Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць
Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валерый Валер’евiч КАВАЛЬКОЎ i намеснiк начальнiка аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Сафiя Рыгораўна СВЯРДЛОВА.
(Пряцяг. Пачатак у нумары за 17 снежня.) ( — Цi будзе павышацца пенсiйны ўзрост для вайскоўцаў i супрацоўнiкаў мiлiцыi? — Аляксандр Рыгоравiч Касцюкевiч, Крупскi раён ( — Летась выйшла на пенсiю, прычым пры стажы 36 гадоў i iндывiдуальным каэфiцыенце 0,59 атрымлiваю ўсяго каля 290 тысяч рублёў. Чаму? Iрына Паўлаўна Здановiч, г. Брэст Да слова, летась iндывiдуальны каэфiцыент вызначаўся на падставе даведак аб заробках за любыя 13 гадоў запар з 23 апошнiх гадоў працоўнай дзейнасцi. Прычым, калi ў вас былi звесткi аб заробках за ўсе 23 гады, варыянт быў выбраны лепшы — такi выбар робiцца спецыяльнай камп’ютарнай праграмай ва ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. ( — Мая жонка мае 37 гадоў 1 месяц 25 дзён стажу i iндывiдуальны каэфiцыент 1,45777. Якой будзе яе пенсiя ў выпадку, калi яна пакiне працу? Станiслаў Iосiфавiч, Воранаўскi раён ( — Цi можа мая мацi перайсцi на пенсiю бацькi—iнвалiда вайны, якi ўжо памёр? Ганна Яўгенаўна, г. Салiгорск ( — Некалi чытала, што плануецца павелiчэнне пенсiй ветработнiкам за шкоднасць. Калi яно адбудзецца? Вера Мiкалаеўна Кавалёва, Жлобiнскi раён ( — Цi плануюцца якiя-небудзь змяненнi ў дачыненнi да пенсiянераў, якiя працуюць? Цi праўда, што пенсiянерам, якiя працуюць, будуць плацiць толькi 30 працэнтаў iх пенсii? Святлана Мiкалаеўна, г. Мiнск ( — З-за каэфiцыента, якi перавышае 1,3, з маёй пенсii вылiчылi 108 тысяч. Пры гэтым мая зарплата вахцёра-гардэробшчыка ў школе — усяго 190 тысяч рублёў. Цi магу я звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне з тым, каб у дачыненнi да мяне змянiлi падыходы, i ў прыватнасцi, абмяжоўвалi пенсiю ў залежнасцi не ад ранейшай, а ад цяперашняй зарплаты? I калi такi варыянт магчымы, то цi можна зрабiць пераразлiк пенсii за папярэднiя месяцы? Лiдзiя Сяргееўна Кендыш, Мiнскi раён ( — Я працую вартаўнiком у школе, атрымлiваю зарплату ў 185 тыс. рублёў. Пры гэтым, паколькi мой iндывiдуальны каэфiцыент складае 1,98, з пенсii вылiчваецца каля 60 тысяч. Лiчу, што гэта несправядлiва, вылiкi павiнны рабiцца ў тых, хто атрымлiвае пенсiю i зарплату ў мiльён i болей. Цi плануецца змянiць умовы абмежаванняў для пенсiянераў, якiя працуюць? I калi можа быць вырашана гэта пытанне? Галiна Васiльеўна Дрык, г. Мiнск Iгар Iванавiч Серада, Маларыцкi раён — Сапраўды, сёння абмежаваннi па выплатах пенсiй не залежаць ад памераў заробкаў пенсiянераў, якiя працуюць. Магчымасць змянення цяперашняга парадку, iнакш кажучы, варыянты "прывязкi" пенсii пенсiянераў, якiя працуюць, да iх зарплаты цяпер прапрацоўваюцца. Аднак пагадзiцеся, што прыняцце канчатковага рашэння па гэтым пытаннi — справа не аднаго дня. ( — Амаль 30 гадоў адпрацаваў на Крайняй Поўначы, атрымлiваю расiйскую пенсiю, але цяпер часова пражываю ў Беларусi. Калi ласка, патлумачце, што будзе з маёй пенсiяй у выпадку, калi я атрымаю пасведчанне на права жыхарства i пераеду ў Рэспублiку Беларусь? Мiхась Сымонавiч Перташэвiч, г. Iванава Першы варыянт заснаваны на так званым прынцыпе "прапарцыянальнасцi". Паводле яго, пенсii за стаж да 13 сакавiка 1992 года прызначае i выплачвае тая з дзяржаў, на тэрыторыi якой пенсiянер пражывае сёння. А пенсii пасля 13 сакавiка 1992 года кожная з дзяржаў, Беларусь i Расiя, прызначае i выплачвае за стаж, запрацаваны на яе тэрыторыi. Другi варыянт зыходзiць з прынцыпу грамадзянства. Паводле яго, па жаданнi i на падставе заявы пенсiянера пенсiя прызначаецца i выплачваецца зыходзячы з заканадаўства дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з’яўляецца. Аднак трэба мець на ўвазе: у гэтым выпадку выбар будзе канчатковым i пераглядацца не стане. Апроч таго, пры пераездзе з Расii ў Беларусь або наадварот пенсiянера-мужчыны са стажам не менш за 25 цi пенсiянеркi-жанчыны са стажам не менш за 20 гадоў, якi быў цалкам выпрацаваны на тэрыторыi адной з гэтых дзяржаў (i ў тым лiку ў часы СССР), па асабiстым жаданнi i на падставе заявы выплата пенсii можа працягвацца краiнай, якая яе прызначыла. Але зноў-такi: такi выбар таксама стане канчатковым i не будзе пераглядацца ў далейшым. ( — Патлумачце, цi маюць права на павышэнне пенсii ганаровыя донары Расii? Валянцiна Iванаўна Мячкова, Навагрудскi раён ( — Чаму пенсiянерам у горадзе робяць даплаты, а ў вёсках — не? Адкуль такiя прывiлеi ў гараджан? Яўгенiя Iванаўна, Мiнскi раён — Мой муж працуе ў райспажыўтаварыстве слесарам-механiкам, абслугоўвае халадзiльнае абсталяванне з фрыёнам, а таксама выконвае работу газазваршчыка. Цi зможа ён пайсцi на пенсiю ў 55 гадоў? Нiна Рыгораўна Шамрук, Клецкi раён — Для таго, каб выйсцi на датэрмiновую пенсiю, ваш муж павiнен займацца газазваркай не менш за 12,5 года поўны працоўны дзень. Аднак поўны працоўны дзень гэту работу ваш муж не выконвае, мяркуючы па ўсiм, газазварачныя работы ў яго маюць толькi эпiзадычны характар. Не зможа муж выйсцi на датэрмiновую пенсiю i на падставе абслугоўвання халадзiльных установак з фрыёнам. "Датэрмiноўшчыкамi" могуць стаць толькi машынiсты халадзiльнага абсталявання, якiя займаюцца абслугоўваннем амiячных кампрэсарных установак. ( — Адпрацавала 20 гадоў даяркай, аднак калi пайшла афармляць датэрмiновую пенсiю, то пачула адмову з тлумачэннем — калгас не вёў улiк нормаў абслугоўвання жывёлы. Парайце, што рабiць у такой сiтуацыi? Галiна Адамаўна Вiткоўская, Смалявiцкi раён Сяргей ГРЫБ. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрст
|
|