21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiват, БАТЭ!

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiват, БАТЭ!

Самы шчодры падарунак — ад губернатара, памятны — ад федэрацыi

У мiнулую пятнiцу у гарадскiм Доме культуры Барысава пяцiразовы чэмпiён краiны па футболе барысаўскi БАТЭ атрымаўзалатыя ўзнагароды за сезон-2008. За дзень да гэтага футбалiсты вярнулiся з Турына, дзе правялi апошнi перад адпачынкам матч групавога этапа Лiгi чэмпiёнаў супраць "Ювентуса". І калi выхад каманды ў асноўны раўнд еўратурнiру горад святкаваў усю ноч 28 жнiўня, то ў пятнiцу 12 снежня ў Барысаве адчуваўся, хутчэй, не прыезд клуба пасля завяршэння самага складанага i памятнага сезона ў гiсторыi, а заканчэнне працоўнага тыдня — нешматлюдныя вулiцы, дзе рэдкiя прахожыя спяшалiся па сваiх справах. Толькi надпiс на Доме культуры "ФК БАТЭ — гонар нашага горада" i самыя адданыя балельшчыкi, якiя спрабавалi патрапiць у залу без запрашальных бiлетаў, нагадвалi, што дзень у жыццi горада неардынарны. Балельшчыкi без бiлетаў вымушаныя былi заставацца на вулiцы перад спецыяльна ўстаноўленым манiторам, на якiм транслявалiся падзеi — шлях БАТЭ крок за крокам у Лiгу чэмпiёнаў i кульмiнацыйныя моманты ўсiх шасцi матчаў гэтай восенi, якая не пакiнула абыякавымi футбольных прыхiльнiкаў нават далёка за межамi Беларусi.

Чэмпiёнскi Кубак — у БАТЭ назаўсёды

Зала гарадскога Дома культуры, зразумела, не магла ўмясцiць усiх ахвотных, i шэрагi прыстаўных крэслаў сiтуацыю не выпраўлялi. Паўторы з матчаў БАТЭ ў нацыянальным першынстве i Лiзе чэмпiёнаў прысутнымi ўспрымалiся як упершыню i зноў вярталi ў атмасферу стадыёнаў. Спачатку ўзнагароды атрымаў дублiруючы склад каманды — бронзавыя медалi за трэцяе месца ў нацыянальных спаборнiцтвах. Потым на чале з Аляксандрам Ермаковiчам i сцiплым Анатолем Капскiм, якi iшоў апошнiм, на сцэну паднялiся футбалiсты i прадстаўнiкi каманды, каб атрымаць свае пятыя чэмпiёнскiя медалi. Старшыня федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас адзначыў, што збiрацца ў гэты час у Барысаве i ўручаць медалi стала добрай традыцыяй i даў зразумець, што ён не супраць, калi яна будзе працягвацца. У федэрацыi доўга думалi, як павiншаваць клуб — Кубак за чэмпiёнства камандзе ўручылi датэрмiнова, як толькi яно i было аформлена, пасля матча з жодзiнскiм "Тарпеда". Рашэнне было знойдзена — упершыню Кубак застаецца ў БАТЭ назаўсёды.

Самы шчодры падарунак чакаў пяцiразовых чэмпiёнаў ад губернатара сталiчнай вобласцi. Леанiд Крупец са словамi "Барысаў — гэта гонар Беларусi. Цяпер усе ведаюць, адкуль з’явiўся БАТЭ" ўручыў сертыфiкат, пра суму сцiпла вырашыў прамаўчаць. Яе агучыў вядоўца — 50 мiльёнаў на развiццё клуба, заахвочванне гульцоў i дзiцячы футбол, 300 мiльёнаў — на будаўнiцтва казырка над гарадскiм стадыёнам, што выклiкала бурныя апладысменты ў зале. Пасля ў размове з журналiстамi Леанiд Крупец прызнаўся, што БАТЭ фiнансава "падтрымлiвалi, падтрымлiваем i будзем падтрымлiваць за такую гульню". "Я не заўзяты балельшчык, але прыхiльнiк футбола, бо ў дзяцiнстве i сам заўсёды iмкнуўся паганяць мяч. Калi яны згулялi з "Ювентусам" апошнi матч, не вытрымаў, патэлефанаваў у Iталiю, каб сказаць: "Хлопцы, вы малайцы!".

Старшыня Барысаўскага райвыканкама Васiль Дылюк расказаў пра спрэчку са сваiмi калегамi з Салiгорска i Жодзiна, якая адбылася год таму. Кiраўнiк Салiгорскага раёна разлiчваў на падарунак да 50-годдзя Салiгорска i чэмпiёнства "Шахцёра", яго жодзiнскi калега меркаваў, што "Тарпеда" зробiць такi падарунак да 50-годдзя БелАЗа, а Васiль Дылюк сказаў тады праўду, што ў год 50-годдзя прадпрыемства БАТЭ барысаўскi клуб свайго не ўпусцiць.

Анатоль Капскi: "Мы не багаты, але сумленны клуб"

Анатоль Капскi расказаў, якiм быў для яго гэты сезон, паразважаў пра сусветны фiнансавы крызiс, адчуванне поўнага шчасця i прыемную стомленасць:

— Сезон закончыўся, i гэта радуе. Ён быў вельмi складаны, i падчас апошняга пералёту з Турына я заўважыў, што хлопцы стамiлiся, i магчыма, у апошнiм матчы дзесьцi не хапiла эмоцый. Гэта першы такi доўгi сезон у нашай каманды, i ён прынёс шмат радасцi. Калi мы гулялi ў Лiзе чэмпiёнаў — гэта быў час поўнага шчасця, калi прачынаешся кожную ранiцу i разумееш, што штосьцi ў тваiм жыццi адбываецца незвычайнае. Разважаць пра ачкi, месцы, медалi сёння не трэба. Самае галоўнае, за што любяць футбол — гэта эмоцыi. Сёння ўручым медалi, адзначым на банкеце заканчэнне цяжкага сезона... Адпачнуць хлопцы i прыступiм да падрыхтоўкi. А гэты сезон быў проста феерычны.

—Не шкада развiтвацца з такiм шчасцем?

— Ёсць да чаго iмкнуцца надалей.

— Футбалiсты стамiлiся. А вы?

— Я таксама, i гэта адчуваецца. На ўсiх выпала вялiкая нагрузка, ў тым лiку i на менеджмент клуба. Усё давялося арганiзоўваць, i гэта нам удалося добра, на мой погляд. Калi i былi нейкiя накладкi, незадаволеныя, камусьцi не хапiла бiлетаў, то гэта гаворыць толькi пра тое, што вiдовiшча карысталася попытам. Калi ты стамляешся ад працы, якая добра выканана, — гэта прыемная стомленасць. Цяпер адпачнём — асабiста я адпачну толькi эмоцыямi — давядзецца шмат працаваць на заводзе. Будзем ставiць i вырашаць новыя задачы.

— Цi мае прадпрыемства маркетынгавую выгаду ад таго, што дапамагае клубу?

— Я мяркую, што з пункту погляду пазнавальнасцi брэнда БАТЭ ёсць вынiк, а што датычыцца маркетынгавай выгады... Нам трэба вырабляць тую прадукцыю, якую будуць набываць i ў Расii, i ў Заходняй Еўропе. Пакуль нейкiх вялiкiх заказаў у нас не з’явiлася.

— У МТЗ-РIПА скардзяцца на фiнансавы крызiс, а ў БАТЭ?

— Фiнансавы крызiс адаб’ецца на ўсiм футболе ва ўсiм свеце. Гэта трэба разумець як сiгнал да дзеяння з пункту погляду павышэння эфектыўнасцi бiзнэсу. Працаваць цяжка — я пра завод кажу. Самае галоўнае, што адбылося — крызiс продажаў, крызiс лiквiднасцi, крызiс разлiкаў. Гэта адбiваецца, робiм усе намаганнi, каб гэта пераадолець з найменшымi стратамi, каб захаваць вектар развiцця. А што датычыцца футбола, у нас няма сёння перадумоў, што мы будзем несвоечасова разлiчвацца з футбалiстамi. Футбольны клуб БАТЭ нiколi не затрымлiваў футбалiстам заробку. Калi ўзнiкалi нейкiя цяжкасцi, мы iх пераадольвалi. Мы не самы багаты, але сумленны клуб.

— Футбалiстаў прадаваць будзеце?

— Нельга так ставiць пытанне. Футбалiсты — гэта не бульба i не стартэры. Спецыяльна мы нiкога не прапануем. З пункту погляду развiцця прыходзiць час, што хтосьцi перарос наш узровень i яму трэба iсцi ў больш моцную каманду, мы павiнны разумець гэтага чалавека. Часам даводзiцца развiтвацца, бо каманда пайшла наперад, а футбалiст адстае. Натуральна, як у любым мiжсезоннi будуць змяненнi, але каментаваць гэта яшчэ рана.

— Ганчарэнка агучыў, каго б ён хацеў бачыць?

— У нас ёсць трансферныя мэты, i мы будзем рэалiзоўваць пажаданнi нашага трэнерскага штаба.

— Падрыхтоўка да новага сезона будзе традыцыйнай?

— Будзе размiнаючы збор на нашай базе ў Дудзiнцы, потым будуць замежныя зборы. Мы пачнём падрыхтоўку да сезона пазней, бо скончылi пазней. Галоўны трэнер плануе з’ездзiць на дзве замежныя стажыроўкi...

Р.S. Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, налета камандзе не дапамогуць Максiм Жаўнерчык, якi ўжо разлiчыўся з клубам, Антон Сахараў, якi працаўладкоўваецца, а таксама Уладзiслаў Мiрчаў i Iван Пеха, тэрмiн арэнды якiх завяршыўся.

Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, налета камандзе не дапамогуць Максiм Жаўнерчык, якi ўжо разлiчыўся з клубам, Антон Сахараў, якi працаўладкоўваецца, а таксама Уладзiслаў Мiрчаў i Iван Пеха, тэрмiн арэнды якiх завяршыўся.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

г. Барысаў.

Фота аўтара.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую пятнiцу у гарадскiм Доме культуры Барысава пяцiразовы чэмпiён краiны па футболе барысаўскi БАТЭ атрымаўзалатыя ўзнагароды за сезон-2008. За
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика