных тэхналогiй. Краiна пашырае ўдзел у дзейнасцi мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый у галiне мiжнароднай бяспекi i кантролю над узбраеннямi.

Гаворачы аб унутраных умовах, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўстойлiвае развiццё эканомiкi i сацыяльна-палiтычная стабiльнасць у грамадстве даюць магчымасць Беларусi забяспечыць высокi ўзровень абараназдольнасцi i абарону суверэнiтэту. Важнейшы напрамак умацавання нацыянальнай бяспекi — удзел краiны ў мiжнародных сiстэмах бяспекi: Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, а таксама ў стварэннi адзiнай абароннай прасторы з Расiйскай Федэрацыяй.

Шляхi, спосабы i паслядоўнасць вырашэння задач абароны краiны адлюстраваны ў новым Плане абароны, дадаў кiраўнiк дзяржавы.

"Якiм будзе аблiчча нашай армii праз 10-12 гадоў, трэба думаць ужо сёння. Працэс перспектыўнага будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў павiнен быць дакладна вывераны, пралiчаны i спланаваны", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сёння на абарону дзяржавы, абарону незалежнасцi, грошы шкадаваць не будуць, але кожны рубель i кожны напрамак дзеянняў павiнен быць дакладна пралiчаны. "Зыходзiць трэба з таго, што нiхто маштабна весцi вайну ў Беларусi не будзе. І калi ўжо рыхтаваць нашу армiю, то неабходна паспрабаваць зазiрнуць у будучае i вызначыць, якi характар будзе мець агрэсiя. Трэба працаваць на недапушчэнне таго, каб наша краiна была падвергнута агрэсii або яе пагрозе", — рэзюмаваў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Бяспекi Беларусi зацвердзiў Канцэпцыю будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года, а таксама новы План абароны краiны. Адпаведныя дакуме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика