Выкінуў сяброўку з 5 паверха
Выкінуў сяброўку з 5 паверха
Такiм жахлiвым чынам паставiў "тлустую" кропку ў сварцы 25-гадовы жыхар Бабруйска, якi нiдзе не працуе. Моцна п’яны мужчына разбiў шкло ў пад"едзе жылога дома на вулiцы Урыцкага i выкiнуў з акна 28-гадовую сужыцельку. Яна засталася жывая: са шматлiкiмi траўмамi i ў цяжкiм стане жанчына шпiталiзаваная ў Бабруйскую гарадскую бальнiцу. Мужчына кiнуўся бегчы, але яго затрымаў выпадковы сведка. Малады чалавек не пабаяўся спынiць злачынцу: ён звязаў яму рукi рамянём, сеў на яго i здаў нараду Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы. Мiлiцыя аб"явiла 23-гадоваму бабруйчанiну падзяку. Алена Казлова. Лiхадзей спачатку ўкраў. Затым развiтаўся з жыццёмРазмова пойдзе пра 36-гадовага жыхара вёскi Кiраў Нараўлянскага раёна, якi ўжо знайшоў сваё месца на могiлках. Гэты малады яшчэ мужык учынiў некалькi крадзяжоў. Вось толькi некаторыя з iх. У снежні ён выдраў аконную раму i ўзламаў металiчныя краты ў краме ў вёсцы Калiнiчы. Наведаўшыся ў вёску Фiзiнкi, лiхадзей праз выбiтае акно залез у дом аднаго грамадзянiна i ўкраў куртку. Цi то мужыка, як кажуць, сумленне заела, цi то ён даведаўся, што мiлiцыя актыўна яго шукае (дарэчы, перад гэтым яе супрацоўнiкi вылавiлi жыхара райцэнтра, якi ў магазiне падобным чынам украў тавараў на 350 тысяч рублёў), толькi ён скончыў жыццё самагубствам. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. П’яным шанцуе Другi дзень нараджэння будзе адзначаць прыхiльнiца алкаголю з вёскi Перавалока Рэчыцкага раёна. Сярод белага дня суседзi пабачылi дым, якi iшоў ад яе хаты, i выклiкалi выратавальнiкаў. Яшчэ да прыбыцця двух пажарных машын выцягнулi з задымленай хаты 73-гадовую пенсiянерку. Сталая жанчына была ў добрым падпiццi i не адразу зразумела, што ледзь не стала чарговай ахвярай пажару. У хаце выгаралi толькi невялiкая частка падлогi i сцяны. Прычынай пажару стала традыцыйная цыгарэта. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiм жахлiвым чынам паставiў "тлустую" кропку ў сварцы 25-гадовы жыхар Бабруйска, якi нiдзе не працуе. Моцна п’яны мужчына разбiў шкло ў па |
|