Задыхнуўся
Задыхнуўся
На чыгунцы каля в. Бараўцы, што пад Баранавiчамi, вялася разгрузка вагонаў з мiнеральнымi ўгнаеннямi. У адзiн з вагонаў упаў рабочы "Райсельгасхiмii" i там задыхнуўся. Праводзiцца праверка. ПашанцавалаУ адной з кватэр па вул. Сонечнай у Брэсце ўзнiк скандал, падчас якога 27-гадовы пасынак напаў на айчыма i ўдарыў нажом ў спiну. 57-гадовага мужчыну выратавала тое, што ўдар прыйшоўся не ў сэрца, а ў левую лапатку. Сядзела на дарозеКаля в. Малая Валахва, што пад Баранавiчамi, пад коламi "Дэу-Эспера" загiнула 44-гадовая жанчына. Яна чамусьцi сядзела на праезнай паласе, i каля яе ляжаў веласiпед. Вадзiцеля затрымалi. Зноў цяляцiнаУ нежылой хаце в. Радзеж Маларыцкага раёна аператыўнiкi знайшлi "Форд Транзiт", якi належаў пенсiянерцы з в. Новыя Боркi. У машыне знаходзiлася 3,5 тоны цяляцiны без дакументаў. Мяса коштам 80 млн. рублёў канфiскавалi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чыгунцы каля в. Бараўцы, што пад Баранавiчамi, вялася разгрузка вагонаў з мiнеральнымi ўгнаеннямi. У адзiн з вагонаў упаў рабочы "Райсельгасхi |
|