Літва збiраецца ў 2009 годзе спрасцiць вiзавы рэжым з Беларуссю
Літва збiраецца ў 2009 годзе спрасцiць вiзавы рэжым з Беларуссю
Аб гэтым на пасяджэннi парламенцкага камiтэта сейма Лiтвы заявiў новы кiраўнiк МЗС Вiгаўдас Ушацкас, паведамляе прэс-служба лiтоўскага знешнепалiтычнага ведамства. Ён растлумачыў, што спрашчэнне вiзавага рэжыму будзе праходзiць у два этапы. Спачатку трэба будзе завяршыць перагаворы з Беларуссю аб бязвiзавым пераходзе гранiцы жыхарамi прыгранiчных раёнаў (30-50-кiламетровай зоны). Пасля падпiсання адпаведнага пагаднення гэтым жыхарам будуць выдадзены спецыяльныя даўгачасныя пропускi. Што датычыцца другога этапа, то Лiтва мае намер устанавiць для грамадзян Беларусi рэжым, аналагiчны дзеючаму ў рамках пагадненняў ЕС з Расiяй, Украiнай i Малдовай. Ён прадугледжвае льготы для прадпрымальнiкаў, удзельнiкаў культурных i спартыўных мерапрыемстваў i iншых груп, а таксама знiжэнне кошту вiзы з 60 да 35 еўра для ўсiх грамадзян. Намеснiк старшынi камiтэта па замежных справах сейма Лiтвы Юстынас Каросас паведамiў, што рэжым свабоднага перасячэння гранiцы для жыхароў прыгранiчных раёнаў Беларусi i Лiтвы ўступiць у сiлу ўжо ў другой палавiне наступнага года. Паводле яго слоў, дазвол будзе выдавацца жыхарам прыгранiчных раёнаў на пяць гадоў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым на пасяджэннi парламенцкага камiтэта сейма Лiтвы заявiў новы кiраўнiк МЗС Вiгаўдас Ушацкас, паведамляе прэс-служба лiтоўскага знешнепалiтычна
|
|