Абмен магчымы i немагчымы...
Абмен магчымы i немагчымы...
Мы з дарослым сынам жывём у аднапакаёвай непрыватызаванай кватэры. Хацелi б памяняць яе на двухпакаёвую. Цi будзе перашкодай тое, што гэта дзвюхпакаёўка прыватызаваная? Л.Р., Вiцебск. Вiцебск.Так, такi абмен магчымы. Парадак абмену жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду на жылыя памяшканнi дзяржаўнага або прыватнага жыллёвага фонду рэгулюецца Правiламi, зацверджанымi пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 жнiўня 1999 г. № 1191. У адпаведнасцi з названымi Правiламi наймальнiк жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду мае права з пiсьмовай згоды поўнагадовых членаў сям’i, якiя пражываюць разам з iм, а таксама iншых грамадзян, за якiмi захоўваецца права карыстання гэтым жылым памяшканнем, i з дазволу наймадаўцы ажыццявiць абмен займаемага жылога памяшкання з iншым наймальнiкам, уласнiкам жылога памяшкання або членам арганiзацыi забудоўшчыкаў. Калi памiж членамi сям’i наймальнiка жылога памяшкання не дасягнутая згода аб абмене гэтага жылога памяшкання, то любы поўнагадовы член сям’i наймальнiка мае права патрабаваць у судовым парадку прымусовага яго абмену на памяшканнi ў розных дамах (кватэрах). Неабходна мець таксама на ўвазе, што заканадаўствам вызначаны выпадкi, калi абмен жылога памяшкання не дапускаецца, а менавiта, калi: да наймальнiка прад’яўлены iск аб скасаваннi або аб змяненнi дагавора найму жылога памяшкання альбо аб прызнаннi яго несапраўдным; у дачыненнi да члена арганiзацыi забудоўшчыкаў разглядаецца пытанне аб выключэннi яго з арганiзацыi; дом, у якiм знаходзiцца жылое памяшканне, што абменьваецца, з’яўляецца аварыйным, падлягае зносу, пераабсталяванню ў нежылы, пагражае абвалам, перадаецца для дзяржаўных патрэбаў; дом, у якiм знаходзiцца жылое памяшканне, што абменьваецца, падлягае капiтальнаму рамонту з перапланiроўкай гэтага жылога памяшкання; абмен носiць карыслiвы або фiктыўны характар; жылое памяшканне з’яўляецца службовым, знаходзiцца ў спецыяльным доме або адносiцца да жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання; у сувязi з абменам у кватэру, у якой пражываюць два i больш наймальнiкi (члены арганiзацыi забудоўшчыкаў), усяляецца грамадзянiн, якi пакутуе ад цяжкой формы такога хранiчнага захворвання, пры якiм сумеснае пражыванне з iм у адной кватэры немагчымае; на жылое памяшканне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь накладзены арышт або забарона на адчужэнне. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з дарослым сынам жывём у аднапакаёвай непрыватызаванай кватэры. Хацелi б памяняць яе на двухпакаёвую. Цi будзе перашкодай тое, што гэта дзвюхпакаёў
|
|